пятніца, 18 красавіка 2014, Менск 18:39

УСЕ НАВІНЫ / Грамадзтва

Васіль Быкаў: Перамогу сапраўды адабралі

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Да апошняга свайго дня Васіль Быкаў вяртаўся думкамі да вайны. Для мастака Быкава вайна была пражэктарам, які высьвечваў самыя глыбінныя таямніцы чалавечай душы. Аднак тэмай прозы і публіцыстыкі пісьменьніка быў ня толькі чалавек на вайне, але і нацыя на вайне.

Гэтыя развагі пісьменьніка прагучалі на "Свабодзе" роўна 10 гадоў таму – 9 траўня 2001 году:

Васіль Быкаў: "Здабыўшы перамогу, мы не здабылі свабоды"
Васіль Быкаў: "Здабыўшы перамогу, мы не здабылі свабоды"i
|| 0:00:00
...
 
🔇
X


"Існуе думка, што фэнамэнальнае, узьнёслае стаўленьне старэйшай часткі грамадзтва да мінулай вайны вызначаецца тым, што ў нашым жыцьці гэтая перамога сталася подзьвігам. Пазьней не было нічога болей справядлівага, высокага па ідэі і выразнага па выніку, чым можна было б задаволіцца, ня тое што ганарыцца. Што б не было ўрэшце так абясцэнена, зьняважана, дыскрэдытавана людзьмі або часам — хоць пяцігодкі, хоць барацьба за мір, хоць шалёная ядзерная гонка ці той жа космас, усё ў нашай гісторыі блеф, калі не злачынства. Адзінае добрае, што зьдзейсьнілі старэйшыя пакаленьні ў ХХ стагодзьдзі, сапраўды была гэтая перамога над нямецкім нацызмам. Але ўзьнікаюць сумненьні і ў перамозе — найперш у яе імпэратыўнай адназначнасьці. Ад чаго яна пазбавіла чалавецтва — мы ведаем. І тое, можа быць, не падлягае сумневу. Але што зь ёю мы набылі? Усё ж кожная перамога павінная ня толькі ўзяць, але і даць. Краіны пераможаныя — Нямеччына, Італія, Японія — стрывалі паразу і менавіта праз тое атрымалі магчымасьць для небывалага росквіту эканомікі, свабоды і дэмакратыі. А мы, пераможцы, дагэтуль ня можам дамагчыся элемэнтарнай свабоды, ня можам накарміць сябе. Можна сказаць, што здабыўшы перамогу, мы не здабылі свабоды. Але без свабоды чаго вартая кожная бліскучая перамога кожнага грамадзтва? А што да расейцаў, дык тыя і дагэтуль ня могуць перастаць ваяваць. І за якія ідэалы? За звыродлівыя, спарахнелыя імпэрскія ідэалы, як і сто, і тысячу гадоў таму. У пераможнай эўфарыі зашмат ад эмоцыяў і дужа мала ад розуму. Бо разумны, рацыянальны падыход да вайны ня выгадны рэжымам, якія і тую даўнюю, вялікую перамогу прызвычаіліся выкарыстоўваць ва ўласных інтарэсах — інтарэсах антычалавечых і антыдэмакратычных. Тое ім удаецца выдатна: хоць у Расеі, хоць у Беларусі. Як доўга тое будзе адбывацца, хто ведае".

Наступны запіс быў адной з апошніх перадачаў Васіля Быкава на "Свабодзе". Яна прагучала 7 траўня 2003 году, за два дні да гадавіны Перамогі і за 46 дзён да сьмерці пісьменьніка.

Васіль Быкаў: "Перамогу адабраў у нас Сталін"
Васіль Быкаў: "Перамогу адабраў у нас Сталін"i
|| 0:00:00
...
 
🔇
X


"Я лічу, што перамогу сапраўды адабралі. І ў беларусаў, і ў расейцаў, і ня толькі. Але гэтае адбіраньне адбылося адразу пасьля перамогі. І адабраў яе ні хто іншы, як самы вялікі кумір гэтых народаў — «вялікі» Сталін. Кожныя пераможцы разьлічваюць нешта здабыць у выніку перамогі, асабліва пасьля такой крывавай вайны, і гэта было правільна, заканамерна. Але што ў выніку яны атрымалі — што атрымалі народы Савецкага Саюзу? Зноў жа тую камуністычную кабалу, тую заняволенасьць і галечу, у той час як народы Эўропы — і пераможцы, і пераможаныя, дарэчы — сапраўды скарысталіся гэтай перамогай. У тым ліку і нашай перамогай. Зноў жа, з ініцыятывы Злучаных Штатаў Амэрыкі быў вылучаны плян Маршала, які ўзьняў Эўропу з руінаў, з гэтых самых папялішчаў, які ўдыхнуў жыцьцё, і якому, па сутнасьці, Эўропа абавязаная і дасюль. Але ж Сталін адмовіўся ад гэтага пляну. Ён як вайну, так і перамогу, так і пасьляваеннае аднаўленьне, адбудову зноў жа ўзваліў на плечы свайго народу. І гэтым увергнуў яго ў неймаверную шматгадовую галечу. Апроч таго, яшчэ ў выніку нашай гэтай перамогі былі заняволеныя краіны так званай «народнай дэмакратыі», усходнеэўрапейскія краіны. І гэтая нашая перамога яшчэ на паўстагодзьдзя затрымала іх натуральнае гістарычнае разьвіцьцё ў кірунку прагрэсу. З гэтага правалу яны яшчэ дагэтуль ня могуць выбрацца, мы гэта бачым на прыкладзе нашай Усходняй Эўропы. Але яны робяць спробы, усё ж даволі пасьпяховыя, ізноў жа пры падтрымцы міжнароднай супольнасьці — Эўропы і найперш Амэрыкі. А Беларусь стаіць убаку".

Тэгі: быкаў

Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Vlad Горад:: veska
09.05.2011 11:48
говорят нет незаменимых людей эта не правда,никто не заменит Василя Быкава,вечная память этому великаму человеку

Імя:: Вячак Горад:: Берасьце
09.05.2011 13:36
Цалкавітая праўда на100%
Адказаць

Імя:: Ананім
09.05.2011 17:59
З 1941 па 1944 гады цэнтральная Беларусь (на якой дзейнічала нямецкая цывільная адміністрацыя на чале з В. Кубэ) перажыла моцны нацыянальны ўздым. Гэта ўшчэнт зьбянтэжыла бальшавікоў і прывяло Маскву ў шаленства.
З.С. Пазняк
Адказаць

Імя:: Ананім
09.05.2011 18:52
Гэта факт. Адкрываліся беларускія школы, яаго прысаветах не было. Толькі далей Пазьняк піша пра фізічнае зьнішчэньне фашыстамі беларусаў, вы гэтага чамусьці не цытуеце.

Як факт і тое, што Быкаў запісаў кнігу інтэрвію-успамінаў Барыса Кіта, які акурат у часы нямецкай акупацыі кіраваў беларускімі гімназіямі, і там шмат пра той перыяд таго чаго няма у падручніках. Было надрукаваны ў "Полямі".
Адказаць

Імя:: Ананім
09.05.2011 20:45
Зь вяртаньнем саветаў на Беларусь сотні тысячаў сьведамых беларусаў эмігравалі на Захад.
Про Хатынь, Тростенец и остальные "достижения" нямецкай цывільнай адміністрацыi на чале з В. Кубэ ни слова.
Дальше следует эпическое повествование, о зверствах москалей, в послевоенный период.
Адказаць

Імя:: Ананім
09.05.2011 22:08
А Пазьняк не ставіў на мэце даваць падрабязную гісторыяграфію. Пра Трасьцінец і Хатнь было дастаткова і так сказана. А вось антыбальшавіцкі супраціў застаецца "белай плямай".

А між іншым, пра Хатынь. Асабліва шмат белы'хплямаў з так званым партызанскім рухам.

І ці варта было зьнішчаць нямецкія эшэлоны, калі за кожны спальвалі па вёсцы? Але каманду партызанам аддавала з Масквы НКВД, ім да беларусаў не было ніякай справы.

Мае рацыю Быкаў : нічога беларусы не атрымалі ў выніку той перамогі.

Імя:: беларус
09.05.2011 15:38
Васiль Быкау адзiны пiсьменнiк, якi напiсау прауду аб Айчыннай вайне!
Яго творы па сапрауднаму ацэняць толькi у свабоднай дэмакратычнай Беларусi!

Імя:: Лявон Горад:: Oulu
09.05.2011 16:11
Vlad, хто ж можа замяніць прарокаў? Прарокаў толькі гоняць, каб бяз іх абуджаць і пашыраць цёмныя чалавечыя пачуцці.

Імя:: Виктор Горад:: Россия
09.05.2011 17:54
Спасибо радио "Свобода" за трепетное отношение к В.Быкову. Жизнью рисковал в войне за свободу.Но всю оставшуюся жизнь через унижения и оскорбления пробивал правду о том, что только народ свернул голову гетлеризму,преодолевая кровавые преступления Сталина против советского народа.

Імя:: Віктар Туравец.
09.05.2011 19:54
Васіль Быкаў - Гонар і Сумленьне нашай Нацыі !!!
Памяць і Павага да яго застанецца ў нашых сэрцах на вякі !!!

Імя:: Николай Горад:: Санкт-Петербург
09.05.2011 20:46
В очередной раз понимаешь, как же не хватает Васiля Быкава сейчас. Вечная ему Память!

Імя:: сябра Горад:: belarus
09.05.2011 23:34
Ганаруся,што зьяўляюся сябрам Кансэрватыўна- Хрысьціянскай Партыі -БНФ,на чале з Зянонам Пазьняком, да якой і належыў Васіль БЫКАЎ.Васіль Быкаў наша сумленьне і гонар!
Відэа