Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітвязень Мікіта Ліхавід трапіў у карцэр


Мікіта Ліхавід
Мікіта Ліхавід
Вязень калёніі ў Наваполацку Мікіта Ліхавід пакараны карцэрам за тое, што ў калёніі называе сябе незаконна асуджаным і адмаўляецца выконваць некаторыя працы, якіх ад яго патрабуе адміністрацыя. Пра гэта «Свабодзе» паведаміла маці палітвязьня са спасылкай на ліст, атрыманы з калёніі.

«Больш зьвестак пра яго ня маем. Ведаем, што пакаралі карцэрам на 10 сутак», — паведаміла Алена Ліхавід.

Актывіста руху «За свабоду» Мікіту Ліхавіда судзьдзя Натальля Пыкіна з Партызанскага суду Менску асудзіла на 3,5 году зьняволеньня за ўдзел у масавых беспарадках 19 сьнежня. Менскі гарадзкі суд пакінуў прысуд актывісту бязь зьмены. Мікіта Ліхавід вінаватым сябе не прызнаў і ў апошнім слове заявіў, што будзе змагацца за адмену прысуду.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG