Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Па валюту з пашпартам? Нацбанк кажа — не


У Нацбанку не пацьвярджаюць чуткі аб верагодным увядзеньні нормы куплі валюты ў абменных пунктах па пашпарце і іншых абмежаваньнях. "Такога дакумэнта мы не рыхтуем", заявілі Белапан ва упраўленьні інфармацыі Нацыянальнага банку.

Інфармацыя аб будучых абмежаваньнях на валютным рынку зьявілася ў шэрагу СМІ пасьля заявы, зробленага прэм'ер-міністрам Міхаілам Мясьніковічам 22 ліпеня на цырымоніі уручэньня узнагарод пераможцам конкурсу "Лепшы прадпрымальнік 2010 года". "Цяпер урад і Нацыянальны банк прапрацоўваюць меры, якія будуць унесены на розьнічным і біржавых рынках з мэтай поўнага кантролю над валютнымі патокамі", заявіў Мясьніковіч. Валюта, падкрэсьліў ён, "гэта дарагі рэсурс, з гэтым трэба лічыцца, трэба распараджацца ёю так, як гэта павінна быць".

Пасьля гэтага ў СМІ зьявіліся здагадкі экспэртаў аб тым, што можа быць вернутая норма, згодна з якой продаж валюты ў абменных пунктах будзе ажыцьцяўляцца пры прад'яўленьні пашпарта, а таксама ўведзеныя абмежаваньні па суме куплі валюты на працягу сутак.

Варта таксама адзначыць, што ў чэрвені прадстаўнікі бізнэс-супольнасьці накіравалі ў Адміністрацыю прэзыдэнта праект праграмы першачарговых крокаў па выхадзе з валютнага крызісу. У якасьці адной з мер па аднаўленьні работы наяўнага рынка валюты прапаноўвалася увесьці "разумны дзённай ліміт на продаж валюты ў адным банку на адзін пашпарт грамадзяніна".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG