Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стэфановіча аштрафавалі на 4,75 мільёны рублёў


Валянцін Стэфановіч
Валянцін Стэфановіч
Намесьніка кіраўніка праваабарончага цэнтру "Вясна" Валянціна Стэфановіча аштрафавалі на 15% ад сумы нясплачанага падатку за 2009-2010 годы.

Інспэкцыя Міністэрства падаткаў і збораў Партызанскага раёну Менску вырашыла, што Стэфановіч парушыў закон "па неасьцярожнасьці".

Стэфановіч заявіў, што будзе аспрэчваць гэтае рашэньне.

Інспэкцыя мелася спагнаць з Валянціна Стэфановіча 31 мільён 500 тысяч рублёў нібыта ўтоенага падатку, а таксама 6 мільёнаў рублёў пені.

Калега Стэфановіча, кіраўнік "Вясны" Алесь Бяляцкі пасьля выдачы Літвой і Польшчай інфармацыі пра яго банкаўскія рахункі ад пачатку жніўня сёлета знаходзіцца пад вартай па абвінавачаньні ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў у буйных памерах.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG