Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гандляры "Малінаўкі" будуць страйкаваць


На сходзе 7 чэрвеня прадпрымальнікі, якія працуюць на менскім рынку "Малінаўка", вырашылі правесьці 15 чэрвеня папераджальны страйк.

Гандляры першага паверху гандлёвага цэнтру "Малінаўка" вырашылі 15 чэрвеня выйсьці на працоўныя месцы, але не працаваць. Так будзе выглядаць іх папераджальны страйк. Калі яны не дамогуцца выкананьня сваіх патрабаваньняў, то падчас гэтага страйку будзе прынятае рашэньне пра акцыю пратэсту на вуліцы. Пра гэта паведаміла "Свабодзе" адна з прадпрымальніц, спадарыня Валянціна.

Яна распавяла, што са студзеня гандляры змагаюцца за свае правы:

"Першы паверх хочуць зачыніць і аддаць у арэнду "Эўрагандлю". А там працуе каля 300 чалавек. Мы супраць таго, што заснавальнік гэтага гандлёвага аб'екта, які будаваў гэты аб'ект за нашы пазыкі, вырашыў з намі разьвітацца: скасаваць дамовы і заключыць дамову з адным арандатарам. У нас тут свая маёмасьць, якую мы выкупілі тройчы ў рынку, тыя ж халадзільныя вітрыны, кантэйнэры. На сёньня нам выдадзеныя прадпісаньні гэтыя плошчы вызваліць цягам месяца. З намі скасоўваюць дамовы арэнды і нас з нашымі найманымі асобамі выкідаюць проста на вуліцу. Калі раней мы спрабавалі не сварыцца з уладамі і неяк вырашыць пытаньне, то цяпер наша цярпеньне лопнула".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG