Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Андрэя Пачобута пакінулі пад вартай


Андрэй Пачобут
Андрэй Пачобут
Сёньня адвакат Аляксандар Бірылаў наведаў журналіста Андрэя Пачобута ў сьледчым ізалятары Гарадзенскай турмы № 1. Андрэй адчувае сябе нармальна, атрымлівае шмат лістоў ад сваіх прыхільнікаў. Журналіст па-ранейшаму застанецца пад вартай, сказаў адвакат.

Аляксандар Бірылаў удакладніў, што атрымаў адказ на хадайніцтва, каб зьмяніць Андрэю Пачобуту меру стрыманьня. Сьледчы абласной пракуратуры Арсені Нікольскі адмовіў. Да свайго хадайніцтва адвакат прыклаў каля сарака зваротаў ад тых асобаў, якія гатовыя былі паручыцца за паводзіны А.Пачобута да суду. Такім чынам, гэта адначасова адказ і адвакату, і ўсім астатнім, што сьледзтва ня лічыць магчымым зьмяніць яму меру стрыманьня, зазначыў Аляксандар Бірылаў.

За гэтай турэмнай брамай трымаюць журналіста Андрэя Пачобута

Ніякіх сьледчых дзеяньняў адносна Андрэя Пачобута пакуль не праводзіцца, але адвакат выказаў спадзяваньне, што на наступным тыдні, магчыма, у справе журналіста будзе нейкі зрух.

Журналіст польскай "Газэты выборчай" гарадзенец Андрэй Пачобут знаходзіцца за кратамі з 6 красавіка. Супраць яго распачатая крымінальная справа па двух артыкулах: 368 (частка першая) — "абраза прэзыдэнта" і 367 (першая частка) — "паклёп на прэзыдэнта". Справа грунтуецца на публікацыях Андрэя Пачобута, большая частка якіх узятая з "Газэты выборчай". Журналіст мае статус абвінавачанага.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG