Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рабочая група ААН патрабуе неадкладнага вызваленьня Статкевіча


Дачка былога кандыдата ў прэзыдэнты Мікалая Статкевіча, асуджанага на 6 гадоў зьняволеньня за падзеі 19 сьнежня, атрымала ліст з Рабочай групы ААН па неабгрунтаваных затрыманьнях з ацэнкай зьняволеньня і патрабаваньнямі да беларускіх уладаў.

У лютым сёлета Кацярына Статкевіч паслала ў ААН заяву, у якой зьвярнула ўвагу на парушэньні правоў чалавека ў сувязі з арыштам яе бацькі. У нядзелю яна атрымала адказ.

Рабочая група ААН выявіла, што пазбаўленьне Мікалая Статкевіча свабоды было адвольнае, уяўляе сабою парушэньне артыкулу 9 Усеагульнай дэклярацыі правоў чалавека і атрыкулу 9 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, падпадае пад ІІ і ІІІ катэгорыю, што стасуюцца да справаў, падаваных на разгляд Рабочай групы.

Рабочая група просіць беларускія ўлады ўжыць неабходныя захады для выпраўленьня сытуацыі, якія ўключаюць у сябе неадкладнае вызваленьне Мікалая Статкевіча і адэкватную кампэнсацыю.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG