Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маці Гапонава: "Ганаруся сваім сынам і ўсімі вязьнямі КДБ"


Іван Гапонаў у судзе
Іван Гапонаў у судзе

22 лютага ў Маскоўскім судзе Менску пачынаецца працэс над грамадзянамі Расеі Іванам Гапонавым і Арцёмам Брэўсам, якіх абвінавачваюць ва ўдзеле ў масавых непарадках у Менску 19 сьнежня.


Маці Івана Гапонава Сабіра Атакішыева, якой я патэлефанаваў напярэдадні, падзялілася апошнімі зьвесткамі пра сына: што пачуваецца ён добра, нібыта да суду падрыхтаваўся. Гэта зьвесткі ад адваката – маці спатканьня з сынам гэтак і не далі.

Сёньня Сабіра зьбіраецца прыйсьці ў суд і спадзяецца на апраўданьні сына нават пасьля жорсткага прысуду Васілю Парфянкову, якому паводле такога ж абвінавачваньня далі 4 гады калёніі строгага рэжыму. Маці Гапонава перакананая, што яе сын нікога і нічога на плошчы ня біў.

"Ёсьць ролік, на якім бачна, што Ваня знаходзіцца на плошчы. Адзінае, што яны з сябрамі трымаюцца за рукі. З ягонага боку няма ніякіх злачынных дзеяньняў. І зброі няма ніякай у руках. І адносна Арцёма Брэўса, наколькі я ведаю, і тое, што казала расейская амбасада, што нічога адносна іх няма. Да таго ж Арцём Брэўс атрымаў па галаве і знаходзіўся на абочыне."

Івану Гапонаву 22 гады. Расейскае грамадзянства Іван атрымаў у Латвіі,
Пытаюся: ці ты ўлічваеш, што ў цябе расейскае грамадзянства? Адказвае: мама, ну і што? Затое я тут жыву, тут мой дом і я нязгодны з тым, што адбываецца. Няма ў нас дэмакратыі і свабоды".
адкуль прыехаў у Беларусь разам з бацькамі. У Беларусі Іван атрымаў від на жыхарства і казаў маці, што адсюль не зьбіраецца зьяжджаць. На мітынг, паводле маці, ішоў, усё добра ўсьведамляючы.

"Так, была такая размова з ім. Пытаюся: ці ты ўлічваеш, што ў цябе расейскае грамадзянства? Адказвае: мама, ну і што? Затое я тут жыву, тут мой дом і я нязгодны з тым, што адбываецца. Няма ў нас дэмакратыі і свабоды".

Сабіра Атакішыева прызналася: хоць і непакоіцца за далейшы лёс сына, ганарыцца ім, а таксама ганарыцца ўсімі вязьнямі "амэрыканкі", якіх таксама чакаюць суды.


ЦІ дапаможа кампэнсацыя?


Васілю Парфянкову, якому суд даў 4 гады калёніі строгага рэжыму, прызначылі таксама сплаціць 14 мільёнаў рублёў у якасьці кампэнсацыі за пашкоджаньні маёмасьці Дому ураду. Ці будуць выстаўленыя грамадзянскія пазовы на кампэнсацыю стратаў і Брэўсу з Гапонавым?

21 лютага група беларускіх праваабаронцаў сустрэлася з загадчыкам юрыдычнага аддзелу Галоўнай гаспадарчай управы Адміністрацыі прэзыдэнта Дзьмітрыем Лепешам, які падтрымліваў грамадзянскі пазоў пра кампэнсацыю стратаў Дома ўраду на працэсе над Васілём Парфянковым.

Праваабаронцы прапанавалі за кошт сабраных грамадзянамі грошай кампэнсаваць страты Дома ўраду. Праваабаронца Валянцін Стэфановіч паведаміў "Свабодзе", што Дзьмітры Лепеш паабяцаў не падтрымліваць больш грамадзянскіх пазоваў пра кампэнсацыю стратаў, калі 14 мільёнаў рублёў будуць пералічаныя на рахунак установы.

Ужо ў першай палове дня грошы былі пералічаныя, паведаміў Валянцін Стэфановіч:

"У нас ёсьць копіі квітанцый, дзе напісана, што ў якасьці пагашэньня стратаў па такім і такім адрасе пералічана такая і такая сума. Такім чынам, заўтра адвакату гэтыя копіі перадамо, і ён пра іх у судзе заявіць".

У другой палове дня Дзьмітры Лепеш з Галоўнай гаспадарчай управы Адміністрацыі прэзыдэнта сказаў "Свабодзе", што "магчыма, адмовіцца ад грамадзянскага пазову да Гапонава і Брэўса".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG