чацьвер, 23 лютага 2012, Менск 03:24

Грамадзтва

«Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку»

ПАМЕР ШРЫФТУ - +
У Менску адбылася штотыднёвая акцыя маўклівага пратэсту «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку». Яе вынікам сталі дзясяткі затрыманых удзельнікаў, выпадковых мінакоў, а таксама журналістаў.

Калі аўтазакі напаўняліся людзьмі, на іх месца прыяжджалі новыя. Так былі затрыманыя дзясяткі чалавек, у тым ліку наш калега, журналіст Свабоды Алег Грузьдзіловіч, журналіст «Нашай Нівы» Алесь Пілецкі, агенцтва «БелаПАН» Павал Падабед і многія іншыя.


ОНЛАЙН


Актывісты суполкі «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку» заклікаюць кожную сераду а 19 гадзіне выходзіць на цэнтральныя плошчы сваіх гарадоў на маўклівую акцыю пратэсту.

22 чэрвеня паўсюль, і ў сталіцы, і ў рэгіёнах праваахоўныя органы перашкаджалі людзям сабрацца. У Менску Кастрычніцкая плошча і плошча Свабоды былі агароджаныя турнікетамі. Зноў, як і тыдзень таму, цягнікі не спыняліся на станцыях мэтро Кастрычніцкая і Купалаўская. АМАП і міліцыянты выціскалі людзей з Кастрычніцкай плошчы і праспэкту Незалежнасьці і потым масава і жорстка затрымлівалі на вуліцах Леніна, Энгельса, Нямізе. Аўтазакі, міліцэйскія аўтобусы езьдзілі па цэнтры сталіцы і рабілі зачыстку.

Праваабарончы цэнтар «Вясна» па стане на 22:30 падае лічбу каля 450 затрыманых па ўсёй краіне.


Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку. Менск, 22 чэрвеня 2011

21:40 Зь Ленінскага РУУС вызвалілі журналіста Радыё Свабода Алега Грузьдзіловіча і відэаапэратара БелаПАН Паўла Падабеда. Усяго ў Ленінскім РУУС знаходзіцца 56 чалавек, сярод якіх грамадзянін Украіны Ашмарын Сяргей, які знаходзіцца ў Менску ў службовай камандзіроўцы, дзьве жанчыны — Ксенія Лугавая і Славінская. Прозьвішчы затрыманых, якія пасьпеў запісаць Алег Грузьдзіловіч: Антон Шчукін, Яўген Корсак, Салаўёў, Яфімаў, Вашкевіч, Гаўрыленка, Гірыс, Кільман, Шаляпін, Кабас, Сёмухін, Гушча, Пятроў, Тукай, Балей, Анікееў, Баханько, Шэмелёў, Бяспалы, Самахвал, Хайкер, Тымлякоў, Шугалей, Карповіч, Белік, Кургановіч, Багушэвіч, Межык, Красулін, Рашчынскі, Жукаў, Аляксей і Андрэй Барэцкія, Шпілеўскі, Тагуноў.

У Лідзе міліцыянты разьбілі галаву журналісту Сяргею Карпенку.

21:15 Карэспандэнта «Нашай Нівы» Алеся Пілецкага і яшчэ двух журналістаў — Сяргея Балая і Аляксандра Баразенку — выпусьцілі з Цэнтральнага РУУС без складаньня пратаколаў. Астатніх сорак затрыманых паставілі ў калідоры РУУСа тварам да сьцяны і пачалі «афармляць» — перапісваць пашпартныя дадзеныя. У некаторых затрыманых парваная вопратка, у аднаго моцна разьбіты твар.

21:05 Сярод затрыманых — Дзьмітрый Буянаў, сын журналісткі Любові Лунёвай. Яго і іншых затрыманых паставілі на расьцяжку ў Цэнтральным РУУС. На затрыманых складаюць пратаколы.

20:55 Карэспандэнт Радыё Свабода Алег Грузьдзіловіч знаходзіцца ў Ленінскім РУУС. Разам зь ім у пастарунку каля 50 затрыманых, у асноўным моладзь. Міліцыянты пачынаюць складаць пратаколы — затрыманым інкрымінуецца ўдзел у несанкцыянаванай акцыі.

20:10 Адкрылі ўваход на станцыі мэтро Кастрычніцкая і Купалаўская.

20:05 У Берасьці на акцыю прыйшлі паўтысячы чалавек.

У Ваўкавыску затрымалі 43 чалавекі.

У Магілёве на плошчу выйшлі 300 чалавек.

Спампаваць

 У затрыманьнях у Менску былі задзейнічаныя аўтазакі з эмблемай ГИБДД Расеі.
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

 
 
 
 
 
 
 
 
 

20:00 Алег Грузьдзіловіч разам зь відэаапэратарам БелаПАНа карэспандэнтам Паўлам Падабедам і яшчэ чатырма затрыманымі знаходзіцца ў міліцэйскім аўтобусе паміж Палацам рэспублікі і аблвыканкамам. У яго сьцерлі відэаматэрыялы і зламалі мікрафон. Пагражаюць адвезьці ў райаддзел міліцыі для разьбіральніцтва.

Зьбіты аўтар блогу http://twitter.com/#!/spirt96. Фота з аўтазаку.
19:50 Аўтазакі ад францускай амбасады зьехалі. Міліцынты адбеглі ў бок Ратушы, дзе адбываецца афіцыйнае мерапрыемства. Вялікая колькасьць міліцыянтаў у шэра-блакітных кашулях знаходзіцца каля гатэлю «Эўропа» і «Гранд-кафэ» (Леніна, 2) і не прапускае ў бок праспэкту Незалежнасьці.

Каля ГУМа затрымалі журналіста «Нашай Нівы» Алеся Пілецкага і кінулі ў аўтазак. Разам зь ім яшчэ 37 затрыманых. Сярод іх журналіст інтэрнэт-выданьня «Салідарнасьць» Сяргей Балай, былы палітвязень Аляксандр Баразенка.

На скрыжаваньні Інтэрнацыянальнай і Леніна па-ранейшаму шмат народу, людзі не разыходзяцца.

 
 
 

19:35 На Кастрычніцкай плошчы затрыманы відэааператар інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Павел Падабед.

19:30 Выхады з падземных пераходаў на праспэкце Незалежнасьці на вуліцу Леніна перакрытыя. Уздоўж праспэкту ходнікі фактычна зачышчаныя, Людзі, што сядзяць у кавярнях, таксама пляскаюць у ладкі.

На плошчы Свабоды ля францускай амбасады ў аўтазакі запіхваюць людзей. Два аўтазакі — поўныя. Міліцыянты па рацыі перамаўляюцца, што затрымалі 150 чалавек.

Ля будынку Адміністрацыі прэзыдэнта зьявіліся дадатковыя патрулі міліцыі.



У Вілейцы затрымалі грамадзкага актывіста Ўладзімера Наркевіча.

У Бярозаўцы ўдзельнікаў акцыі вядуць у пастарунак пешшу.

У Маладэчне затрыманы актывіст Уладзімер Шульжыцкі з сябрамі.

 

 
 
 
 
 
19:20 На пачатку вуліцы Леніна і ля касьцёла на плошчы Свабоды вельмі шмат людзей. Да іх бягуць людзі ў чорным. Каля касьцёла стаіць аўтазак. Людзей выцясьняюць да Нямігі.

Плошча Перамогі ў Віцебску ачэпленая па пэрымэтры міліцыянтамі і спэцназаўцамі.

У Горадні затрыманы Ігар Банцар.

19:15 Міліцыянты і спэцназаўцы даволі груба выціскаюць людзей з вуліцы Энгельса ў бок плошчы Свабоды.

19:05 Ад Цэнтральнага ўнівэрсаму людзей выцясьняюць у два бакі — да Кастрычніцкай плошчы і да ГУМа. Людзі выйшлі на праезную частку вуліцы Энгельса. Ім няма куды падзецца. Пад’ехалі аўтазакі.

Ад Палацу прафсаюзаў і Дома афіцэраў міліцыянты ў шэра-блакітных кашулях даволі груба адцясьняюць людзей ў бок вуліцы Янкі Купалы.

18:55 Машыны, што едуць на праспэкце Незалежнасьці, сыгналяць, а людзі ўздоўж ходнікаў пляскаюць у далоні.

На скрыжаньні Інтэрнацыянальнай і Энгельса стаіць кардон міліцынтаў і не прапускае людзей да Кастрычніцкай плошчы.

Уладзімер Някляеў прайшоў цераз кардон каля «Цэнтральнага».

АМАП пачаў выціскаць людзей ад унівэрсаму «Цэнтральны» у бок ГУМу. Народ пляскае ў далоні

У Салігорску затрымалі грамадзкую актывістку Ларысу Насановіч.

18:45 Перакрылі вуліцу Энгельса.

Кіраўнік прэс-службы Аляксандар Ластоўскі на пытаньне журналістаў, чаму затрымалі Алега Грузьдзіловіча, адказаў, што ведае пра гэта толькі ад журналістаў і пакуль ня можа адказаць.

Затрымалі журналіста «Інтэрфакса» Руслана Рындзевіча.

18:40 На скрыжаньні Інтэрнацыянальнай і Энгельса стаіць кардон міліцынтаў і не прапускае людзей да Кастрычніцкай плошчы.

Цягнікі на Кастрычніцкай станцыі не спыняюцца. Пра гэта паведамляюць пасажырам мэтрапалітэну.

На плошчы Перамогі шмат міліцэйскіх машын і пустых зялёных пасажырскіх аўтобусаў.

18:35 Схапілі журналіста радыё «Свабода» Алега Груздзіловіча. Два спэцназаўцы павалаклі яго проста праз плошчу да сваіх аўтобусаў. Ён спрабаваў супраціўляцца, яго павалілі, ударылі. Па тэлефоне Алег Грудзьдзіловіч пасьпеў паведаміць, што знаходзіцца ў міліцэйскім аўтобусе, потым ускрыкнуў «Не ламайце!», і сувязь абарвалася. Цяпер сувязі зь ім няма — «абанэнт недаступны».

Перакрылі ўваход на станцыі мэтро «Кастрычніцкая» і «Купалаўская» з боку ўнівэрсаму «Цэнтральны».

18:30 Ластоўскі сабраў журналістаў і паведаміў, што інфармацыйная група павінна знаходзіцца каля аркі на вуліцы Энгельса. Маўляў, журналісты правакуюць натоўп і падштурхоўваюць народ зьбірацца.

18:25 Міліцыянты спрабавалі затрымаць Юрыя Халезіна, брата кіраўніка «Свабоднага тэатру» Мікалая Халезіна. Юры Халезін крычаў міліцыянтам «Брава!» і пляскаў у далоні. Але журналісты пачалі здымаць інцыдэнт і фактычна ўратавалі спадара Халезіна ад затрыманьня.

18:10 Ад вуліцы Маскоўскай у бок плошчы Незалежнасьці прапускаюць толькі грамадзкі транспарт.

Нечакана ў гадзіну пік на праспэкце Незалежнасьці пачаліся рамонтныя работы, перакрыты крайні левы шэраг у кожным кірунку руху. 

18:05 Людзей праганяюць са скрыжаваньня праспэкту Незалежнасьці і вуліцы Энгельса. Журналістаў міліцыянты адпраўляюць да кіраўніка прэс-службы ГУУС Менгарвыканкаму Аляксандра Ластоўскага, які знаходзіцца побач з аркай на вуліцы Энгельса.

17:40 Станцыя Кастрычніцкая працуе ў звычайным рэжыме. Але стаяць побач з уваходамі забараняюць. Палац рэспублікі ўпрыгожваюць да Дня рэспублікі.

17:30 Кастрычніцкую плошчу агароджваюць турнікетамі. У Верхнім горадзе, за Палацам рэспублікі, за кінатэартам «Піянэр» у дварах шмат аўтазакаў, міліцэйскіх машын і аўтобусаў. Па Кастрычніцкай плошчы прагульваюцца людзі ў чорнай форме, заўважаны палкоўнік Ігар Яўсееў.

Агароджаны і пляц Волі, побач стаяць два аўтазакі. Прычынай называюць тое, што ў Рашушы сёньня афіцыйнае мерапрыемства з удзелам старшыні Менгарвыканкаму Ладуцькі.

 
 
Загарадкі на плошчы Свабоды.

 Загарадкі ў Верхнім горадзе.
 Кастрычніцкая плошча.





«Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку» ў рэгіёнах. 22 чэрвеня 2011


Віцебск


Плошча Перамогі ў Віцебску ачэпленая па пэрымэтры міліцыянтамі і спэцназаўцамі. Закрытыя скразны праход напрасткі праз плошчу, а таксама падыходы да пляцоўкі, дзе праводзіць рэпэтыцыю дзіцячы танцавальны калектыў. На пытаньні мінакоў, чаму менавіта цяпер праводзіцца рэпэтыцыя, юныя танцоры паціскаюць плячыма — ня ведаем.

Тым часам сябры БРСМу раздаюць мінакам каляровыя паперкі, на якіх напісана: «1941, 22 чэрвеня, помнім».



 Сабраныя перад агароджай.
Афіцыйнае мерапрыемства на пустой плошчы.


Горадня


19:20 Затрымалі Ігара Банцара.

Рэдактар часопіса «Магазын польскі», які выдаецца апазыцыйным Саюзам палякаў затрыманы побач з домам Андрэя Пачобута.

Са слоў Банцара ён заехаў да Пачобутаў, каб забраць Аксану Пачобут — жонку Андрэя Пачобута і разам паехаць на Савецкую плошчу, дзе адбываецца сацыяльная акцыя. Іх затрымалі супрацоўнікі ДАІ побач з домам, выпісалі штраф за тое, што ў машыне вісяць фіранкі. Потым сказалі, што мусяць праверыць машыну, ці ня крадзеная яна. Паабяцалі пратрымаць тры гадзіны.


19:00 На Савецкай плошчы ў Горадні ля імправізаванай мэталічнай сцэны ўсталяваныя 10 радоў плястыкавых крэслаў для гледачоў. На сцэне грае камэрны аркестар. На бліжэйшых вуліцах зьявіліся міліцэйскія «бобікі», шэрыя аўтобусы.

На плошчы спыняюцца шматлікія мінакі.

17:00 У Горадні адзін з актывістаў напярэдадні падзеяў на Савецкай плошчы атрымаў на свой тэлефон СМС-паведамленьне на расейскай мове наступнага зьместу:

«Папярэджваем аб адказнасьці па артыкулах 293 і 342 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях. Не правакуйце ўлады на выкарыстаньне сілы. Падумайце: ці трэба вам гэта?»

Гомель


На плошчу Леніна мінакоў не пускаюць. Плошча абгароджаная мэталічнымі бар’ерамі. Па пэрымэтры стаяць міліцыянты.

На самой плошчы прыкладна дзьве роты МНС, розная спэцыяльная тэхніка. Выратавальнікі выконваюць вучэбныя практыкаваньні. Яны спрабавалі паліваць вадой і нават мыць свой аўтакран, але людзі запярэчылі — маўляў, нельга гэта рабіць, шкодзіць экалёгіі.

Ачэпленая плошча Леніна
Вясёлыя актывісты
 Выступаюць пажарныя. Праход забаронены.

Берасьце


22:00 Праваабаронца Ўладзімер Вялічкін паведаміў «Свабодзе» пра затрыманьне на акцыі ў горадзе 18 чалавек. Сярод іх Сяргей Ваўрынюк, Зьміцер Шурхай, Ігар Мішкоў, Міхаіл Ільін. Па словах праваабаронцы, з усіх затрыманых узялі пісьмовыя тлумачэньні.

19:45 Міліцыянты і спэцназ не пусьцілі людзей на плянаваную сёньня акцыю ў Берасьці на плошчы Леніна. Па усім пэрымэтры плошчы стаяла часовая агароджа.

Людзі вымушаны былі ісьці на пляцоўку за некалькі гарадзкіх кварталаў ад плошчы Леніна, ля берасьцейскага ЦУМа. Пра гэта паведаміў «Свабодзе» дэмакратычны актывіст Васіль Ваўрынюк. Па словах суразмоўцы, ля ЦУМа сабралася амаль 500 чалавек:

«Людзі маўчалі. А калі міліцыянты вырашылі разагнаць акцыю і пайшлі на людзей, то іх сустракалі гучным плясканьнем у далоні».

Таксама суразмоўца падкрэсьлівае, што да ЦУМа міліцыянты падагналі аўтазак, міліцэскія «бобікі» і пагражалі прысутным. Праз 30 хвілін міліцыянтам удалося расьсеяць натоўп. Людзі разыходзіліся не па адным, а купкамі, каб перашкодзіць магчымым затрыманьням.

На гэты час вядома пра затрыманьне грамадзкага актывіста БХД Зьмітра Шурхая.

Магілёў


Праваабаронца Барыс Бухель паведаміў «Свабодзе»:

«У Магілёве добрая дынаміка актыўнасьці людзей на акцыі „Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку“: у мінулую сераду на пляцоўцы насупраць плошчы Леніна сабраліся 200 чалавек, а сёньня — 300. Акрамя таго, шмат аўтамабілістаў. Даішнікі нават выйшлі на дарогу, сталі перапісваць нумары аўтамашын, вадзіцелі якіх сыгналілі. Удзельнікаў акцыі міліцыянты не чапалі, нікога не затрымлівалі».

Салігорск


Перад 19-й гадзінай затрымалі грамадзкую актывістку Ларысу Насановіч.

Вілейка


19:30 Затрымалі грамадзкага актывіста Ўладзімера Наркевіча:

«Мы стаялі на плошчы Леніна ля фантану. Да нас пад’ехаў міліцэйскі патруль. Праверылі пашпарты, заявілі, што я падобны да нейкага злодзея, і адвезьлі ў пастарунак. Трымаюць цяпер на вуліцы. Міліцыянты заяўляюць, што мы тут застанемся як мінімум на тры гадзіны».

19:10 Відавочца праз тэлефон паведаміў пра затрыманьне 4 чалавек.

Маладэчна


Затрыманы Ўладзімер Шульжыцкі зь сябрамі. Паводле Шульжыцкага, на плошчы ў Маладэчне каля 50 маладзёнаў гуляюць і размаўляюць. Да яго зь сябрамі падышлі людзі ў цывільным і настойліва папрасілі прайсьці зь імі. Цяпер Шульжыцкі і два ягоныя сябры ў аўтазаку, ім нічога ня кажуць.

Бярозаўка


19:15 Удзельнікаў акцыі затрымалі. Цяпер у мясцовым пастарунку знаходзіцца 7 чалавек. Сярод іх актывіст Сяргей Трафімчык. Ён паведаміў што ў Бярозаўцы Лідзкага раёна на сацыяльную акцыю сабралася каля 30 чалавек. Прастаялі нядоўга, іх адразу пачалі затрымліваць супрацоўнікі міліцыі. Тых, хто не зьмясьціўся ў машыну, павялі ў пастарунак пешшу.

Ваўкавыск


Людзі сабраліся а 18:45 у сквэры ля вечнага агню, усклалі кветкі. А 18:55, калі людзі рушылі да плошчы Леніна, пад’ехалі міліціянты і затрымалі 43 чалавекі. Усяго бралі ўдзел 67 чалавек. Затрыманых завезьлі ў мясцовы РУУС, дзе пасьля праверкі дакумэнтаў адпусцілі без складаньня пратаколу.

Ліда


У Лідзе міліцыянты разьбілі галаву Сяргею Карпенку — журналісту, які супрацоўнічае зь «Белсатам». На плошчы ў горадзе сабраліся некалькі дзясяткаў чалавек, Сяргей быў з жонкай, нічога не здымаў, але яго схапілі міліцыянты, закінулі ў аўтобус. Пазьней яго адпусьцілі, ён зьвярнуўся ў больніцу, дзе яму наклалі тры швы на галаве. Пра гэта паведаміў Павал Мажэйка. Тэлефон Сяргея Карпенкі адключаны.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары. Старонка з 2
Імя:: SHOS Горад:: Berlin
22.06.2011 18:47
http://www.youtube.com/watch?v=ceFIfrFYlGw&feature=related
Адказаць

Імя:: Zmitier Горад:: Ваукавыск
22.06.2011 20:39
Не разумею рэлiгiйных сiмвалау у гэтым вiдэа.
Адказаць

Імя:: liusterka Горад:: Miensk
23.06.2011 01:05
Я таксама - поўная супярэчнасьць падбору выяваў, хаця сьпеў гучыць прыгожа. А ўвогуле не разумею і не прыймаю гэтага ШОСа - абсалютна не хрысьціянская рэч, дый не беларуская. У беларусаў лаянка: "Каб табе было добра" (з адпаведнай інтанацыяй). А такія праклёны, вераць людзі, да вас жа і вернуцца. Ды і навошта ШОС - хто ж тады ў Гаагу паедзе :)

Імя:: Vit Горад:: Вялейка
22.06.2011 19:43
У Вялейцы затрыманыя Уладімір Малярчук, Алесь Наркевіч, Іосіф Маціюн, Міхал Кулеш і яшчэ некалькі чалавек.

Імя:: Ананім
22.06.2011 19:53
Все сильнее сжимается народный КУЛАК. Хоть и говорят : ,, Против силы не попреш. " Но всему есть предел. Терпенью тем более. И боятся уже тоже надоело. Народный гнев к диктатуре лукашисткой, давно кипит, прктически, во всех слоях населения Беларуси. Так что, г-да защитники режима диктатора-Лукашенко, работы у вас, в ближайшее время, будет больше, чем достоточно. Не до отпусков будет. Благодарите за это своего благодетеля, которого защищаете.
Галина.
Адказаць

Імя:: Inhvar
22.06.2011 22:13
Змагаюцца мянты,каб Саша застаўся з намi...толькi цi хоча гэтага народ?
Адказаць

Імя:: vlad Горад:: boston
23.06.2011 05:35
Милиция ужо у разгубленасци и гатова перайсци на сторану народа.У бой пайшли эскадроны SS.Мабыць Менск 3 липеня высяляць и уваход у сталицу будуць ажыццяуляць тольки па прапускам.ТНП будзе баяцца любога,хто выйдзе на галоуныя вулицы гарадоу.Пратэсты будуць нарастаць як снежны ком и к восени ситуяцыя выйдзе поунасцю з пад кантролю улады.Гэта ТНП не у зимку пры -20 абранне праводзиць......

Імя:: Бенедзікт
22.06.2011 19:54

Цуд - Саша, сам, агітуе народ супраць сябе...

Гэта добра.

Імя:: Вячак Горад:: Берасьце
22.06.2011 20:24
Тутака таксама агарадзілі плошчу Леніна ды зладзілі спартовыя мерапрыемствы,але усёроўна ЛЮДЗІ ПРЫЙШЛІ!!!!!!!!!!!!!!
Адказаць

Імя:: Barney Горад:: Берасьце
22.06.2011 22:51
Вітаю! Ужо другі раз не магу выправіцца на Плошчу, усё часу не хапае. Хачу Вам сказаць дзякуй за тое, што вы прыходзіце!

Імя:: ГАНЬБА
22.06.2011 20:26
Колькi можна здзеквацца над дюдзьмi???

Імя:: клер Горад:: слуцк
22.06.2011 20:44
В 19.15 отводили в сторону молодых людей и садили в милицейские машины. В общей сумме , с приходами и уходами с площади, за час, было человек около 70 -80. Милиционеры были так же в штацком.

Імя:: Беранд.
22.06.2011 20:50
І гэта толькі пачатак і вельмі добры. Праз некалькі тыдняў - мільёны будуць на ПЛОШЧАХ !!! Бо ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ !!!

Імя:: Илья Горад:: Гомель
22.06.2011 21:07
На связи Гомель!

Только что приехал с площади Ленина, прошелся по периметру, в краце расскажу что там было: еще днем огородили турникетами площадь, там проходило репетиция МЧС 3 июля, а все свобное место напротив площади, перегородили БРСМ которые проводили там свой флэш-моб, путем натягивания по всему участку георгиевских лент.

А те кто пришел погулять в этот вечер по площади, встрали часть напротив Дворца спорта профсоюзов, это пр. Ленина, 2, таких было человек 250, в основном люди за 20 лет, молодежь человек 50 собралась на фонтане, а еще часть с обратной стороны, возле Полеспечати еще человек 100, время от времени хлопали в ладоши, а проезжающие машины сигнализировали, тем самым поддерживая собравшихся. В 19:30 все мирно разошлись, обошлось без задержаний и даже милиция не подходила к собравшимся.

Імя:: lisa Горад:: Беларусь
22.06.2011 21:13
В Новополоцке срочно стали мыть площадь (дождь закончился где-то в 18.45) :)
Людей было больше 100.
Милиции было немного, оперативная съемка велась, в штатском тоже наблюдались.
Я ушла в 19.30.
На тот момент было все тихо, но люди еще оставались.
Надеюсь, что наши "блюстители порядка" не опустились до того "идиотизма", что творили в других городах.

Імя:: Пракурор
22.06.2011 21:25
На второй и третьей фотографии есть потенциальный осуждённый после уничтожения лукастана. В синей майке и синих рабочих штанишках, такой загорелый. Он еще с Санниковым расправлялся на площади 19 декабря. Я даже знаю где этоа жывёлина живёт)
Адказаць

Імя:: Яўген Горад:: Мінск
23.06.2011 11:37
Выстаў у інтарнэце яго фотку і хатні адрас
Адказаць

Імя:: 123
23.06.2011 12:54
Напишите адрес и, если знаете, должность и имя. Нужно тем, кто рядом живёт распечатать эту морду и расклеить, пусть соседи знают, что за тварь у них под боком живёт.

Імя:: прахожы Горад:: слуцк
22.06.2011 22:10
На второй и третьей фотографии есть потенциальный осуждённый после уничтожения лукастана. В синей майке и синих рабочих штанишках, такой загорелый. Он еще с Санниковым расправлялся на площади 19 декабря. Я даже знаю где эта жывёлина живёт)

автору - так надо грамотно использовать информацию

Імя:: дед сергей Горад:: дубавое
22.06.2011 22:19
http://www.youtube.com/watch?v=EJg-I1Aojp4
22.06.2011 миск проспект независимости людт гуляют вечер хлопают

Імя:: Ананім
22.06.2011 22:20
Шпілеўскі ў Ленінскім рувд.

Імя:: Владимир Кумец Горад:: Минск
22.06.2011 22:24
в 19.35 около Максибиса на Немиге задержали моего друга и активиста "Говори Правду" Сергея Беспалова

Імя:: МИША Русов Горад:: Минск
22.06.2011 22:28
поражает тупость властей, из-за того, что перекрыли метро, участниками акции невольно стали сотни-тысячи людей, я сам человекам десяти объяснил, что происходит - и все одобрили.
Адказаць

Імя:: 123
23.06.2011 12:59
Да, власть сама себе делает антирекламу и рекламирует проходящие акции.
Причём многие оценивают акции "стоп-бензин" и "молчаливый протест" одобрительно. Ну, в худшем случае самые безразличные к политике оценивают скептически, но при этом совсем не против и согласны с тем, что Луку пора убирать.

Імя:: Сьляпы Горад:: замежжа
22.06.2011 22:39
Ражым траціць самаупэўнянасьць ды кідаецца. Зараз усё ў вашых руках (я нажаль жыву замяжой) - ці стрымаеце, яшчэ колькі тыдняў, ці страціце натхненьне...

Імя:: ляля Горад:: _N
22.06.2011 22:47
Трэ было заспяваць хорам "Вставай страна огромная, вставай на смертный бой. С фашистской силой черною, с проклятою ордой "... i гэтак далей. Сення актуальна з якога боку не паглядзi. Хай бы арыштоувалi.
Адказаць

Імя:: Ясь
22.06.2011 23:09
И не все только было плохое связано в Германии и с известным Адольфом Гитлером
Ведь немецкий порядок формировался веками. При Гитлере это формирование достигло наивысшей точки. Это то, что соответствует нашему пониманию президентской республики и роли в ней президента.

Імя:: Barney Горад:: Берасьце
22.06.2011 22:49
Саша, на ўсіх МИЛИЦЫИ ня хопіць. І той Брэст, які ты сёньня наведаў, ужо даўно ня Брэст, а менавіта Берасьце. Гумор людзей кепскі, твая дыктатура, твае забароны, тваё вар’яцтва даўно нас дасталі. Ты пабудаваў сабе аўтарытарны вырай, жывеш мроямі. Твой час надыходзіць. Прабуджэньне будзе жахлівым. Для цябе. Двайны жахам для нас, бо ты канчаткова разваліў нацыю і невядома, хто будзе вырашаць тыя пытаньні, які ты забараняеш вырашаць 17 год. Саша, сыходзь, мы цябе па-добраму просім. Пакуль яшчэ па-добраму. Невядома, да чаго твой гвалт можа нас давесьці...

Імя:: Процесс
22.06.2011 22:56
Все о.к !!!! пусть идет накал среди народа ,наконец то может расшивелимся и 3 07 дадим знать кто тут сила!!!!! Все на барикады!!!!
Адказаць

Імя:: Бася
23.06.2011 15:04
важно чтобы третьего числа провинция сюда подтянулась,а то ведь ментов из провинции привезут,а минчан может и не хватить
Камэнтары. Старонка з 2