Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вязьні Плошчы


Утрымліваныя пад вартаю асобы, абвінавачаныя па крымінальнай справе па артыкуле 293, частках 1 і 2, Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь "Масавыя непарадкі".

Сьпіс паводле сайту праваабарончага цэнтру "Вясна".

Шаноўныя сябры, паколькі мы ня маем здымкаў усіх пералічаных асобаў, мы будзем удзячныя, калі вы дашляце нам іх на адрас rferl.minsk@gmail.com ці дасьце спасылку ў камэнтары да гэтага артыкулу на іх знаходжаньне ў інтэрнэце.


Арастовіч Аляксандар – давераная асоба М. Статкевіча (пад вартай).
Атрошчанкаў Аляксандар
– прэс-сакратар перадвыбарнага штаба А. Саньнікава.
Бандарэнка Зьміцер – каардынатар грамадзянскай кампаніі "Эўрапейская Беларусь".
Брэус Арцём – грамадзянін Расейскай Фэдэрацыі, вызвалены 29 сьнежня разам з іншымі расяянамі, зноў затрыманы праз паўгадзіны ў рамках крымінальнай справы, абвінавачаньне выстаўлена 5 студзеня.
Вазьняк Сяргей – давераная асоба Ў. Някляева.
Гапонаў Іван – грамадзянін Расейскай Фэдэрацыі, вызвалены 29 сьнежня разам з іншымі расяянамі, праз гадзіну забралі з дому ў рамках крымінальнай справы, абвінавачаньне выстаўлена 5 студзеня.
Класкоўскі Аляксандар – былы супрацоўнік міліцыі.
Кобец Уладзімер – кіраўнік перадвыбарнага штабу А. Саньнікава.
Ліхавід Мікіта – актывіст руху "За свабоду", пастанова аб 15-сутачным арышце адменена, пераведзены ў статус абвінавачаных.
Лябедзька Анатоль – старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі.
Марцылеў Сяргей – кіраўнік выбарчага штабу М. Статкевіча.
Міхалевіч Аляксей – кандыдат у прэзыдэнты.
Новік Зьміцер – затрыманы 23 сьнежня позна ўвечары дома ў Баранавічах, правялі ператрус; абвінавачаньне выстаўлена 30 сьнежня па ч.2 арт. 293 КК – удзел у масавых непарадках.
Някляеў Уладзімер – кандыдат у прэзыдэнты.
Палажанка Настасься – намесьніца старшыні "Маладога фронту".
Радзіна Натальля – журналістка, рэдактарка інтэрнэт-сайту charter97.org.
Саньнікаў Андрэй – кандыдат у прэзыдэнты.
Севярынец Павал – давераная асоба кандыдата В. Рымашэўскага.
Статкевіч Мікалай – кандыдат у прэзыдэнты.
Фядута Аляксандар – палітоляг, адзін з каардынатараў перадвыбарнага штабу У. Някляева.
Халіп Ірына – журналістка, жонка Андрэя Саньнікава.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG