Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Студэнтку пэдунівэрсытэту адлічылі пасьля Плошчы


Актывістцы моладзевага крыла АГП, студэнтцы першага курсу гістфаку Беларускага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту Тацяне Грыбоўскай паведамілі аб тым, што яна адлічаная з ВНУ за «непасьпяховасьць».

Прычынай такога рашэньня, як распавяла Тацяна сайту АГП, стала яе прысутнасьць 19 сьнежня на Плошчы і арышт за гэта.

«19 студзеня я была на Плошчы, – расказвае Тацяна. – Мяне затрымалі, я адседзела 10 сутак. Потым прыйшла ва ўнівэрсытэт. Дэкан сказаў, трэба ўзяць даведку – гэта будзе ўважлівая прычына маёй адсутнасьці. Я ўзяла даведку, і мяне дапусьцілі да заліковай сэсіі. Заліковую сэсію здала без праблем. Таксама без праблем здала два іспыты. А на наступных двух мяне проста валілі. Адна выкладчыца паставіла двойку, а іншы намякаў на Плошчу, маўляў, не з таго пачала жыццё.

На другой пераздачы выкладчыца зусім не ацаніла: сказала, што ўсё няправільна і перакрэсьліла маю працу без тлумачэньняў. На пераздачы з камісіяй я добра была падрыхтаваная і адказвала ўпэўнена, але мне казалі, маўляў, дрэнна падрыхтавалася і наагул бяздарная. А потым, калі абвяшчалі вынікі, намдэкана ва ўступным слове сказаў, што нармальныя студэнты павінны вучыцца, а не па плошчах хадзіць.

Цяпер мяне аўтаматычна адлічваюць за непаспяховасць".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG