Лінкі ўнівэрсальнага доступу

С.Алексіевіч: Гэта цыркавы нумар у прэзыдэнцкай барацьбе


Сьвятлана Алексіевіч

Сьвятлана Алексіевіч

У інтэрвію расейскай газэце “Известия” пісьменьніца Сьвятлана Алексіевіч пракамэнтавала аўторкавае здарэньне на тэрыторыі пасольства Расеі ў Менску.

“Ніхто з маіх знаёмых, зь якімі мы абмяркоўвалі ўчорашні выбух у расейскай амбасадзе, ня верыць, што за ім стаяць нейкія рэальныя антырасейскія сілы – нягледзячы на антырасейскую прапаганду, якую ўжо каля пяці гадоў вядзе ўлада. Ніхто ня верыць, што на гэта маглі пайсьці моладзевыя нацыяналістычныя рухі або апазыцыя.

Некалькі гадоў таму падчас народных гуляньняў у Менску падарвалася самаробная міна зь цьвікамі, нітамі. Там было, па-мойму, каля 15 тысяч чалавек, вельмі шмат людзей пацярпелі. Адбіткі пальцаў ўзялі ледзь не ўва ўсяго насельніцтва краіны, але арганізатараў так і не знайшлі. Аднак пасьля гэтага выбуху адна зь дзьвюх партыяў, якія ў нас заўсёды змагаюцца за права быць бліжэй да цела прэзыдэнта, перамагла, і міністра ўнутраных справаў адправілі ў адстаўку. Стала зразумела, што гэта разборкі наверсе.
Антырасейскае існуе толькі ў дзяржаўных газэтах, на радыё, на тэлебачаньні....


Як бы ўлада ні разгойдвала антырасейскія настроі, усё-такі беларускі народ настроены да расейскага народу прыязна. Гэта такое брацкае пачуцьцё, якое цяжка змагчы. І Лукашэнку гэта не ўдаецца. Антырасейскае існуе толькі ў дзяржаўных газэтах, на радыё, на тэлебачаньні.

Так што беларуская грамадзкая думка схіляецца да таго, што гэты інцыдэнт зьвязаны з разборкамі ў вярхох або з будучымі выбарамі, што ў гэтым больш за ўсё зацікаўлена ўлада. Пасьля прагляду антылукашэнкаўскіх фільмаў, якія прайшлі на расейскім тэлебачаньні, стала зразумела, што Расея як бы ўжо ўступіла ў нашую прэзыдэнцкую гонку і падтрымлівае альтэрнатыўных кандыдатаў. Магчыма, выбух у расейскай амбасадзе – гэта спосаб іх нэўтралізаваць, чаго можна дамагчыся, толькі актывізаваўшы антырасейскія настроі. Цяпер варта чакаць, што такая апэрацыя будзе мець месца, таму што выбары, ходзяць чуткі, будуць к канцу году, часу засталося вельмі мала. Такі аўтарытарны кіраўнік, калі пад ім хістаецца прэзыдэнцкае крэсла, здольны на ўсё. А правінцыйная фантазія не такая ўжо і інтэлектуальная. Так што грамадзтва гэты выбух не ўзарваў, гэта, хутчэй, цыркавы нумар у прэзыдэнцкай барацьбе”.

Цалкам артыкул “Млявае партнэрства”

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG