Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У. Букоўскі: Чалавек мае права выйсьці з гульні


Вызваленьне 9 беларускіх палітвязьняў мы папрасілі пракамэнтаваць Ўладзімера Букоўскага, вядомага дысыдэнта савецкіх часоў, які зараз жыве ў Вялікабрытаніі. У СССР ён правёў у зьняволеньні і на прымусовым лячэньні 12 гадоў. У 1976 годзе яго абмянялі на лідэра чылійскіх камуністаў Луіса Карвалана.

Букоўскі: Сытуацыю параўноўваць цяжка. У нашы часы ў людзей былі тэрміны па 10-15 гадоў. Але агульная маральная ацэнка была прынятая такая: чалавек мае права выйсьці з гульні. Калі ён адчувае, што не вытрымлівае, гэта яго права - выйсьці, калі ён пры гэтым нікога не агаворвае, не пляжыць, не прадае. Калі ласка. Але гэта азначала, што ён выбываў з нашага кола, зь ім ужо мала хто камунікаваў. Гэта было не прынята.

Калі чалавек не вытрымлівае, ну што ж – хай выйдзе. Асабістых прэтэнзій ніхто пры гэтым не прад'яўляў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG