Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Юрыст Судаленка: «І мае сыны павінны езьдзіць у школу бясплатна»


Леанід Судаленка
Леанід Судаленка
Гомельскі праваабаронца, бацька траіх непаўналетніх сыноў Леанід Судаленка зьвярнуўся да дырэктараў прадпрыемства «Гарэлектратранспарт», аўтобусных паркаў № 1 і № 6 з просьбай тэрмінова выдаць распараджэньні наконт бясплатнага праезду ўсіх школьнікаў Гомелю.

Судаленка: «У сталіцы, паводле загаду „Менсктрансу“, дзеці, якія атрымліваюць у школах агульную сярэднюю адукацыю, езьдзяць бясплатна ў гарадзкім пасажырскім транспарце ад 7 сьнежня, а ў Гомелі, іншых гарадах — не. Гэта ставіць у няроўныя ўмовы беларускіх дзяцей. Відавочная дыскрымінацыя школьнікаў па прыкмеце месца пражываньня, паколькі мае і ўсе іншыя гомельскія дзеці аплачваюць у поўным аб’ёме праезд у школу й назад у аўтобусах і тралейбусах».

Як юрыст спадар Судаленка лічыць, што сытуацыя, якая склалася з праездам дзяцей у грамадзкім транспарце ў Менску й рэгіёнах, падрывае канстытуцыйную роўнасьць беларускіх дзяцей, замацаваную ў артыкуле 22 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Ільготы на праезд дзяцей у грамадзкім транспарце былі скасаваны ў краіне ў сьнежні 2007 году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG