Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крымінальную справу супраць Лукашэнкі могуць пачаць у любой са 146 краін


Брытанская юрыдычная фірма McCue and Partners падрыхтавала судовы пазоў супраць Аляксандра Лукашэнкі, абвінавачваючы яго ў катаваньнях і захопе закладнікаў. Новае ў цяперашняй ініцыятыве брытанскіх юрыстаў — гэта магчымасьць узбудзіць справу супраць Аляксандра Лукашэнкі амаль у любой краіне сьвету.

Крымінальную справу супраць Аляксандра Лукашэнкі можа ўзбудзіць любая прыватная асоба ці юрыдычная фірма ў любой краіне, якая ратыфікавала Канвэнцыю супраць катаваньняў. А такіх краін у ААН бальшыня. У іх ліку, дарэчы, і Беларусь, кажа юрыст і праваабаронца Гары Паганяйла:

"Пад юрысдыкцыю такога закону могуць патрапіць і не грамадзяне той краіны, дзе гэтая справа ўзбуджаецца. Гэта робіцца ў тым выпадку, калі іх абвінавачваюць у міжнародных злачынствах, да якіх адносяцца ў тым ліку
Пад юрысдыкцыю такога закону могуць патрапіць і не грамадзяне той краіны, дзе гэтая справа ўзбуджаецца.

і катаваньні, а таксама іншае абыходжаньне зь людзьмі, якое прыніжае іх чалавечую годнасьць".

Таму з пункту гледжаньня законнасьці перашкодаў для прыцягненьня кіраўніка беларускай дзяржавы да крымінальнай адказнасьці ў міжнародным маштабе цяпер няма, лічыць Гары Паганяйла. Ён кажа, што для ўзбуджэньня такой справы дастаткова заявы ахвяр катаваньняў, а ўсясьветная практыка мае падобныя прыклады:

"Магу прывесьці прыклад з генэралам Піначэтам. Яго затрымалі ў Лёндане, у аэрапорце паводле ордэру, які выдаў гішпанскі судзьдзя Гарсія. Ордэр выдалі за тыя злачынствы, якія зрабіў чылійскі рэжым. Гэта захопы людзей, якія потым зьнікалі, катаваньні".

Намесьнік старшыні КХП-БНФ Юрась Беленькі адзначае, што Зянон Пазьняк ужо даўно зьвяртаўся да ўсясьветнай супольнасьці з тым, каб быў выдадзены ордэр на арышт Аляксандра Лукашэнкі "за шэраг тых супрацьпраўных дзеяньняў, якія зьдзейсьніў і зьдзяйсьняе гэты чалавек":

"Тут ёсьць юрыдычны і палітычны аспэкт. З майго пункту гледжаньня,
Калі б раней у пэўных структур заходніх дэмакратычных краін была пэўная воля, то знайсьці юрыдычны мэханізм для таго, каб пачаць юрыдычныя дзеяньні — гэта было б ужо даўно зроблена.

калі б раней у пэўных структур заходніх дэмакратычных краін была пэўная воля, то знайсьці юрыдычны мэханізм для таго, каб пачаць юрыдычныя дзеяньні — гэта было б ужо даўно зроблена.

А чаму не было палітычнай волі? Відавочна, што была абраная тактыка залагоджваньня, тактыка чаканьня, што гэты рэжым памякчэе і пойдзе ў бок дэмакратыі. І гэта мы назіралі шмат гадоў".

"Гэтая ініцыятыва брытанскіх юрыстаў на сучасным этапе мае больш маральнае значэньне, чым юрыдычнае", — лічыць палітоляг Аляксей Кароль:

"Таму што пакуль Лукашэнка знаходзіцца на чале беларускай дзяржавы і лічыцца прэзыдэнтам, я думаю, што гэты працэс немагчымы. Але гэтая
Пакуль Лукашэнка знаходзіцца на чале беларускай дзяржавы і лічыцца прэзыдэнтам, я думаю, што гэты працэс немагчымы.

ініцыятыва можа мець наступствы ў пляне асьветы насельніцтва. І ня толькі ў Беларусі, але і ў замежных краінах. Людзі будуць больш ведаць пра тое, хто такі насамрэч Лукашэнка і чым ён кіруецца ў сваіх справах.

І гэта яшчэ можа садзейнічаць паляпшэньню сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Праз прыцягненьне ўвагі міжнароднай грамадзкасьці да парушэньняў гэтых правоў".

Катаваньні і захоп закладнікаў — агульнапрызнаныя злачынствы ў сьвятле Канвэнцыі супраць катаваньняў, якую ратыфікавалі 146 дзяржаваў, у тым ліку ўсе 47 сяброў Рады Эўропы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG