Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праляскоўскі «ануляваў» «Аўтарадыё»


На загад Рэспубліканскай камісіі па тэлебачаньні і радыёвяшчаньні ануляванае рашэньне на права наземнага перадаваньня ў FM-эфіры для «Аўтарадыё».

У лісьце за подпісам кіраўніка камісіі Алега Праляскоўскага адзначаецца, што закрыцьцё папулярнай станцыі зьвязанае зь «невыкананьнем заяўленай творчай канцэпцыі», а таксама з распаўсюдам напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў інфармацыі, «якая зьмяшчае публічныя заклікі да экстрэмісцкай дзейнасьці».

Кіраўніцтва «Аўтарадыё» перакананае, што падставай да спыненьня вяшчаньня стала трансьляцыя ў эфіры радыёстанцыі агітацыйных матэрыялаў кандыдатаў у прэзыдэнты Андрэя Саньнікава і Ўладзімера Някляева. «Аўтарадыё» стала адзінай пляцоўкай, дзе альтэрнатыўныя Лукашэнку кандыдаты атрымалі магчымасьць разьмясьціць свае перадвыбарныя ролікі. Пры гэтым рэкляма ішла на падставе гаспадарчых дамоваў. Агітацыйныя матэрыялы Саннікава гучалі ў эфіры 15–17 сьнежня, Някляева — 9–17 сьнежня 2010 году.





Хаменка: «Аўтарадыё» — адзіная станцыя, якая давала 75% беларускай музыкі
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG