Лінкі ўнівэрсальнага доступу

База даных "неўязных" у Беларусь налічвае 400 тысяч чалавек


Ігар Рачкоўскі
Ігар Рачкоўскі
У базе дадзеных асобаў, якім забаронены ўезд у Беларусь, налічваецца каля 400 тысяч чалавек, зь іх каля 200 тысяч — расейцы, заявіў 25 траўня старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэту Ігар Рачкоўскі.

"У нас база дадзеных — 400 тысяч чалавек, зь іх 200 тысяч перадала Расея. Мне цяжка сказаць, хто знаходзіцца, хто не. Я не аналізаваў", — заявіў Рачкоўскі.

"Гэта права кожнай дзяржавы — абараняць свае інтарэсы", сказаў ён, удакладніўшы, што "за 2010 год палякі не прапусьцілі каля 1000 грамадзян Беларусі. Мы — каля 700 грамадзян Польшчы", — цытуе Рачкоўскага Інтэрфакс.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG