Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэркель сустрэнецца зь беларускімі апазыцыянэрамі


Ангела Мэркель
Ангела Мэркель
Нямецкія СМІ паведамляюць, што канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель мае намер увечары 29 верасьня сустрэцца ў Варшаве з прадстаўнікамі беларускай апазыцыі. У польскай сталіцы 29-30 верасьня будзе праходзіць саміт «Усходняга партнэрства».

У ведамстве фэдэральнага канцлера ня сталі хаваць, што Бэрлін дэманстратыўна выказвае падтрымку апанэнтам рэжыму Лукашэнкі, паколькі не зьбіраецца больш мірыцца з тым, як афіцыйны Менск ставіцца да прадстаўнікоў апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці.

Апроч таго, крыніцы ў атачэньні Ангелы Мэркель сьцьвярджаюць, што Нямеччына можа выступіць за больш жорсткія санкцыі ў адносінах да палітычнага кіраўніцтва Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG