Ратуючыся ад раптоўнай беднасьці і рэпрэсіяў, дзясяткі тысяч грамадзян Беларусі перабіраюцца ў Расею. Калі на радзіме беларускі будаўнік зарабляў апошнія месяцы ў сярэднім 12 тысяч расейскіх рублёў, то ў Маскве і Падмаскоўі падчас гарачага сэзону з красавіка па кастрычнік выходзіць ад 40 да 150 тысяч, піша расейскі партал "Свободная пресса".
Масавы зыход зь Беларусі толькі пачынае набіраць абароты. Улічваючы, што ў краіне зь дзесяцімільённым насельніцтвам усяго 5,8 мільёна людзей працаздольнага веку, якім цяпер няма чым карміць сваіх дзяцей і састарэлых бацькоў, а дэвальвацыя нацыянальнага рубля склала 75,1% з красавіка 2011 году, ёсьць верагоднасьць, што бліжэй да восені з краіны зьбяжыць ня менш за мільён чалавек.
Многія з "шабашнікаў" позьняй восеньню вяртаюцца на радзіму, і жывуць на "маскоўскія" грошы да пачатку наступнага сэзону, не працуючы.
Уцечка кадраў стала настолькі імклівай, што прэзыдэнт Лукашэнка вырашыў пакараць "зьяжджантаў" рублём, прымусіўшы аплачваць 100% камунальных паслуг і мэдычнага абслугоўваньня.
Праўда, незразумела, як ён мае намер выяўляць гастарбайтэраў, калі на мяжы Расеі і Беларусі няма ніякага пашпартнага кантролю, а бяз працы ў рэспубліцы цяпер толькі афіцыйна больш за 800 тыс. чалавек, і нашмат больш тых, хто знаходзіцца ў вымушаным неаплатным адпачынку многія месяцы.
Прычыны ад'езду менавіта ў Расею - роўныя з расейцамі правы на працаўладкаваньне, аплату працы і іншыя сацыяльна-прававыя гарантыі на тэрыторыі РФ. Да таго ж ня трэба атрымліваць візу і вучыць мову, як пры эміграцыі ў Эўропу ці ЗША. Грошай у расейскай сталіцы шмат, працоўных месцаў - яшчэ больш.
Самыя запатрабаваныя спэцыяльнасьці - будаўнічыя. У маскоўскай сфэры абслугоўваньня таксама радыя беларусам - на кавярнях, рэстаранах, крамах вісяць аб'явы "Патрабуецца супрацоўнік, грамадзянства - РФ, РБ". І недахопу ў ахвочых няма - афіцыянты ў Маскве могуць зарабіць на чаявых сваю менскую гадавую зарплату за месяц. Запатрабаваны ў Маскве таксама беларускія няні і пакаёўкі сярэдніх гадоў.
Дарагоўля жыльля не палохае – па першым часе людзі могуць здымаць адзін пакой на чацьвярых, больш ня трэба - усё роўна там толькі сьпяць.
Калі прадстаўнікі рабочых і абслуговых прафэсіяў часта зьяжджаюць і вяртаюцца, то мэнэджэры сярэдняга і вышэйшага зьвяна, IT-шнікі ўсіх відаў, журналісты, прадпрымальнікі вытворчай сфэры застаюцца ў блізкім замежжы назаўсёды: беларускія кліенты больш неплацежаздольныя, а стабільны расейскі рынак дае мноства магчымасьцяў для развіцьця як асобных прафэсіяналаў, так і бізнэсу ў цэлым.
Уцечка мазгоў стала масавай, і яе маштабы будуць усё павялічвацца, таму што людзі проста ня могуць выжыць на сваю беларускую зарплату, а эканамічная сытуацыя ў краіне з кожным днём пагаршаецца.
Беларуская дыяспара ў сталіцы Расейскай Фэдэрацыі настолькі разраслася з моманту падпісаньня саюзнай дамовы, што нават створана рэгіянальная нацыянальна-культурная аўтаномія "Беларусы Масквы".
Многія бацькі адпраўляюць сваіх дзяцей вучыцца ў расейскія ВНУ - беларусы, калі пройдуць па конкурсе, могуць атрымаць вышэйшую адукацыю бясплатна, на бюджэтным аддзяленьні, нароўні з расейцамі, а магчымасьцяў паступіць значна больш, чым на радзіме.
Як адзначае "Свободная пресса", можна не сумнявацца, што пасьля 5 гадоў у Маскве і атрыманьня расейскага дыплёму, ніхто ў Беларусь ня вернецца - пачынаючы падзарабляць зь першага курсу, беларускія студэнты да канца навучаньня пераяжджаюць з інтэрнату ў здымныя кватэры, знаходзяць працу паводле дыплёму і трывала асядаюць у Маскве.
Да таго ж, жыцьцё зь беларускім пашпартам у Расеі дае дадатковы бонус прызыўнікам: іх ня могуць забраць ні ў адну з арміяў.