аўторак, 07 лютага 2012, Менск 08:38

Грамадзтва

За "кактэйль Молатава" затрымалі сябра "Правага альянсу"

Ігар Чапіга, сябра моладзевай арганізацыі "Правы альянс", знаходзіцца ў менскім ізалятары часовага ўтрыманьня.

x

Іншыя артыкулы на гэтую тэму

ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Да яго прыйшлі супрацоўнікі міліцыі і людзі ў цывільным. Яны мелі пастанову на ператрус. Хлопцу паведамілі, што ён падазраецца ў кіданьні бутэлек з "кактэйлем Молатава".

Пакуль невядома – за плот расейскай амбасады ці спэцпрыёмніка на вуліцы Акрэсьціна.

Ігара Чапігу будуць трымаць у камэры да 11 верасьня. Пасьля гэтага пракурор мусіць даць адказ – вызваліць хлопца ці пакінуць яшчэ на некалькі дзён.

У сьледчым ізалятары ўжо знаходзяцца некалькі дзясяткаў чалавек, прадстаўнікоў нефармальных моладзевых арганізацый, якіх падазраюць у падпалах расейскай амбасады і ізалятару на вуліцы Акрэсьціна. Пры гэтым прозьвішчы шэрагу затрыманых пакуль невядомыя.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Юрка Горад:: з-пад Менску
08.09.2010 16:45
Ну, вось і пачаўся чарговы "хапун", як то й было пасьля выбуху на Машэрава. Ці то вы іншага чакалі?..

Імя:: Ананім
08.09.2010 17:15
У сьледчым ізалятары ўжо знаходзяцца некалькі дзясяткаў чалавек, прадстаўнікоў нефармальных моладзевых арганізацый, якіх падазраюць у падпалах расейскай амбасады і ізалятару на вуліцы Акрэсьціна.

некалькі дзясяткаў чалавек

Свабода такая свабода.


Імя:: Ананім
08.09.2010 20:21
Самi ж зрабiлi, а цяпер iсшчуць вiнаватых..