Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ператрус ва Ўладзімера Сякеркі


Уладзімер Сякерка, архіўнае фота
Уладзімер Сякерка, архіўнае фота
Трое супрацоўнікаў КДБ правялі ператрус на кватэры ў Гомелі ў старшыні Гомельскай абласной арганізацыі партыі "Справядлівы сьвет" Уладзімера Сякеркі.

Ператрус праходзіў у адсутнасьць гаспадара. У гэты час
Уладзімер Сякерка знаходзіўся ў Рэчыцы на партыйным сходзе.

Ператрус праводзіўся ў сувязі з крымінальнай справай, зьвязанай з падзеямі 19 сьнежня ў Менску.

Паводле жонкі Тацяны, супрацоўнікі КДБ сканфіскавалі кампутар. Яна таксама адзначыла, што спадар Уладзімер быў на допыце ў КДБ, а 19 сьнежня знаходзіўся на выбарчым участку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG