Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акцыя салідарнасьці ў Канадзе


20 ліпеня, у сераду, група беларусаў Таронта сабралася каля будынку Гарадзкой управы (City Hall), каб распаўсюдзіць сярод мінакоў улёткі аб сытуацыі ў Беларусі.

У выніку акцыі больш чым паўтары сотні жыхароў і гасьцей антарыйскай сталіцы даведаліся пра беларускіх палітвязьняў, масавыя парушэньні правоў чалавека ў Беларусі і брутальны разгон акцыяў "маўклівага пратэсту".

Распаўсюд улётак на плошчы Нэйтан Філіпс каля Гарадзкой управы Таронта будзе праводзіцца рэгулярна - дзеля інфармаваньня канадыйскага грамадзства і на знак салідарнасьці з тымі, хто змагаецца супраць дыктытуры ў Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG