субота, 25 кастрычніка 2014, Менск 04:42

УСЕ НАВІНЫ / Людзі

3 ліпеня. Онлайн-рэпартаж

У Беларусі прайшлі сьвяточныя мерапрыемствы, прысьвечаныя Дню Незалежнасьці. Актывісты кампаніі «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі» правялі найбольш масавую акцыю на Прывакзальнай плошчы ў Менску.  Акцыя каля стэлы на праспэкце Пераможцаў не адбылася. Паводле праваабаронцаў, па краіне затрыманыя каля 300 чалавек. Прайшлі маўклівыя акцыі і ў рэгіёнах. 

Затрыманьні і зьбіцьцё 3 ліпеняi
X
03.07.2011 21:45
Міліцыя ў цывільным дзейнічае


3 ліпеня — акцыі ў Менску і рэгіёнах. Станьце карэспандэнтам «Свабоды»! Зрабіце фота. Здыміце відэа. Дашліце на адрасы rferl.minsk@gmail.com і svaboda@rferl.org і пазваніце на тэлефон у Менску +375 17 266-39-52.

23:45 Горадня. З Гарадзенскага раённага РАУС затрыманых пакуль не пачалі выпускаць, але папярэдзілі, што заўтра ўсе атрымаюць позвы ў Ленінскі раённы суд гораду. Тлумачэньні затрыманых пад увагу не бяруцца. Журналіста і паэта Юрку Гуменюка затрымалі ў кавярні зь дзяўчынай, паведаміў адзін з тых, хто чакае міліцэйскага пратаколу ў раённым пастарунку. З Кастрычніцкага РАУС выпусьцілі карэспандэнта Радыё Свабода Міхася Карневіча.

22:30 Магілёў. Мы дазваніліся магілёўскаму журналісту Алесю Асіпцову. Ён адказаў на тэлефанаваньне і сказаў «Я затрыманы, мяне абвінавачваюць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве. Гэта ўсё».
 
 
22:55 Каля стэлы на праспэкце Пераможцаў, дзе праходзіць канцэрт, шмат міліцыі, спэцназу, а таксама людзей у цывільным. Вялізныя чэргі на КПП, усіх правяраюць. Усярэдзіну не прапускаюць нават журналістаў. Не пускаюць таксама зь відэакамэрамі.

22:30 Горадня. З Кастрычніцкага РАУС пачалі выпускаць затрыманых ля плошчы Савецкай. На іх складзены адміністрацыйныя пратаколы за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу. Справы будуць разглядацца ў панядзелак а 14 гадзіне ў Ленінскім раённым судзе на вуліцы Даватара. Журналіста Алеся Дзянісава, які супрацоўнічае зь «Белсатам», пакідаюць нанач ў ізалятары часовага ўтрыманьня.

21:00 Горадня. У Горадні пры разгоне акцыі затрыманыя каля 20 чалавек, у тым ліку журналісты, — паведаміў супрацоўнік Белсату Павал Мажэйка.

«Вконтакте». Ад затрыманых: «Прымушалі падпісваць пратакол, па адным заводзілі ў асобны кабінэт і зьбівалі, у тым ліку да крыві, галавой аб сьценку»

20:50 Пра вынікі затрыманьняў паведамляюць праваабаронцы зь «Вясны-96». На Прывакзальнай плошчы Менску было затрымана каля 100 чалавек, быў ужыты слезацечны газ. У Фрунзенскім РУУСе знаходзіцца каля 70 чалавек. У Заводзкім — каля 30. Сярод затрыманых у Кастрычніцкім РУУСе — 6 жанчын, сярод якіх адна цяжарная. Усе журналісты вызваленыя. Пры затрыманні Марыны і Ўлада Лобавых быў выкарыстаны сьлезацечны газ. У Кастрычніцкім РУУСе — больш за 30 затрыманых. Сярод іх — Аляксандар Баразенка, Аляксандар Сьцепаненка, Валерый Сукін, Павел Грыцко, Павел Кучар, Ян Мельнікаў.

У Маскоўскім РУУСе — каля 40 чалавек, сярод іх — Сямаха Аляксей, Бандарэнка Вікторыя, Куўшынаў.



20:40 З Кастрычніцкага РУУС выпусьцілі фотакарэспандэнтку Юлію Дарашкевіч без складаньня пратаколу. У пастарунак прыехаў прэсавы сакратар ГУУС Менгарвыканкаму Аляксандар Ластоўскі і сказаў, што яна можа быць вольная. У Кастрычніцкі РУУС прывезьлі два аўтазакі і аўтобус з затрыманымі, сярод іх журналіст Аляксандар Баразенка.


20:20 Магілёў. У часе разгону акцыі міліцыя арыштавала журналіста Алесь Асіпцова, праваабаронцу Барыса Бухеля і шмат іншых удзельнікаў акцыі. Пра гэта Свабодзе паведаміла жонка журналіста Алена Асіпцова.

Барысаў. Міліцыянты затрымалі дэмакратычнага актывіста, прадпрымальніка Міхаіла Васільева. Ён ехаў на ўласным аўтамабілі разам з жонкай і сямімесячным дзіцем. Аўтамабіль спынілі. Прэтэнзіі міліцыянтаў тычацца шторак на задняй шыбе.
 
20:17 Адзін з хлопцаў, Аляксандар Гарадзінскі, распавёў нашаму карэспандэнту, як яму «людзі ў цывільным» пырснулі ў твар некім рэчывам. Цяпер у яго на твары жоўтая пляма.

 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
20:15 У карэспандэнта «Радыё Свабода» Галіны Абакунчык начальнік міліцыі грамадзкай бясьпекі Менску Ігар Яўсееў асабіста адабраў відэакамэру. Пасьля сваркі ён перадаў тэхніку свайму супрацоўніку для выдаленьня здымкаў, але журналістка выхапіла камэру. Ігар Яўсееў зноў паспрабаваў адабраць тэхніку, але за журналістку заступіліся яе калегі. Галіна Абакунчык паведаміла, што палову зьнятага матэрыялу, аднак, пасьпелі сьцерці.

Адзін з хлопцаў, Аляксандар Гарадзінскі, распавёў нашаму карэспандэнту, як яму «людзі ў цывільным» пырснулі ў твар некім рэчывам. Цяпер у яго на твары жоўтая пляма.



20:00 Берасьце. Акцыя атрымалася сапраўды маўклівай. Недзе а палове на сёмую міліцыянты перакрылі загарадкамі ўваход на плошчу і перасталі пускаць туды людзей. Яны казалі, што там працуюць сапёры і ідзе падрыхтоўка да канцэрту. Прыблізна а сёмай гадзіне яны заявілі, што плошча перакрытая на 15 хвілінаў.

19:00—20:00 Гомель. Маладыя людзі, сярод якіх былі і ўдзельнікі папярэдніх «маўклівых» акцый салідарнасьці, сталі гуртавацца на прыпынку грамадзкага транспарту «Плошча Леніна». Міліцыя пачала правяраць дакумэнты і выціскаць людзей з прыпынку. Трох маладзёнаў і дзяўчыну забралі ў чорны мікрааўтобус.

Недзе каля паловы на 20 гадзіну калёна з прыпынку выйшла на праспэкт Леніна і рушыла ў бок вакзалу. На скрыжаваньні з вуліцай Карповіча калёну перастрэў спэцназ. Праз мэгафоны міліцыя папярэджвала, каб не правакавалі. Пачаўся хапун. Праваабаронцу Анатоля Паплаўнага літаральна занесьлі ў мікрааўтобус. Затрымалі й карэспандэнтку БелаПАН у рэгіёне Алену Германовіч.

Актывісты кажуць, што схоплена звыш дзясятка мінакоў.
 
Каля загародак зьбіраліся людзі. Было бачна, што некаторыя групы тут зусім не выпадкова. Але яны былі вельмі разгубленыя і ня ведалі, што рабіць. Ніводнага воплеску, ніводнага гудку аўтамабіля пакуль не раздавалася.

19:50 Людзі ў цывільным перакрылі праход на плошчу з іншага боку — там, дзе зараз будуецца корпус унівэрсытэту, скрыжаваньне з вуліцай Ленінградзкай. Людзей ланцугом выціскаюць ад вакзальнай плошчы ў бок Ленінградзкай. Мінакі абураюцца тым, што быў ужыты нейкі газ. Многія кашляюць, кажуць, што газ стаіць у горле.

«Вконтакте»: Каля адной зь вежаў сабраліся маладыя жанчыны. Яны гучна, крыкма крычаць, пратэстуюць супраць дарагавізны, росту цэнаў, кажуць: дзіцячыя рэчы да чаго падаражэлі, як пражыць? Іх абступілі журналісты. Да іх падышоў асабіста Яўсееў, спрабуе іх разагнаць.

Тыпы ў цывільным счапіліся ў ланцуг, спрабуюць выцясьніць
300–400 пазасталых каля вежаў пратэстоўцаў.

19:50 Людзі ў цывільным ня менш за 50 чалавек выскачылі з чырвонага аўтобусу. Пачалі адцясьняць людзей, якія знаходзяцца каля пачатку вуліцы Кірава. Міліцыянты сталі ланцугом, і выцясьняюць людзей з плошчы. Траіх схапілі і цягнуць за рукі і ногі ў аўтобусы.

Эўрарадыё паведамляе: Затрыманаму журналісту Паўлу Сьвярдлову інкрымінуюць дробнае хуліганства..

Беларускі Хэльсынскі камітэт паведамляе: Затрыманы Валер Шчукін.

19:45 У карэспандэнткі Свабоды Галіны Абакунчык людзі ў цывільным вырвалі з рук і забралі відэакамэру.

 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

19:40 Людзі каля вежы насупраць вакзалу пачалі пляскаць у ладкі. Там знаходзіліся тры маладыя сям’і з немаўлятамі. Калі іх пачалі хапаць, вакол усе закрычалі «Бандыты! Міліцыя!» Людзі пачалі іх адбіваць, і міліцыянты адступілі.

19:40 Баранавічы. Міліцыянты затрымалі некалькі грамадзкіх актывістаў. Сярод іх — прадпрымальнік Зьміцер Кузьмянкоў. Пра гэта «Свабодзе» паведаміў старшыня баранавіцкай рады ТБМ Віктар Сырыца. Суразмоўца таксама адзначыў, што ўлады, міліцыя й КДБ загадзя блякавалі плошчу ля кінатэатра «Кастрычнік», дзе раней адбываліся «акцыі маўклівых». «Ад 19 гадзіны на прыступках „Кастрычніка“ адбываецца канцэрт самадзейнасьці», — удакладніў Віктар Сырыца. Ён таксама адзначае, што на плошчы вельмі шмат супрацоўнікаў міліцыі. Таксама ля плошчы знаходзіцца міліцэйскі аўтазак.

«Вконтакте». Людзі даволі масава супраціўляюцца затрыманню асобамі ў цывільным.

Эўрарадыё: Антон Матолька: «У мяне спрабавалі разбіць аб’ектыў, бачылі на зямлі рацыю, флэшкі, успышкі».
19:30 Працягваецца паляваньне на ўдзельнікаў акцыі, людзі ў цывільным бягуць за імі ў двары вуліцы Кірава. Затрымліваюць вельмі жорстка, зьбіваюць людзей на прыпынку грамадзкага транспарту. Два аўтазакі зноў накіроўваюцца з вуліцы Кірава на Прывакзальную плошчу.

Фотакарэспандэнтцы Ксеніі Авімавай разьбілі аб’ектыў. Забралі Марыну Лобаву, маці палітвязьня Эдуарда Лобава.

Клецк. У Клецку на Меншчыне былі расклееныя налепкі з надпісам «Европейская Беларусь». У месцах масавага адпачынку раскіданыя буклеты з рэклямай «Белсата» і з заклікамі адмяніць арт.193 КаАП РБ, які прадугледжвае адказнасьць за дзеяньні ад імя незарэгістраванай арганізацыі.

Слуцк. Міліцыя затрымала дэмакратычнага актывіста Віталя Амяльковіча. Праз тэлефон ён паведаміў «Свабодзе», што разам з двума сябрамі быў затрыманы на цэнтральнай плошчы гораду. Міліцыя патлумачыла затрыманьне неабходнасьцю правесьці прафіляктычную гутарку.
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

19:25 Хапаюць людзей каля вежы, хапаюць шмат выпадковых людзей, якія стаяць на прыпынках грамадзкага транспарту, груба кідаюць у аўтазакі, дзясяткі затрыманых, людзі абураюцца, некаторыя крычаць «міліцыя»!

Затрымалі карэспандэнтку «Нашай Нівы» Юлію Дарашкевіч, яе закінулі ў аўтазак.

 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Многія сьведкі і журналісты кажуць пра тое, што міліцыянты ўжо двойчы пускалі нейкі газ. Журналісты прыкрываюць раты хусткамі, насоўкамі, каб абараніцца ад паху газу.

19:20 Магілёў. Амапаўцы ўварваліся ў сквэр насупраць плошчы Леніна і вывелі адтуль усіх удзельнікаў акцыі пратэсту.

Салігорск. Цэнтральная плошча, дзе адбываліся ўсе папярэднія акцыі «сеткавай рэвалюцыі», сёньня была загадзя заблякаваная па пэрымэтры міліцэйскімі «бобікамі», мэталічнымі загародкамі. Міліцыянты, якія разьмяшчаюцца адзін пры адным, тлумачаць мінакам, што тут будзе канцэрт.

19:15 Некалькі дзясяткаў чалавек пачалі пляскаць у далоні пасьля таго, як яшчэ некалькіх чалавек зацягнулі ў аўтазак. Журналістаў груба адштурхоўваць і пачынаюць зацягваць у аўтазакі людзей, якія знаходзяцца на прывакзальнай плошчы. Нейкую дзяўчыну паднялі на рукі і панесьлі.

19:10 Магілёў. Моладзь прарвалася празь міліцэйскае ачапленьне ў сквэр. Яна пляскае ў ладкі.

19:10 Вялейка. Цэнтральная плошча Вялейкі ачэпленая міліцыянтамі, сказаў «Свабодзе» праз тэлефон старшыня Менскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ўладзімер Малярчук. Міліцыя не прапускае людзей на плошчу.

Спадар Малярчук таксама распавёў, што ў Вялейку прыехалі міліцыянты зь Менску. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, гэта супрацоўнікі службы ўнутранай бясьпекі МУСу. Іх прыезд зьвязаны нібыта з тым, што два афіцэры вялейскай міліцыі адмовіліся затрымліваць удзельнікаў акцыі пратэсту.


18:55 Пачаліся затрыманьні, затрымліваюць людзі ў цывільным. У сіні аўтобус без нумароў і апазнавальных знакаў, як паведамляюць нашы карэспандэнты, пацягнулі 5-10 чалавек. Першая машына ад’ехала. На яе месца прыехалі тры іншыя.


18:50 Людзі ў цывільным перакрылі выхад з падземнага пераходу на прывакзальную плошчу — можна выйсьці толькі ў будынак вакзалу.

 
 
18:45 Праваабаронцы пацьвярджаюць затрыманьні прынамсі 20 чалавек. Праваабарончая арганізацыя «Вясна-96» пацьвярджае інфармацыю пра затрыманьні каля 20 чалавек падчас вайсковага параду. Адзін з затрыманых быў адпушчаны з Заводзкага РУУСу без складаньня пратаколу. Ён распавёў, што затрыманых на працягу прыкладна 3 гадзінаў трымалі ў аўтобусе, пасьля чаго даставілі ў РУУС. Ёсьць інфармацыя, што ў Заводзкім РУУСе знаходзілася каля 20 чалавек, сярод якіх — Кацярына Давыдзік, Антон Жылко, Павал Сасноўскі. Магчыма, што агульная колькасьць затрыманых большая.

18:45 Горадня. Міліцыя затрымала здымачную групу тэлеканала «Белсат» з трох чалавек. Гэта адбылося па-за цэнтрам гораду, на вуліцы Міру.

18:40 Берасьце. Уваход на плошчу закрыты. З боку помніка Леніну два вялікія аўтобусы зь міліцыяй. Міліцыянты кажуць, што плошча закрытая на 15 хвілінаў.

18:40 Магілёў. У сквэры насупраць плошчы Леніна, дзе традыцыйна зьбіраюцца ўдзельнікі маўклівай акцыі пратэсту, зьявіліся міліцыянты. Яны па пэрымэтры ачапілі сквэр і праз мэгафон папрасілі ўсіх пакінуць сквэр. У гэты час там знаходзілася некалькі дзясяткаў маладых людзей, а таксама пэнсіянэры.

18:35 Наш карэспандэнт стаў сьведкам эпізоду, калі спэцназаўцы на Прывакзальнай плошчы падышлі да некалькіх маладых хлопцаў з мэтай праверыць дакумэнты. «Мы на рабоце», — адказалі тыя. Колькасьць супрацоўнікаў спэцслужбаў такая, што яны ўжо ня могуць не нарвацца на «сваіх»

18:30 У пераходзе ад мэтро на вакзал праз кожныя некалькі мэтраў стаяць цывільныя з навушнікамі.
Уладзіслаў Коўшык, «Вконтакте»: «Мяне і маіх сяброў яшчэ да пачатку параду ў аўтобус запіхалі. Літаральна гадзіну таму вызвалілі».
Здымаюць на відэакамэру, правяраюць пашпарты ў моладзі, кажуць, што тут будзе спэцмерапрыемства. За высотным будынкам гатэлю стаіць аўтазак і некалькі міліцэйскіх аўтобусаў.

18:10 На вакзале канцэнтрацыя спэцназаўцаў і «людзей у цывільным».

Наш карэспандэнт, які каля 18 гадзіны прайшоўся па чыгуначным вакзале, налічыў каля 20 спэцназаўцаў у форме і столькі ж «людзей у цывільным» з рацыямі. Зьлева ад чыгуначнага вакзалу знаходзіцца аўтазак, бліжэй да аўтавакзала — некалькі мікрааўтобусаў зь міліцыянтамі.

Таксама ўжо цяпер міліцыянты на вакзале правяраюць дакумэнты ў маладых людзей, якія могуць выклікаць падазрэньне, што яны патэнцыйныя ўдзельнікі акцыі.

Парад без аплядысмэнтаўi
X
03.07.2011 14:45
3 ліпеня 2011, Менск


18:00 Затрыманы журналіст «Эўрарадыё» Павел Сьвярдлоў. Як паведамляе сайт Эўрарадыё, яму дазволілі зрабіць званок. Павел пасьпеў сказаць, што знаходзіцца ў Фрунзtнскім РУУС. Паводле слоў журналіста «Эўрарадыё», яго хутчэй за ўсё павязуць на Акрэсьціна. З Паўлам не было сувязі на працягу чатырох гадзінаў.

17:30 Гомель. У Гомелі ДК глухіх «Віпра» і прылеглую да яго тэрыторыю, дзе прадстаўнікі рэгіянальнай кааліцыі «Наша альтэрнатыва» замаўлялі мітынг па сацыяльна-эканамічных праблемах, ачапіла міліцыя. Мінакоў, што ідуць па ходніках паўз Дом культуры, заварочваюць на праезную частку Юбілейнай вуліцы.

У ачапленьні стаяць службоўцы вайсковай часткі ўнутраных войскаў 5525.

Як тлумачаць міліцэйскія начальнікі, у ДК працуюць сапёры — паступіла інфармацыя, што ён замініраваны.

Ля ДК «Віпра 

16:40 Берасьце. Яўген Скрабец патэлефанаваў у 102 з паведамленьнем, што супраць яго рыхтуецца правакацыя.

Яўген Скрабец распавёў «Свабодзе»:

«Я толькі што выйшаў на ганак. Скарыстаўся тым, што міліцыянты некуды ад'ехалі, можа папіць гарбаткі. Але адзін застаўся. Вось і глядзім адзін аднаму ў вочы.

Вярнуўся ў хату, сяджу. Я ўжо патэлефанаваў у міліцыю і зрабіў заяву, што супраць мяне, магчыма, рыхтуецца правакацыя. У мяне спыталіся, на якіх падставах узьнікла такое меркаваньне? Я адказаў, што пры падобных абставінах учора і ў сераду затрымалі маіх сяброў, якія таксама былі адміністратарамі суполкі „Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі“.

Міліцыя зафіксавала маю заяву, бо мне ператэлефанавалі адтуль і сказалі, што хутка пад'едзе наш супрацоўнік. Сказалі: вы выйдзеце разам зь ім на вуліцу, і ён праверыць дакумэнты падазроных асобаў. Пакуль, праўда, ніхто не пад'ехаў. А выходзіць я не зьбіраюся, ба падазраю, што мяне адразу затрымаюць з надуманых прычын».

16:00 Берасьце. Каля кватэры берасьцейскага актывіста Яўгена Скрабца дзяжураць супрацоўнікі міліцыі і КДБ.

Актывіст адзначае, што гэта зьвязана зь яго ўдзелам у суполцы «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку». Ён адміністратар суполкі ў Берасьці.

Напярэдадні 3 ліпеня ў Берасьці былі затрыманы Іван Стасюк і Артур Анісімаў, Зьміцер Шурхай.

У Крычаве невядомыя расклеілі па горадзе ўлёткі антыўрадавага зьместу. На дзяржаўных будынках зьявіліся графіці з асуджэньнем палітыкі Лукашэнкі. Пра гэта паведамляе крычаўскі журналіст Сяргей Няроўны:

«Улёткі былі раскіданыя па паштовых скрынках, вывешаныя на дошках аб’яў. У іх асуджалася палітыка ўраду й Лукашэнкі. Графіці былі гумарыстычныя з палітычным падтэкстам. Почырк дазваляе выснаваць, што гэта ўсё рабілі маладыя людзі. Гэта дужа занепакоіла крычаўскую ўладу. Міліцыянты бегалі, шукалі тых, хто гэта мог бы зрабіць. Графіці хутка зафарбоўвалі, улёткі зрывалі. Актывістаў мясцовай апазыцыі пакуль не чапаюць. Відаць, ня зьвязваюць такія выступы зь ёй».



«Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку» ў рэгіёнах. 3 ліпеня 2011 ‎

14:45 Менская міліцыя паведамляе, што за парадам у цэнтры сталіцы «назіралі 150 тысяч гледачоў». Пры гэтым сьведкі ўрачыстасьцяў сьцьвярджаюць, што на трыбунах і на подступах да праспэкту Машэрава ад сілы было 5 тысяч. Традыцыйна супрацоўнікі праваахоўных органаў намагаюцца занізіць колькасьць удзельнікаў апазыцыйных акцый, аднак у дадзеным выпадку, як кажуць назіральнікі, фальсыфікацыі проста фантасмагарычныя.

Таксама менская міліцыя не пацьвярджае інфармацыю аб затрыманьні грамадзян падчас параду ў сталіцы Беларусі





13:56 Першы этап сёньняшняй акцыі маўклівага пратэсту не атрымаўся па аб’ектыўных прычынах, лічыць адзін з ініцыятараў «Рэвалюцыі праз сацыяльныя сеткі» Вячаслаў Дзіянаў. У камэнтары для агенцтва Белапан Вячаслаў Дзіянаў зьвярнуў увагу на тое, што ўдзельнікам акцыі пратэсту было складана згрупавацца. «Натоўп быў вельмі неаднародны: на парад нагналі курсантаў, членаў БРСМ. Мы рыхтуемся да вечару», — сказаў актывіст суполкі «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі». Ён таксама паведаміў, што папярэдне абвешчаны ў сеціве плян дзеяньняў застаецца ў сіле, а ўсе іншыя сцэнары варта расцэньваць як правакацыі.

 





Славік Вольны з паведамленьняў карыстальнікаў:

«Мы едзем дахаты. Будзем да 18.00 дома чакаць навінаў пра далейшыя падзеі. Людзі, каб вы бачылі, колькі там гэб'я! 29 быў проста пустынны дзень, для параўнаньня! Прайсьці прапускныя пункты здолеў, стаяў паміж гатэлем „Плянэта“ і праспэктам. Перада мной забралі двух хлопцаў і дзяўчыну. Інтэрнэт не працаваў на месцы... Правадыра не вітаў ніхто, акрамя салдатаў».




13:25 Беларускае тэлебачаньне спыніла наўпроставую трансьляцыю з параду да Дня Незалежнасьці. Завершылі сьвяточнае шэсьце фізкультурнікі і калёны людзей у беларускіх строях «пад даўніну».



12:50 Яшчэ не закончылася праграма сьвята, а народ пачаў масава разьбягацца. Як перадае наш карэспандэнт, пасьля таго, як Лукашэнка пакінуў трыбуну, пільнасьць спэцслужбаў і ідэолягаў зьвялася да мінімуму і людзі літаральна хлынулі далей ад арэны сьвяткаваньня. На месцах застаюцца толькі тыя, каго загналі на трыбуны. Ім яшчэ давядзецца назіраць за парадам фізкультурнікаў.


Фота Антона Матолькі




12:45 Па праспэкце Незалежнасьці пад чырвонымі савецкімі сьцягамі праехала калёна танкаў, самаходных артылерыйскіх установак ды іншай тэхнікі, якая вярталася пасьля параду ў распалажэньне частак. Рух на праспэкце перакрыты цалкам.

Ігар Коктыш: «Зыходзячы з перамоваў па рацыі, людзей затрымліваюць...»

Mardukk: Побач са мной стаяць двое ў цывільным. Паспрабаваў пляснуць — адзін падыйшоў і казаў, што ня варта. Лукашэнка скончыў — ня пляскаюць нават тыповыя «застабілы».

InterPolit: Паведамляюць пра затрыманьні тых, хто спрабаваў пляскаць прадчас прамовы А.Лукашэнкі

12:30 Журналісты Свабоды чулі, як куратары групаў прадстаўнікоў прадпрыемстваў загадвалі сваім людзям стаяць ціха, не пляскаць у далоні, нічога не выгукваць, ніяк не выказваць свае эмоцыі. То бок, людзі мусяць стаяць моўчкі. Відаць, падобным чынам ідэолягі намагаюцца ўсяляк адмежавацца ад актывістаў кампаніі «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі».

12:25 Паміж праходамі вайсковых разьлікаў Лукашэнка стаіць, трымаючы скрэшчанымі рукі на жываце. Аддаўшы «чэсьць» чарговай калёне, зноў складвае рукі. І дакладна гэтак жа дзейнічае Міколка Лукашэнка: трымае рукі на жываце, а потым з бацькам сынхронна аддае чэсьць.

 

 



 

12:20 І зноў народ устрымліваецца ад аплядысмэнтаў. Пасьля выступу Лукашэнкі, у якім ён традыцыйна абвінаваціў міжнародную супольнасьць у спробе «навязваньня каляровых рэвалюцый», прысутныя вельмі квола выказвалі сваё захапленьне прамовай. Пачаўся парад, пайшла «жывая сіла».




12:15 Прамаўляе Лукашэнка, але, як перадаюць карэспандэнты Свабоды, у натоўпе яго амаль ніхто не слухае. Людзі размаўляюць паміж сабой на надзённыя тэмы, упаўголас лаюць уладу за тое, што вырасьлі кошты і зьнізіліся заробкі.

Лукашэнка ў сваім выступе заявіў, што цяпер пагроз для нашай краіны няма, але трэба трымаць порах сухім. На яго думку, з-за мяжы цяпер ідзе эскаляцыя інфармацыйнай інтэрвэнцыі, шальмаваньне, эканамічныя санкцыі, супраць краіны ўжываецца зброя масавага інфармацыйнага паражэньня. Беларусі, заявіў Лукашэнка, навязваюць бессаромны сцэнар каляровых рэвалюцый. Ён выказаў перакананьне, што такіх рэвалюцый Беларусь не дапусьціць.



У Горадні затрымалі Ігара Банцара — журналіста, актывіста Саюзу палякаў. Ён ішоў дахаты, а побач з домам Ігара ўжо чакалі міліцыянты. Затрымалі Банцара нібыта за парушэньне правілаў правядзеньня пікетаў 28 чэрвеня. Спраўдзіць прычыну затрыманьня немагчыма — мабільны тэлефон Банцара адключаны.

12:04 Ігар Коктыш піша: «У натоўпе вялікая колькасьць у цывільным; перамовы па рацыі: «Заўважыў мітусьлівых, будзем браць».

12:00 На парад прыбыў Аляксандар Лукашэнка ў суправаджэньні сына Мікалая. Абодва ў вайсковай форме. Па словах нашага карэспандэнта, калі дыктар абвясьціў пра зьяўленьне Лукашэнкаў, пачуліся толькі рэдкія аплядысмэнты, нават на гасьцявых трыбунах амаль ніхто не захлопаў. Тым часам міністар абароны Юрый Жадобін пачаў аб'езд вайсковых разьлікаў.

11:55 Прагучала каманда «раўняцца», усе ў чаканьні Галоўнакамандуючага Ўзброенымі сіламі. Тым часам у натоўпе працягваюць раздаваць чырвона-зялёныя сьцяжкі, але далёка ня ўсе хочуць іх браць. Побач з нашым карэспандэнтам разьмясьцілася група зь менскіх швейных прадпрыемстваў, якія кажуць, што прыйшлі па «разнарадцы». Актывісты кампаніі «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі» ніякім чынам пакуль пра сябе не заявілі.

11:45 Усіх, хто праходзіць праз турнікеты і мэталяшукальнікі, супрацоўнікі праваахоўных органах фіксуюць на відэа. Аляксандра Лукашэнкі на трыбуне яшчэ няма, але супрацоўнікі прэзыдэнцкай службы бясьпекі ўжо занялі свае месцы ўздоўж праспэкту Машэрава.








11:40. У Жлобіне ля Палаца мэталюргаў, дзе праходзяць афіцыйныя сьвяточныя ўрачыстасьці з нагоды Дня Рэспублікі, міліцыянты затрымалі кіраўніка раённай арганізацыі партыі левых «Справядлівы сьвет» Валера Рыбчанку. Ён раздаваў улёткі пра маўклівую акцыю пратэсту, якая мае адбыцца сёньня ў цэнтры гораду а 19-й гадзіне. За што затрымліваюць, міліцыянты не тлумачаць: «Паступіў такі загад!»

Цяпер капітан міліцыі Сяргей Говар спрабуе знайсьці транспарт, каб даставіць Рыбчанку ў РАУС.


11:35 У раёне канцэнтрацыі гледачоў маючага адбыцца параду скончыўся дождж. Людзей падвозяць аўтобусамі, якія становяцца на вуліцы Мельнікайтэ. Таксама асобнымі аўтобусамі прывозяць вэтэранаў — усяго такіх аўтобусаў наш карэспандэнт налічыў дзевяць. Гледачам раздаюць дзяржаўныя сьцяжкі. Кіруюць арганізацыйным працэсам міністар унутраных спраў Анатоль Куляшоў і старшыня Рады бясьпекі Леанід Мальцаў. Агледзеў тэрыторыю начальнік міліцыі грамадзкай бясьпекі сталіцы Ігар Яўсееў.


Віцебск. На плошчу Перамогі, дзе адбылося ўскладаньне кветак прадстаўнікамі ўладаў ды прайшоў урачысты мітынг, не прапусьцілі журналіста Сяргея Серабро. Як высьветлілася, на ўрачыстасьці гледачоў і ўдзельнікаў прапускалі па асобных сьпісах. Пасьведчаньне карэспандэнта БелаПАН ахову не пераканала.

Удзельнікаў і прадстаўнікоў дзяржаўных СМІ прапускалі на плошчу Перамогі толькі пасьля міліцэйскага догляду: па пэрымэтры плошчы ўсталявана некалькі «брамак»- мэталашукальнікаў. У 11 гадзін, калі ўрачыстасьці скончыліся, ахову часткова зьнялі і праход на плошчу стаў вольны.

11:30 Паўсюль вялікая колькасьць машын «Хуткай дапамогі», у дварах жылых дамоў стаяць міліцэйскія аўтобусы, у якія звычайна падчас акцыі «пакуюць» яе удзельнікаў. Бліжэй да Камсамольскага возера чакаюць параду танкі ды іншая вайсковая тэхніка.

11:15 Пункт пропуску на мерапрыемствы таксама абсталяваны з боку вуліцы Няміга. Прапускаюць праз мэталяшукальнікі, ператрасаюць усе рэчы. Рэжучыя, колючыя прадметы, уключна з манікюрнымі нажніцамі і пілкамі, адразу выкідваюцца ў вялізную сьметніцу. Пры гэтым няма нават прапановаў вярнуцца і сваю маёмасьць забраць. Людзі па-ранейшаму ідуць з расьцяжкамі раёнаў, зь дзяржаўнымі сьцягамі. Трыбуны паступова запаўняюцца, але пакуль што напаўпустыя.

10:55 Узмоцненыя захады бясьпекі на падыходах да месца правядзеньня вайсковага параду. Яшчэ да скрыжаваньня Пераможцаў і Машэрава неабходна прайсьці тры міліцэйскія кардоны, людзей прапускаюць толькі праз турнікеты. Міліцыянты праз гукаўзмацняльнікі папярэджваюць, каб грамадзяне не зьбіраліся ў адным месцы, а праходзілі на глядацкія пляцоўкі і займалі месцы ў адпаведнасьці з запрашэньнямі. Людзей без запрашэньняў накіроўваюць у глядацкі сэктар каля гатэлю «Плянэта».

10:40 На скрыжаваньні праспэкту пераможцаў і Машэрава ў Менску пачынаюць зьбірацца ўдзельнікі сьвяточных мерапрыемстваў да Дня незалежнасьці. Пакуль людзей блізу 2 тысяч і прыблізна столькі ж міліцыянтаў і людзей цывільным, якія адказныя за ахову. Народ ідзе пераважна па разнарадцы, вялікімі натоўпамі з расьцяжкамі, дзе ўказваецца прыналежнасьць да канкрэтнага раёну сталіцы. Для кожнага раёну ёсьць свой сэктар, куды ўдзельнікі і «расфасоўваюца». Трыбуна для самых высокіх гасьцей пакуль пустая. Шмат чыноўнікаў, супрацоўнікаў вэртыкалі са сьцяжкамі з надпісамі «Белая Русь» і «БРСМ».


«Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку», 3 ліеня 2011

Стратэгія, якую прапануюць сацыяльныя сеткі
Рэгіёны:

Збор а 19-й на цэнтральнай плошчы вашага горада.
А 19.30 – маўклівае шэсьце да прывакзальнай плошчы. Працяг акцыі да 20.00 – 20.30.


Менск

Першы этап:

З 11.30 да 13.00 у стэлы "Менск — горад-герой" адбудзецца парад, і ў гэты час Аляксандар Лукашэнка будзе прамаўляць. Усе, хто супраць таго, што адбываецца ў краіне – падыходзяць максымальна блізка да трыбуны (месца, дзе дазволена знаходзіцца гледачам) наколькі гэта магчыма. 

У той момант, калі Лукашэнка пачынае прамаўляць, тыя, хто здолеў прасунуцца туды, пачынаюць актыўна пляскаць. У такт 3 хлапкі (У-ХО-ДИ). Менавіта ў той момант.

Другі этап:

А 19-й гадзіне збор на Прывакзальнай плошчы сталіцы


Трэці этап

23.00 Усе сустракаюцца ў стэлы "Менск – горад-герой". Пасьля салюту пачынаецца акцыя.

Тэгі: РПСЦ

Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары. Старонка з 3
Імя:: сямен
03.07.2011 11:08
нарусуйте карту где что расположено
Адказаць

Імя:: vlad Горад:: boston
04.07.2011 04:40
А чаму на карце не паказан летак з прагрэтыми рухавиками.Цикава дзе ен будзе яго дазапрауляць,каб у ВЕНЕСУЭЛУ скочыць.Вельми добра было б паказаць магчымыя накирунки яго уцекау.

Імя:: vbk
03.07.2011 12:35
Лукашенко выступил как всегда, никто его даже не пытался захлопать. очередной пшик... Вечером тоже самое будет
Адказаць

Імя:: Ананім
03.07.2011 15:01
Так никто ему и не хлопал. На него вообще никто не обращал внимания и не слушал.
Адказаць

Імя:: Татьяна Горад:: Менск
03.07.2011 15:34
Все получилось,людей мало,а это главное,и что не хлопали ничего страшного, не это главное,главное праздника не получилось,потому что его и нет.

Імя:: кристина
03.07.2011 12:39
Вы ззаметили что после выступления прямо перед ура войск группа из толпы издала звук разочарования. Агл заметил это и посмотрел на них.а потом они потиху разошлись. Это наверное и были рчсс кто смог пройти.это было в прямом эфире.по belarus tv . А вообще заметно как людей мало по сравнению с прошлыми парами

Адказаць

Імя:: grmaster Горад:: Minsk
03.07.2011 13:42
Я заметил, причем сразу громкость добавили Лу.

Імя:: бел.
03.07.2011 12:40
С Днём Победы над фашистским злом!
С Днём Свободы и Независимости!
Победили фашизм, победим и лукашизм!
Во, какая ряха на фото, а к нему в пару и куляшоу. важныя дзяцьки... Тьфу, смуроды. Позорища страны.
Адказаць

Імя:: в.а.
03.07.2011 13:15
таксама як и ты
Адказаць

Імя:: Жыве!
03.07.2011 13:29
Які гэта "дзень Незавісімості"?

Дні Незалежнасьці - 25 сакавіка 1918 і 25 жніўня 1991.
Адказаць

Імя:: Mixacь
03.07.2011 16:07
Отними у народа историю - и через поколение он превратится в толпу, а ещё через поколение им можно управлять, как стадом".
Йозеф Геббельс как в воду глядел...
Адказаць

Імя:: выв Горад:: вавыаыа
04.07.2011 00:58
Только там враг был извне, а все что сейчас происходит - творится кривыми руками чьих то бывших одноклассников и вобщем-то "соотечественников" - я вот только удивляюсь как их всех от себя блевать то не тянет - двадцать лет пугают, сажают, оболванивают, хапают людей с улиц, а если завтра друг друга придется так хапать и сажать - тоже ничего? А если родню свою? То ли все отобранны по принципу "чем тупее и поменьше надо для полного счастья и чем в большем дэ раньше были - тем лучше" к примеру из деревни с подбросом столичных квартир + соцпакетика + атмосфера банды колхозников на страже отечества + промывание мозгов в универах, грамотный отсев и вуаля!!! Ота мы туута!!!

Імя:: Нина Горад:: Минск
03.07.2011 12:46
Все по обе стороны баррикад понимают, что это не праздник. Это демонстрация всяческого рода сил, которые пока еще в руках ТНП. Это очередная попытка манипуляции общественным сознанием "Мол, все у нас добра!". Это наблюдение за развитием событий, страстное и тревожное ожидание ЧЕГО-ТО. Всему свое время!

Імя:: Zmicer Горад:: Магілёў
03.07.2011 13:01
Раз не даюць магчымасці пляскаць, неабходна павярнуцца да трыбуны спіной выяўляючы поўную абыякавасць да адбывалага, і на салюце, і на канцэртах прыдворных музыкаў, і падчас выкананні песні, якую ўлада заве гімнам.
Адказаць

Імя:: андрей Горад:: минск
03.07.2011 16:37
полностью согласен!!!

Імя:: Міхал Горад:: Краіна літвінаў
03.07.2011 13:03
На мой погляд сеньня нічога пратэстнага і гучнага ня будзе (друкую гэты каментар у 12.50).
Акцыі арганізаваныя праз сацыяльныя сеткі прайшлі даволі паспяхова, яны моцна збянтэжылі ўладу, якая вырашыла, што пратэстныя настроі скончылісь у ноч з 19 на 20 сьнежня 2010 года. Але памылілісь. Вялікі дзякуй тым, хто прыдумаў гэтыя акцыі. Але яны па сутнасьці павінны былі стаць толькі пралогам пратэсту. Сітуацыя ў краіне жахлівая, і што там наперадзе, можна толькі здагадвацца. Аднак ніякіх сапраўды вялікіх пратэстаў не адбылось. Працоўны клас, так бы мовіць, ніякім чынам не адрэагаваў на пагаршэньне свайго становішча. Спалоханная ўлада хутка скеміла, што і да чаго, і ў адпрацаваным стылі згасіла гэтую хвалю пратэста. Акцыі па серадах пераўтварылісь у звычайныя акцыі, дзе “апрычнае войска” проста удасканальвала свае навыкі па зьбіцьцю і затрымліваньні народа на вуліцы, нават калі тыя людзі ўвогуле нічога не робяць.
А што апазіцыя, якая павінна мабільна рэагаваць на становішча, прыдумляць новыя выклікі ўладзе? Да нічога. Нешта там рыхтуе на восень, а што, пакуль невядома. Да і ці адбудзецца нешта сапраўды моцнае – таксама невядома, наўрадцьці. Апазіцыя пакуль не ў стане хоць неяк уплываць на народ, на становішча ў краіне. Пануе поўная разгубленасьць, адсутнасьць еднасьці, адзінай праграмы, якая абапіралась бы на ўнутраныя падзеі, а не на вонкавы чыньнік.
Такім чынам самым гучным пратэстам на сеньня было б увогуле не прыходзіць да трыбуны гэтага “кіраўніка” у шутаўскім строі нейкага маршала. Самым гучным пратэстам было б не адзначаць з уладай гэтае “сьвята”, якое па ўсіх правілах невукства ў гісторыі ніяк не адпавядае сваей назве. Самым моцным пратэстам павіне стаць байкот таго жыцьця на Беларусі, якое нам навязвае кіруючая дыктатура.
Адказаць

Імя:: Валерий Горад:: Минск
04.07.2011 02:45
..полностью согласен
Адказаць

Імя:: Андрей Горад:: Прага
04.07.2011 11:46
Вы не правы. "Опричники" по приказу дуралеев-начальников, сейчас показывают всему народу свое истинное мурло. После такого видео http://www.youtube.com/watch?v=SzP97_c9C44 никто уже не поверит официальной пропаганде. Это самое худшее, что в нынешней ситуации могли бы сделать эти шавки, и они сами это делают. Слава Богу, что они такие дебилы.

Імя:: АРТ Горад:: Х
03.07.2011 13:07
Божа, як балиць сэрца и пакутуе душа... Навошта усе гэтыя рабочыя, бацьки зь дзетками прыйшли услауляць беларускага фюрэра, бо гэта сьвята- перамога яго идэалогии, яго силы, яго улады... Ганьба вам, менчуки! Вы пасобники злачынцы, што зьнишчыу Беларусь.

Імя:: Мікола Горад:: ЭЗ
03.07.2011 13:17
На парадзе войскаў маршала Лукашэнкі найбольш уразіла яго вялізная шапка часоў СССР і падкрашаная новай фарбай ржавая тэхніка на зямлі і ў небе - не варта было танкамі разрываці асфальт на вуліцах Менску. НАТО разбамбіць гэтае старьё на працягу 1 гадзіны крылатымі ракетамі і беспілотнікамі з Польшчы, Літвы і Латвіі, Для надзейнасьці з Балтыйскага мора дадасьць агню авіяносная група і некалькі атамных падлодак, Дарэмна АРЛ мітусіўся з гэтым парадам цяпер на мяжы атрымае контрасродкі супраць калгаснага мадэрнізаванага войска, Маршал вялікая шапка
хацеў папалохаці суседзяў, а атрымаўся пшык, Усё ўшчэнт сапсаваў віцэмаршал Міколка і расейскія найміты у кіраўніцтве УС РБ сьвет пабачыў калгасных клоўнаў, што пазабаўляліся у вайну.
Адказаць

Імя:: android Горад:: mensk
04.07.2011 00:41
Tам же у него под фуражкой замаскированная бронекаска. Он же снайпера боится (помните, что Жириновский предсказал?).

Імя:: Золотая рыбка
03.07.2011 13:27
Если искать в этом что-то положительное, то победило здравомыслие - молодые люди на парад не пошли, несмотря на непродуманные призывы. Пусть кабанчики в форме посуетятся и обойдутся без выходных, раз уж живут за чужой счёт.
А вообще акции должны продолжаться в том формате, в котором начинались: быть нацеленными на единение людей, проходить мирно и с изрядной долей стёба. Тогда к отопительному сезону младенец встанет на ножки.
Адказаць

Імя:: Barbara
03.07.2011 18:38
100++++

Імя:: Barney Горад:: Берасьце
03.07.2011 13:35
Даруйце, але назваць ГЭТА сьвятам значыць моцна схлусіць.

Імя:: Ананім
03.07.2011 13:39
Калі глядзець на фота - хунта.....

Імя:: Ананім
03.07.2011 13:39
С ДНЕМ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ КРАІНА!!!
Усе вы товарищи, господа, панове, граждане, і спадары ашуканцы запамяталі, што сьвята пасля 92-га адназначаецца кожны год пры усялякавай пагодзе і палітычнай уладзе і эканамічным становішчы, ці ў нас нема адзінай незалежнай краіны БЕЛАРУСЬ!!!
Адказаць

Імя:: Андрей Горад:: Прага
04.07.2011 11:55
А Вы, спадар ашуканец, считаете нормальным, что в день начала войны так называемый президент устраивает официальные пляски своего гитлер-югенда (дискотека брсм)? Вы считаете нормальным в день независимости марш представителей иностранной армии по столице? Нормальным считаете в праздничный день запрет на аплодисменты?

Імя:: БелаЭмігрант Горад:: ЭЗ
03.07.2011 14:10
А чаго гэта калгасны маршал РБ на парадзе ў носе калупаўся, а Міколка за штаны між ног трымаўся? Хто даў дазвол ператварыці парад у зьдзек над нашай перамогай?

Імя:: Верны Горад:: Працвітаюшчый
03.07.2011 14:34
Очань прыўкрасная мерапрыемства. Мы са швагерам пахмяляліся і праўда спугаліся как ляцелі самалёты. Січас кладуся паспаць. Во так бы кажды дзень.

Імя:: глеб
03.07.2011 14:54
Это был самый малочисленный парад в истории Лукашенко. около 5 тысяч человек вместе со всеми тихарями и доярками по разнарядке. Ластовкий из ГУВД квакает, что было 150 тысяч, но на картинках сверху видно реальное число зрителей - 5 тысяч человек. 19 декабря нас было в 10 раз больше. где же его 80 %?
Разместите снимки парада сверху. чтобы народ видел лукашистов.

Імя:: Ampil
03.07.2011 15:54
Гэтая дзяўчынка побач з Коленькай пад правым крылам ў "хунты" гэта выпадкова не дачка Лукашэнкі? А ўласна "папік" няўяўляльна выразны ў гэтай вялікай шапцы з залатой бляхай.
Как сказал бы Остап Бендер, "такому мужственному красавцу женщины бы дали 5 процентов скидки с обычной цены".
Адказаць

Імя:: vlad Горад:: boston
03.07.2011 23:36
А памятаеце фота -Сталин и дзяучынка?

Імя:: Ананім
03.07.2011 16:06
Lukashenka bachyù svoj - najsapraùdny! - elektarat. Pad prymusam 5000 chalaviek, jakih pierapravieryli kolki razoù, na "ùspamin" fota, video. Akcyja pratestu ADBYLASIA!!! A plaskac' u ladki - jaki sens? Kali b i padhapili astatnija, revalucyja nie takim zboram ludziej adbyvajecca!.. Dyktatar ubachyù amal toje, shto bylo na sviatkavanni prezidenta-pieramozhcy, kali pieraabraùsia, - apuscely gorad, abyjakavasc', cishynia napruzhanaja. Vydatny dzien', Alaksandar Rygoravich! Jon budzie sviedchyc', napaminam zastaniecca, kab zabiaspiechyc' adzinotu i gan'bu. Vy zgubilisia ù chyrvona-zialonaj minuùschynie, u symbalah, jakija adprechyla sama gistoryja - razburyla kamunistychnyja Saviety. Hochacie gistoryju paklasci na lapatki?.. Niekali pashkadujuc' vas naschadki. A gistoryja geta zafiksuje...

Імя:: Александр Горад:: Брест
03.07.2011 16:08
Я не удивлюсь что 145 тысяч ментов и военных дежурили неподалёку - на всякий случай. Вот и вышло 150 тысяч!
Не завидую АГЛ, ему сейчас кажется, что кругом враги, скоро своих начнёт жрать.
Адказаць

Імя:: Андрей
04.07.2011 11:17
Ох, скорей бы он пожрал всех холуёв!

Імя:: Simpson
03.07.2011 17:03
У нас зьявіліся арганізатары, якія прызнаюць свае памылкі ! Брава!
Камэнтары. Старонка з 3
Belarus – RFE/RL competition for the best slogan, undated
Настройцеся на Свабоду!

Новыя хвалі Свабоды ад 26 кастрычніка

Дзьмітры Тымчук

Абвастрэньне сытуацыі перад выбарамі — ня толькі ў Данбасе, — Дзьмітры Тымчук

Напярэдадні выбараў у Вярхоўную Раду павялічылася колькасьць збройных правакацыяў у Данбасе, не выключаюцца тэрарыстычныя акты і ў іншых рэгіёнах Украіны. Але поўнамаштабнага наступу баевікоў на ўсходзе чакаць цяпер ня варта. чытаць далей >

УСЕ НАВІНЫ
External Widget cannot be rendered.

чытаць іншыя навіны >>
External Widget cannot be rendered.

ТОП-ЛІСТ

Цуды і дзівосы Беларусі
Малюнак Павел Татарнікаў (с) 2014

Альгерд Бахарэвіч: Абменьнік

Абменьнік – месца, адкуль пачынаюцца самыя сьмелыя фантазіі. Напрыклад, фантазія пра тое, што калі памяняць свае беларускія рублі на даляры або эўра – сьвет зробіцца крышку лепшым, а жыцьцё даўжэйшым. чытаць далей >

ВАРТА
Партрэт Станіслава Аўгуста Панятоўскага невядомага польскага мастака канца ХVІІІ-пачатку ХІХ стагодзьдзя

За каралём Панятоўскім, за Ажэшкай і Пілсудзкім — у Друскенікі

У доме з бэльвэдэрам над возерам у Друскеніках сёньня выстаўляюцца пяць партрэтаў апошняга караля Рэчы Паспалітай і вялікага князя літоўскага Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Атмасфэру Друскенік любіла Эліза Ажэшка. чытаць далей >

ПА-БЕЛАРУСКУ ЗЬ ВІНЦУКОМ ВЯЧОРКАМ

Вышэйшая ліга — яшчэ не найвышэйшая

Або як параўнаць Віленскі ўнівэрсытэт з Акадэміяй кіраваньня пры прэзыдэнце. Піша Вінцук Вячорка. чытаць далей >

БЯЗ ЧАРКІ І СКВАРКІ

Змагаемся з дэпрэсіяй-2: пяць практычных парадаў дыетоляга

Мэдыкі адрозьніваюць некалькі тыпаў дэпрэсіі. У мінулым выпуску мы распавялі аб сэзонным афэктыўным расстройстве (САР) і прапанавалі пяць дыеталягічных парадаў па барацьбе зь ім. У гэтым выпуску — наступныя пяць. чытаць далей >

CAFÉ EUROPA
Вітаўтас Ландсбергіс

Захад пакуль не здаецца Пуціну — Ландсбергіс

Першы кіраўнік незалежнай Літвы Вітаўтас Ландсбергіс выказаўся наконт вайны ва Ўкраіне, апошніх заяваў Аляксандра Лукашэнкі і сытуацыі з расейскамоўнай меншасьцю ў Літве. чытаць далей >

Валянцін Жданко

Аўдыё «Раніцай молімся ў царкве, а вечарам палім язычніцкія вогнішчы...»

Увесь апошні год амаль у кожным допісе, адрасаваным на Свабоду, у той ці іншай форме гучыць украінская тэма. Многія слухачы, спрабуючы асэнсаваць падзеі ў Кіеве і на Данбасе, шукаюць глыбінныя прычыны канфлікту ў супольнай савецкай гісторыі, і найперш — у пэрыядзе, калі Савецкі Саюз слабеў і распадаўся. чытаць далей >

ПАДАРОЖЖЫ СВАБОДЫ
Віктар Шутовіч

Фотагалерэя Памяць пра Віктара Шутовіча жыве ў Барысаве

Беларускі ксёндз Віктар Шутовіч, якога з захапленьнем да гэтае пары ўспамінаюць на Віленшчыне, пасьля 10-гадовай адседкі ў лягеры жыў у Барысаве, дзе і памёр у 1960 годзе. Ці засталіся ў гэтым горадзе сьляды беларускага сьвятара і культурнага дзеяча? чытаць далей >

Свабода ў турмах
Ілюстрацыйнае фота

Мультымэдыі У менскім аквапарку: «Мяне адвялі далей ад відэакамэраў і пачалі зьбіваць»

Калі чалавек нешта скраў у супэрмаркеце, ці дае гэта права ахоўнікам ужываць у дачыненьні да яго фізычную сілу? А калі чалавек ня скраў, а яго абзываюць злодзеем і пачынаюць абшукваць? чытаць далей >