пятніца, 10 лютага 2012, Менск 03:39

Палітыка

“Акцыя 31” ў Расеі. Дзясяткі затрыманых

У Маскве і Санкт-Пецярбургу адбыліся несанкцыянаваныя акцыі апазыцыі ў абарону 31-га артыкулу Канстытуцыі РФ, у якіх, па дадзеных міліцыі, ўзялі ўдзел каля 300 чалавек.

Іншыя артыкулы на гэтую тэму

ПАМЕР ШРЫФТУ - +

Але па ацэнках прадстаўнікоў апазыцыі, толькі ў акцыі на Трыўмфальнай плошчы ў Маскве прынялі ўдзел больш за 500 чалавек.



У самым пачатку мітынгу на Трыўмфальнай міліцыя затрымала аднаго з лідэраў руху "Салідарнасьць" Барыса Нямцова і лідэра "левага фронту" Сяргея Ўдальцова.

Паводле зьвестак міліцыі, ўсяго на акцыі апазыцыі ў Маскве было затрымана 75 чалавек.


Па паведамленнях з Пецярбургу, каля станцыі метро "Гасьціны двор" было затрымана больш за 60 удзельнікаў акцыі "Стратэгія-31".


Каля 22:00 па маскоўскім часе Нямцоў, Удальцов і астатнія затрыманыя на Трыўмфальнай плошчы пакінулі пакстарунак міліцыі.

Як сказаў журналістам Барыс Нямцоў, яго "спрабуюць абвінаваціць па артыкуле 19/03" непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі ", пакараньне 15 сутак".


Акцыі і пікеты ў абарону 31-га артыкулу Канстытуцыі прайшлі ў суботу і ў іншых гарадах Расеі. Паведамляецца аб пікетах і мітынгах ва Ўладзівастоку, Екацярынбурзе, Кургане, Стаўрапалі, Чалябінску і Петразаводску.


Расейская апазіцыя ўжо даволі даўно праводзіць кожны месяц, у якім ёсьць 31-е чысло, публічныя акцыі з мэтай нагадаць уладам і грамадзтву пра артыкул 31 Канстытуцыі РФ,які дэкляруе права грамадзянаў на мірныя сходы. Да гэтага часу падобныя спробы нязьменна заканчваюцца ўжываньнем сілы і затрыманьнямі ўдзельнікаў.

Мітынг "Руху-31" на Трыўмфальнай плошчы ў Маскве 31траўня быў разагнаны асабліва жорстка, што выклікала пратэсты праваабаронцаў і нават запыт з Дзярждумы адносна правамернасці дзеяньняў міліцыянтаў. У ГУУС Масквы заявілі, што за гэтай нагоды вядзецца службовая праверка, аднак аб яе выніках пакуль нічога невядома.

Напярэдадні акцыі 31 ліпеня прэзыдыюм грамадзкага савета пры ГУУС Масквы, куды ўваходзяць рэдактары СМІ, праваабаронцы і грамадзкія дзеячы, запатрабаваў ад міліцэйскага кіраўніцтва "мінімізаваць гвалт" у дачыненьні да дэманстрантаў і не затрымліваць шараговых удзельнікаў акцыі і журналістаў, паведамляе ВВС.




Яшчэ за 5 хвілін да абвешчанага часу пачатку мітынгу міліцыя адціснула ўдзельнікаў акцыі з плошчы і перакрыла ўваход на плошчу з боку Цьвярской вуліцы.

Мітынгоўцы апынуліся разбітыя на дзве групы. Адна група стаяла на рагу Цвярской і Трыўмфальнай, яе ўдзельнікі моўчкі трымалі лісткі з тэкстам 31-га артыкулу Канстытуцыі РФ. Міліцыя называла раздрукоўкі "ўлёткамі" і пэрыядычна прасіла прыбраць.

Другая група, адрэзаным ланцугом міліцыі ад першай, арганізавала мітынг ля ўваходу ў канцэртную залю імя Чайкоўскага.

Мітынгоўцы скандавалі: "Свабоду!", "Пуціна ў адстаўку!" і "Далоў паліцэйскую дзяржаву!".Міліцыя затрымала прынамсі 15 чалавек.

Некаторыя прыйшлі на плошчу трымалі ў руках сінія вядзерца з лічбай "31".

На Трыўмфальнай плошчы пабывалі лідэр Маскоўскай Хэльсынскай групы Людміла Аляксеева і лідэр забароненай нацыянал-бальшавіцкай партыі пісьменьнік Эдуард Лімонаў, які трымаў у руках у руках плякат з надпісам "31".

У пятніцу лідэры руху "Стратэгіі-31" Людміла Аляксеева, Эдуард Лімонаў і Канстанцін Касякін апублікавалі ў інтэрнэце паведамленьне, у якім гаварылася пра гатоўнасьць да дыялогу з прадстаўнікамі адміністрацыі прэзыдэнта і маскоўскай мэрыі, калі будуць выкананыя дзьве ўмовы: мітынг на Трыўмфальнай плошчы 31 ліпеня ня будзе разагнаны, а ў далейшых перамовах будуць удзельнічаць дастаткова высокапастаўленыя чыноўнікі, якія "валодаюць правам прымаць рашэньні".

 
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Фрабел.
01.08.2010 11:54
Вось сапраўднае аблічча Расеі, дзе НІКОЛІ не было і не прадбачыцца
дэмакратыі, пакуль Расея мае статус імперскай злачыннай краіны, так будзе заўсёды, калі ўлада мае ФСБ-КДБ-НКВДыстскую сутнасьць, такое МЫ будзем бачыць і надалей. ГАНЬБА расейскаму і лукашыстскаму злу !!!
Адказаць

Імя:: A.S.
01.08.2010 13:35
Спадар Фрабел,
Вось я тут у Штатах, вы там у Францыі, нашы беларускія людзі на Беларусі, а яны, расейцы - ў Расеі. Растлумачце, калі ласка, што ёсць дэмакратыя?

Вось і спадар Голубеў у сваёй анкеце кажа, што хацеў бы жыць у дэмакратыі, а што гэта такое не кажа. Можа вы дасце тлумачэнне?
Пытаюся без якіх-небудзь намёкаў на падколванне - проста хацелася б ведаць вашыя думкі па гэтым пытанні. Калі ласка...
Адказаць

Імя:: ласло Горад:: мінск
01.08.2010 14:32
Дэмакратыя - прыярытэт Канстытуцыі, парламента, права, законаў над наменклатурай, ментоўняй, гэбушняй, крыміналітэтам....
Адказаць

Імя:: A.S.
01.08.2010 15:36
Гэтае меркаванне (01.08.2010 14:32) падыйдзе да ЎСІХ існуючых дэмакратычных краін, да ЎСІХ постсавецкіх краін, толькі да Беларусі ці ўвогуле ЁСЦЬ ДЭМАКРАТЫЯ?

Чаму пытаю? Ну, дык, калі мы хочам змяніць "часы на трусы" - змяніць існуючы ненавістны строй, усталяваны А.Лукашэнкам, на...ШТО?, дык ХОЧАЦЦА ж ведаць ЧАГО МЫ ХОЧАМ, або ШТО МЫ БАЧЫМ "У КАНЦЫ ТУНЭЛЯ" або ШТО ЁСЦЬ ДЭМАКРАТЫЯ, калі яна і ёсць наша мэта? Яна сапраўды ёсць? Існуе?
P.S.
Я разумею, што на выйсці з таго тунэля Лукі ва ўладзе на Беларусі няма - тут і да доктара хадзіць не трэба.
Адказаць

Імя:: Фрабел.
01.08.2010 17:24
У постсавецкіх краінах да дэмакратыі трэба яшчэ ісці.
І нам трэба будзе прайсці немалы шлях пасля сыходу дыктатара, каб
адчуць смак дэмакратыі. І нельга марудзіць час, мы і так страцілі шмат.
Але пачынаць трэба. І назаўтра дэмакратыя так проста не з'явіцца.
А пра сэнс дэмакратыі ЛАСЛО сказаў коратка і ясна. Калі ЗАКОН,
ПРАВА, СПРАВЯДЛІВАСЬЦЬ вышэй усяго і ГЭТА працуе - дышыцца
вельмі добра і адчуваеш сябе Чалавекам.
Адказаць

Імя:: A.S.
01.08.2010 18:40
Дзякуй, спадар Фрабел,

З вашага камента мне вельмі падабалася СПРАВЯДЛІВАСЬЦЬ.
Калі яе прыпудрыць, падфарбаваць вочкі, шчочкі і бровы, апрануць у колеры нацыянальнага сцяга, то і Ўлады ня трэба - ні прэзідэнцкай, ні пармаменцкай, ні судовай: няхай сабе бегае па волі. Толькі б не ашалела ад такой "справядлівай" дэмакратыі!

Імя:: Юрка Горад:: з-пад Менску
01.08.2010 12:08
У маскалёў ўсё па беларускім сцэнары, толькі з адтэрміноўкай на некалькі год. Усё на нас "адкаталі", а цяпер за сваіх грамадзянаў узяліся... Ганьба маскалям! Ганьба Лукашэнка! Ганьба Сталіну і Гітлеру ХХІ стагоддзя!..

Імя:: Олесь Горад:: Одеса
01.08.2010 13:43
вибачте, білоруською не володію, тому відпишусь українською..
так - це і є справжнє обличчя російської "демократії", гірш за все те, що з приходом Януковича у нас в Україні, де, дійсно, серед 3-ьох східнослов*янських держав найбільш розвинуті інститути демократії , починає розгортатися подібне... мі поступово крокуємо у прірву... до СССР, Росія звідти николи і не виповзала, але намагається і нас (Україна, Білорусь), затягнути туди..
БІЛОРУСЬ+ УКРАЇНА = ДРУЖБА НАВІКИ
Адказаць

Імя:: Юрка Горад:: з-пад Менску
01.08.2010 16:32
То ўсё так, шаноўны. Дык хай жа ж жыве вольна Беларусь ды вольна Украіна!
Адказаць

Імя:: Олесь Горад:: Одеса
01.08.2010 17:11
Юрка,чи можна ваш емейл? шукаю людей з Білорусі для спілкування. цікавлюся політикою, хотів би більше дізнатися про сучасну політичну ситуацію у вашій країні безпосередньо від білорусів
моя адреса - okean14@meta.ua

Імя:: Бенедзікт
01.08.2010 15:26
Тое, што КГБ абкатаў свае праграмы на Беларусі, перад тым, як ужываць іх у Расеі - факт...

Але гэта не дапаможа крымінальна-гэбоўскай Расеі.

Адстрэл тамака ментоў і паўсюдныя дэманстрацыі, гэта толькі пачатак. Крывавы пачатак...

Галоўнае - уратаваць Беларусь ад Лукашэнкі і Расеі.
Адказаць

Імя:: Димыч
01.08.2010 17:57
Ага, твой патрон за границей, а уж тыт уратуешь.:)) самому не смешно?

Кстати, я осуждаю разгон несогласных в Москве российскими властями.
Адказаць

Імя:: Максім Горад:: Менск
02.08.2010 04:24
А правакатары што тут робяць? Ліжыце ў іншым месцы.

Імя:: Siarhiej Горад:: Miensk
01.08.2010 23:45
Гэтыя ёлупні пры ўладзе паўтараюць тое што дало "плён" у СССР. Вынік будзе той жа: адсталасць, дэградацыя насельніцтва, ... Жывуць не па законах, а па "паняццях", прамываюць мазгі, ... Крымінальная ўлада. Шкада страчаных дзесяцігоддзяў.