серада, 08 лютага 2012, Менск 10:12

Грамадзтва

Вынікі перапісу насельніцтва: для 53% насельніцтва беларуская мова – родная

Параўнальна зь мінулым перапісам колькасьць насельніцтва скарацілася на 5,5%. Перапіс прайшоў у Беларусі 14-24 кастрычніка 2009 году. Ён каштаваў 21 мільярдаў рублёў.

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +

Трусаў: Ёсьць небясьпечная тэндэнцыя

У Беларусі пражывае 9,504 мільёны чалавек.

Роднай мовай беларускую назвалі 53,2% насельніцтва кріаны. Дома на ёй размаўляе 23% насельніцтва. У часе мінулага перапісу (1999) роднай мовай беларускую назвалі 73,6%.

Асноўнай мовай зносінаў 70% назвалі расейскую.

Мапа. Колькасьць насельніцтва, якое назвала беларускую мову роднай



Разьмеркаваньне насельніцтва па валоданьню беларускай і расейскімі мовамі па рэгіёнах Беларусі (у тыс. чалавек)

 Усё насельніцтва З агульнай колькасьці насельніцтва назвалі ў якасьці
роднай мовымовы, на якой звычайна размаўляюць у хаце
беларуская
расейская
беларускаярасейская
Рэспубліка Беларусь9503,85058,43948,12227,26673,0
Берасьцейская
1401,2751,9597,4374,2982,4
Віцебская 1230,8646,8543,7276,1900,8
Гомельская 1440,7786,4602,8326,41037,6
Гарадзенская1072,4634,7386,9375,9606,1
Менск1836,8645,9966,0106,11508,7
Менская1442,5987,2390,5553,0796,6
Магілёўская1009,4605,5460,8215,5840,8


У краіне жыве 140 нацыянальнасьцяў і народнасьцяў:



Пра гэта паведаміла намесьніца старшыні Белстату Алена Кухарэвіч.

У студзені 2010 году старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэту Беларусі Ўладзімер Зіноўскі агучыў папярэднія дадзеныя. Паводле іх, колькасьць гарадзкога насельніцтва склала 7,052 млн. чалавек. Колькасьць вясковага насельніцтва - 2,437 мілн. чалавек.


2009 супраць 1999


Параўнальна з 1999 годам, калі праводзіўся папярэдні перапіс, колькасьць насельніцтва скарацілася на 5,5%. У 1999-м годзе доля вясковага насельніцтва складала 31%, гарадзкога — 69%.

Мужчын у Беларусі налічваецца 4,423 млн., жанчынаў — 5,066 мільёнаў. На 1000 мужчынаў у Беларусі прыпадала 1145 жанчынаў.

Параўнальна з 1999-м годам колькасьць мужчынаў скарацілася на 6,2%, жанчынаў — на 4,9%.

Перапіс насельніцтва ў 1999 годзьдзе. Нацыянальны склад насельніцтва:



Разьмеркаваньне насельніцтва паводле нацыянальнасьцяў і моваў. (Перапіс насельніцтва ў 1999 годзе)

 
 
 
 Колькасьць асобаў дадзенай нацыянальнасьці, тыс. чалавекЗ агульнай колькасьці асобаў дадзенай нацыянальнасьці, у адсотках    
Лічаць роднай мовай мову сваёй нацыянальнасьці    
Пазначылі мову, на якой звычайна размаўляюць дома
 беларуская расейскаяІншыя 

Усё насельніцтва
10045 81,9 36,7 62,8 0,5
 Зь іх:     
 Беларусы 8159 85,6 41,3 58,6 0, 1
 Расейцы 1142 90,7 4,3 95,7 -
 Палякі 396 16,5 57,6 37,7 4,7
 Украінцы 237 42,9 10,2 83,6 6,2
 Габрэі 28 5,4 3,8 95,7 0,5
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Тамтэйшы
08.09.2010 12:17
Мяне асабіста больш за ўсё ўражваюць тутэйшыя "палякі", зь якіх толькі 16,5% лічаць роднай польскую мову, а 57,6% размаўляе дома па-беларуску.
Адказаць

Імя:: dziaciuk
08.09.2010 17:48
А што тут дзіўнага - такая ж сітуацыя з іншымі меншасцямі, акрамя расейскай, бо расейская мова ў нас асноўная.
Адказаць

Імя:: Тамтэйшы
08.09.2010 18:12
Ой не! Чаму тады 42,9% украінцаў (нягледзячы на тое, што 83,6% украінцаў РБ дома размаўляюць па-расейску) лічаць сваёй роднай мовай украінскую? Нічога дзіўнага ў гэтым няма (калі хаця трохі ведаць гісторыю і сытуацыю на гродзеншчыне цяпер і ў 20-30 годы), але лічбы ўсё роўна ўражваюць.

Імя:: sanok666 Горад:: Waukawysk
08.09.2010 12:25
А тутэйшыя беларусы вас не уражваюць з якіх 60% размаўляе па расейску?
Адказаць

Імя:: Тамтэйшы
08.09.2010 18:01
Гэта два розныя аспэкты адной праблемы -- "тутэйшасьці".
Палянізацыя абсалютна нічым ня лепшая за русіфікацыю.

Імя:: Ананім
08.09.2010 12:49
Мяне асабіста больш за ўсё ўражваюць беларусы!!!
Роднай мовай беларускую назвалі 60%, ne magu zrazumec, geta znaczyc 40 % беларусаў назвалі роднай мовай расейскую???

Імя:: кінік Горад:: Менск
08.09.2010 15:35
Вынікі перапісу -- абвінаваўчы матэрыял супраць Міністэрства адукацыі, галоўнага русыфікатара краіны.
Адказаць

Імя:: Мазынскі Валеры
08.09.2010 16:07
Не звальвайце, шаноўны на мін. адукацыі.Там працуюць гэткія ж манкурты-баязьліўцы, як і ў іньшых месцах. Прычына ў тым, што нам (насельніцтву)пакуль невядомае пачуцьцё ГОНАРУ ЗА САМІХ СЯБЕ. Нам пакуль сорамна, што МЫ -ТАКІЯ.
Адказаць

Імя:: кінік Горад:: Менск
09.09.2010 11:24
Шаноўны сп. Мазынскі. Па-першае, "не такія самыя" працуюць у Мінадукацыі, а людзі, якія прайшлі праз сіта аўтарытарнага адбору, гэта людзі, якія служаць цяперашняму рэжыму і атрымліваюць за гэта грошы. Па-другое, дзіўна , што Вы абвінавачваеце насельніцтва. Гэта тое ж самае, што абвінавачваць вязьняў канцлягеру ў тым, што яны ня маюць гонару, а таму да іх так і ставяцца. Відавочна, што сучасны стан грамадства і, канешне ж, адукацыі вызначае сёньняшняя афіцыйная лукашэнскаўская эліта, а зусім не народ, свабоду выбара якому сёньняшняя ўлада зусім не гарантуе.

Імя:: Alex
08.09.2010 16:29
Не сгаджуся з Ананімам, па выніках у часцы роднай мовы. Шмат жыхароў нашай краіны з дзяцінства размаўляюць па расейску, на гэтай мове яны вучыліся размауляць, размаўлялі і размаўляюць на ёй усё жыццё, яны, спраўды, могуць лічыць расейскую мову роднай. Гэта не дрэнна, ды дзівосна.
Адказаць

Імя:: Раман Горад:: Менск
08.09.2010 20:36
А я нарадзіўся на Украіне у сям'і беларусаў, вырас ў Расеі й натуральна зь дзяцінсва мяне акаляла толькі расейская мова з паасобнымі беларускімі словамі ва ўнутрысямейным ўжытку. Й думаў я натуральна па расейску....Але гэта не аргумент каб ставіць крыж на беларускай мове, адпаведна й на беларускай культуры й на беларускай нацыі. Я навучыўся (самастойна) беларускай мове калі прыехаў на радзіму маіх продкаў а потым пачаў думаць па беларуску. Напрыклад асабістая малітва да Бога ў мяне аўтаматычна выходзіць па беларуску. Я адчуў што мая душа можа найбольш рэалізавацца ТОЛЬКІ на беларускай мове.
Адказаць

Імя:: Ананім
08.09.2010 22:27
A ja naradzilasia u Zahodnej Belarusi i uczylasia u raseiskaj szkole, a potym pajehala u Raseju, razmauliau wiadoma pa rasejsku i welmi dobra bez akcenta, belaruskaja mowa dapamagla mne wywuczyc polskuju tak szto paliaki liczac miane polkaj, ale raptam i dusza i serca zagawaryli pa belaruski, wos ciaper ja z wami wuczu podnuju mowu, czytaju, sluhaju, piszu i z gonaram za miazoj Rasei gawaru szto ja Belaruska i liublu Belarus!

Імя:: RRR Горад:: Mensk
08.09.2010 16:39
Чаму на Вашай дыяграме габрэi - 0.5% насельнiцтва, калi паводле Белстату iх 0.1% насельнiцтва?!

Імя:: Лясны Брат Горад:: Менск
08.09.2010 17:27
Не разумею, было 60%, ужо 53???
Адказаць

Імя:: Ананім
08.09.2010 21:59
Цiкава, але ўсе гэтыя фокусы з вопросiкамi дый тымi лiчбамi ёсьць прамым сьведчаньнем антыбеларускай работы, якую праводзiць гэтая улада, яе антыбеларускай сутнасьцi. Iм так хацелася зьменьшыць колькасьць беларусаў што лiчаць родную мову беларускай, што прасунулi гэты вапросiк з хiтрым удакладненьнем, ў вынiку ШТУЧНА зьнiзiушы колькасьць тых беларусаў на 14 адсоткаў да 60 з амаль 74,якiх было раней. У працэссе, на працягу дня, прычым не прайшло i некалькiх гадзiн як ужо замест 60% паявiлася 53%. Адкуль толькi гэтыя здрайцы ўзялiся на беларускую галаву..

Імя:: Varhan Горад:: Менск
08.09.2010 18:07
Нас шмат і мы нацыя!

Імя:: Яўген
08.09.2010 19:58
Ганьба Беларусі!
Адказаць

Імя:: Раман Горад:: Менск
08.09.2010 20:42
Конрпрадуктыўная пазыцыя у Вас. Ганьбаваньнем ганьбу не ацаліш.
Трэ найперш захоўваць беларушчыну ў сваей душы, й каб такія беларусы ня былі самотныя але гуртаваліся, рабілі супольныя справы й супольную Беларусь, супольную культуру й выхоўвалі ў ёй сваіх дзяцей.
Адказаць

Імя:: Ананім
08.09.2010 21:12
Ганьба не Беларусi, а беларусафобскай уладзе.
Адказаць

Імя:: Jazep Горад:: Mensk
08.09.2010 21:33
Мудазвон ты Аўген, ад слова Лука Мудзішчаў!
Пры чым тут Беларусь і чаму ёй ганьба!? Ганьба людзям, што ня хочуць анічога ведаць і рабіць дзеля сваіх жа нашчадкаў! Беларусь застаецца нашаю сьвятыняю, бязь якой ўсе астатнія - ня вартыя нават успаміну! Ганьба дурням, гультаям і абібокам! Дзеля Беларусі патрэбна Праца - штодзённая і сталая!
Адказаць

Імя:: Ананім
08.09.2010 22:32
Яўген, szto Wy begajecie pa usih forumah i ganbicie naszu Swiatuju Belarus, ganba Wam szanoyny, kali Wy ne mozacie zrazumec.

Імя:: беларус
08.09.2010 20:18
Не зьвяртайце асаблiвай увагi на гэтыя лiчбы. Усё гэта, як i iх вопросiкi гэта антыбеларускiя фокусы.
Было ясна з самага пачатку, якiя мэты перасьледвалiся антыбеларускай уладай Лукашэнко праз гэтай хiтрае удакладненьне: "мова, засвоеная першай у дзяцінстве".Улiчваючы, што 99% беларусаў першай у дзяцiнстве вымушаны былi засвоiць расейскую, то 60 i нават 53 % гэта яшчэ не такi дрэнны паказчык.
Большасьць беларусаў iнстынктыўна зразумелi падкавырысты i варожы сэнс гэтага ўдакладненьня i адказалi не так, як хацелася маскоўскiм куратарам.
Яны напэўна разьлiчвалi ўвогуле атрымаць адсоткаў 10, каб потым завiрашчаць, што беларусаў нiякiх НЯМА!!! не iснуе. Iснуе.
Калi б пытаньне ў перапiсе было ў той жа самай фармулёўцы як яно было раней, а не хiтранька падмененае, то вынiкi па роднай мове былi б тыя ж самыя, якiя i былi, то бок - 73,6 адсоткаў, а магчыма i больш. Таму ўсе гэтыя антыбеларускiя гульнi з тымi вопросiкамi ды лiчбамi усё гэта фокусы.
Але аказалася што не ўсё так проста як хацелася вусатаму фокусьнiку ды яго маскоўскiм лялькаводам.

Імя:: dzimon Горад:: Гомель
08.09.2010 20:51
Вынікі перапісу сведчаць, што беларуская нацыя налічве больш за мільён чалавек.Не так і мала. Калі параўноўвацца з эстонцамі. Беларусы -- тыя, хто карыстаецца роднай моваю. Астатнія -- людзі без нацыянальнасць. Як у Эстоніі ёсць людзі без грамадзянства. Беларусы -- нацыянальная меншасць у небеларускай дзяржаве. Ці выжыве такая нацыя? Выжыве. Як караімы выжылі. Як лужычане. Але патрабаваць ад гэтай дзяржавы, якая варожа ставіцца да беларусаў, нейкага выканання сваіх нацыянальных правоў смешна.
Адказаць

Імя:: Ананім
08.09.2010 22:08
Дык беларусы не меншасьць. Яе з беларусаў штучна спрабуюць зрабiць, выкарыстоўваючы фокусы з вапросiкамi i лiчбамi, каб апраўдаць ды працягнуць ЭТНАЦЫД нацыi. Беларусаў та насамрэч большасьць.
Адказаць

Імя:: Вячак Горад:: Берасьце
09.09.2010 01:33
Не ведаю дзе яны бралі гэтыя дыяграмы,але па апошніх лічбах(2010г)БЕЛАРУСАМІ сябе лічаць 87%насельніцтва.
Адказаць

Імя:: Ананім
08.09.2010 22:16
Але патрабаваць ад гэтай дзяржавы, якая варожа ставіцца да беларусаў, нейкага выканання сваіх нацыянальных правоў смешна.
Cмешна што беларусы ў Беларусі ня хочуць патрабаваць ад улады выканання сваіх нацыянальных правоў. Ганьба і смешна. Ці выжыве такая нацыя? Выжыве але роднай мовай назаве расейскую!



Імя:: Ананім
08.09.2010 22:36
Глядзiм што атрымлiваецца. З папраўкай на штучны фокусьнiцкi характар вапросiка з той так званай "папраўкаў" на "у дзетцтве". Калi адсодак тых, хто лiчыць беларускую мову будзе больш менш высокi, пару гадзiн таму было 60%, гэта ўсе бачылi, гэта будзе сьведчыць аб тым, што беларуская нацыя ЖЫВЕ, нягледзячы на ўсю iх 16-гадовую работу i фокусы з гэтым вапросiкам. Гэта будзе казаць аб тым, што беларусы, 99% якiх вымушана засвоiлi ў дзяцiнстве першай расейскую мову, цалкам зразумелi падлючы сэнс гэтага пытаньня i адказалi IНАКШ! Не так як кiмьсцi планавалася. Калi ж адсотак нiзкi, альбо яго штучна цяпер фальсiфiкаваць пачнуць унiз, гэта будзе прамым доказам ды прысудам за этнацыд. З 73 за 10 год панiзiць да 53 гэта антынацыянальная антыдзяржаўная палiтыка. Толькi такая можа да такога прывесьцi. Навошта iм гэтыя нiбы 53? А каб апраўдаць зноў жа такi этнацыд, ды працягнуць яго. Нiбы беларусаў "мала". Карыстаць гэтыя лiчбы ЯНЫ будуць менавiта так, а не так як яно ёсьць насамрэч. Зайгралiся карацей у антынацыянальныя гульнi ды заблыталiся, не ведаюць цяпер нават якi адсодак iм больш "выгадны".

Імя:: vik
08.09.2010 23:15
самападман.
99% тых хто напісаў што размаўляе дома на беларускай рэальна размаўляе на трасянцы - я і вы (што чытаюць гэтыя тэксты) былі ў вёсках - сяляне размаўляюць на трасянцы, набліжанай да рускай але з беларускім акцэнтам
на жаль.

Імя:: Людміла Горад:: Мінск
09.09.2010 00:26
Вынікі гэтага перапісу ні аб чым не сведчаць. Маю сямью не перапісвалі (можа і прыходзілі, але не заставалі дома, а самі мы нікуды не хадзілі перапісвацца), таксама як і сем'і некаторых маіх знаёмых. Такім чынам, немаведама, што там перапісчыкі пра нас наконт мовы напісалі.

Імя:: Гоша
09.09.2010 10:49
а мне мова тая зусім непатрэбная, пішу на ёй бо ў Свабоды "акцыя" нейкая там )))Нават 3% не размаўляюць на мове! Ды і навошта яна туэйшым? Расейскай карыстацца нашмат зручней, але розныя тутэйшыя нацыяналісты толькі і мараць усіх на мову перакінуць. Не атрымаецца ))) застанецца яна толькі на сойміках бнф, ды ў асяродках інтэлектуалаў-акулярнікаў.
Адказаць

Імя:: Ананім
09.09.2010 12:54
ў асяродках інтэлектуалаў-акулярнікаў.
Ciabe nihto tudy u inteletualna kolo nikoli ne puscic, tak i budziesz lajac a my peramozam i za rok usie jak to bylo zagaworac na rodhaj belaruskaja mowe

Імя:: halina Горад:: vitebsk
09.09.2010 11:48
А мне падаецца, што гэтыя 53 зусім нядрэнна пасля стагоддзяў прэсінгу. А калі іх параўнаць з мінулымі 73, то яны, на мой погляд, значна лепшай якасці, таму што ствараны з людзей свядомых, а не тых, хто пісаў раней - "так" - па інэрцыі, проста таму, што жыве ў Беларусі.

Імя:: Лямец Горад:: Масква
10.09.2010 13:54
Што рабіць? Штурхануць Смурода з беларускай хаты ("галоўны наш Русіфікатар - галоўны Антыбеларус"), узняць бел-чырвона-белы сьцяг з Пагоняй! Далей сваім ладам.
Што да вынікаў "моўнага перапісу": тыя працэнты - паводле той жа методы, што і працэнты "элегантных" выбарчых перамог Лукавага. Так што, будам рэалістамі - беларусамі. Не дайма засмуродзіцца, пакуль Смурод пануе. Панаванне ж будзе недоКоле. Скончыцца раней.