Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Барозу ня хоча бачыць Лукашэнку ў Кіеве


Прэзыдэнт Эўрапейскай камісіі Жозэ Мануэль Барозу
Прэзыдэнт Эўрапейскай камісіі Жозэ Мануэль Барозу
Прэзыдэнт Эўрапейскай камісіі Жозэ Мануэль Барозу згодны ўзяць удзел у міжнароднай канфэрэнцыі ў Кіеве, але вылучыў умову – адсутнасьць Лукашэнкі.

Прэзыдэнт Эўрапейскай камісіі Жозэ Мануэль Барозу згодны ўзяць удзел у міжнароднай канфэрэнцыі “Дваццаць пяць гадоў пасьля Чарнобыльскай катастрофы. Бясьпека будучыні”, якая пройдзе 20-22 красавіка ў Кіеве.

Пра гэта паведамілі ўкраінскаму агенцтву УНІАН у Эўракамісіі.

Разам з тым, суразмоўца агенцтва адзначыў, што існуе адна ўмова, якую вылучыў Барозу – адсутнасьць на канфэрэнцыі прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

Паводле слоў прадстаўніка Эўракамісіі, Кіеў пакуль не паведаміў, ці заплянаваны ўдзел Лукашэнкі ў канфэрэнцыі. Згодна з вэб-сайтам канфэрэнцыі, урад Беларусі выступае адным зь яе арганізатараў, нароўні з урадам Украіны і Расе, Эўракамісіяй, Радай Эўропы і шэрагам іншых арганізацый.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG