пятніца, 10 лютага 2012, Менск 03:05

Палітыка

Дата выбараў пакуль не ў парадку дня

ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Зацьверджаны праект парадку дня пазачарговай сэсіі Палаты прадстаўнікоў, якая склікаецца 7 верасьня.

Як паведамілі ў прэсавай службе парлямэнту, Савет палаты не ўключыў пытаньня аб прызначэньні даты прэзыдэнцкіх выбараў у праект парадку дня. На гэты момант у яго ўнесеныя чатыры законапраекты: аб рэспубліканскім бюджэце на наступны год і бюджэце Фонду сацыяльнай абароны, аб зьменах у Падатковы і Бюджэтны кодэксы.

Канчатковае рашэньне аб парадку дня павінны ўхваліць самі дэпутаты.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Віталь Збароўскі Горад:: Менск
03.09.2010 10:22
Радыё Свабода падае ўсё так, нібыццам палатка - самастойная структура. Ды аналізуе дзеяньні малпачак, у каторых няма сэнсу карачыцца. А з палаткаю ўсё ітак зразумела - ніхто іх і ніколі не выбіраў, ніякіх дэпутатаў няма. Ды і няхай там выбіраюць у рэжымныя начальніка каго заўгодна - абы самі сабе, а нам не заміналі - г.з. беларусы не ідуць на фальшывыя выбары дыктатуры. ТОЛЬКІ БАЙКОТ! І ўжо тады абсалютна нічога неістотна ў падзеі, каторую тут так распісалі.

Імя:: Юрка Горад:: з-пад Менску
03.09.2010 16:40
На парадку дня апошняй сэсіі таксама нібыта не было пытаньня аб ратыфікацыі Мытнага зьвязу, але ж тая ўпотай адбылася. Дык аб чым можна размаўляць, калі пытаньне тычыца непасрэдна ўлады Лукашэнкі?!