Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Рэвалюцыя" пайшла на Камароўку


Удзельнікі суполкі «Рэвалюцыі праз сацыяльную сетку» заклікаюць правесьці наступную акцыю ў сераду, 27 ліпеня, а 13 гадзіне на цэнтральных рынках сваіх гарадоў. А пасьля гэтага зьбіраюцца "настройвацца" на суботу.

«Прыходзім на рынак, знаходзім закрытыя гандлёвыя кропкі. Спачатку іх будзе нямнога, але некалькі заўсёды можна знайсьці. Стаім каля іх, нібыта чакаючы адкрыцьця. Праз паўгадзіны акцыя скончаная. Калі ўлады будуць зачыняць рынкі, то зьбіраемся ля галоўнага увахода. У мэтах бясьпекі — ня хлопаем», — пішуць арганізатары.

«Мы разумеем, што многія ў гэты час знаходзяцца на працы. У выпадку посьпеху будзем праводзіць акцыі ў суботы», — кажуць мадэратары суполкі. У дыскусіі на сайце суполкі адзін з арганізатараў Вячаслаў Дзіянаў кажа пра тое, што ўвогуле "будзем пераналаджвацца на суботу" і заяўляе пра тое, што ў акцыяў зьяўляецца новая канцэпцыя.

Паведамляецца, што арганізатары вядуць перамовы з прадпрымальнікамі, каб яны падтрымалі акцыю. З ініцыятывай прадпрымальніцкага страйку па серадах выступіў нядаўна адзін з лідэраў прадпрымальнікаў Віктар Гарбачоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG