субота, 04 лютага 2012, Менск 12:57

Палітыка

Пэрспэктывы зьмены рэжыму ў Беларусі

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
У артыкуле пад такой назвай на сайце амэрыканскай фундацыі Jamestown вядомы канадзкі дасьледчык Дэйвід Марплз аналізуе перадвыбарчую сытуацыю ў Беларусі.

Надыход выбараў заўсёды прымушае аналітыкаў у Беларусі задаваць знаёмае пытаньне: магчымая на гэтых выбарах зьмена рэжыму ці не? Ці задаволеныя беларусы ў цэлым кіраваньнем Аляксандра Лукашэнкі? Ці прывядзе цяперашні канфлікт з Расеяй да яго падзеньня, і калі так, то хто стане ягоным пераемнікам?

Перад кожнымі выбарамі Лукашэнка прымае позу чалавека, занадта занятага, каб цікавіцца дробнымі дэталямі выбарчай кампаніі. У сярэдзіне ліпеня ён заявіў, што ягоныя прыярытэты зараз – гэта блізкая ўборка ўраджаю, рашэньні па гадавым і пяцігадовым бюджэце, а таксама скліканьне так званага Ўсебеларускага народнага сходу. Акрамя таго традыцыйна ён паўшчуваў апазыцыю. Паводле Лукашэнкі, яе мэта – ўласнае збагачэньне за кошт грантаў з заходніх крыніцаў. Ён падкрэсьліў, што ўся апазыцыя жыве на гэтыя гранты і нідзе не працуе.

Апошняе (чэрвеньскае) апытаньне грамадзкай думкі, праведзенае Незалежным інстытутам сацыяльна-эканамічных і палітычных
Лукашэнка мае заўважальную перавагу над сваімі супернікамі.
дасьледаваньняў (НІСЭПД), паказвае, што Лукашэнка мае заўважальную перавагу над сваімі супернікамі. Акрамя таго, ў адказ на пытаньне ці зьменіцца жыцьцё да лепшага пасьля сыходу Лукашэнкі, толькі 22.4% адказалі станоўча, 25.2% сказалі, што стала б горш, і 34.8% выказалі меркаваньне, што нічога ня зьменіцца.

Тым ня менш 62% апытаных адказалі, што Беларусь мае патрэбу ў пераменах. Што да асабістай папулярнасьці, то паводле дасьледаваньня падтрымка Лукашэнкі павялічылася з 42.7 да 45.6% у выніку апошняга газавага канфлікту з Расеяй

62% апытаных адказалі, што Беларусь мае патрэбу ў пераменах.
Апытаньне таксама паказала, што сярод прыхільнікаў Лукашэнкі пераважаюць жанчыны і асабліва пэнсійнага ўзросту. Найменш схільныя галасаваць за яго моладзь і асобы з вышэйшай адукацыяй. Сярод кандыдатаў ад апазыцыі лідэры рэйтынгу Аляксандар Мілінкевіч (5.4%) і Аляксандар Казулін (4.4%). На пытаньне, каго яны будуць падтрымліваць на прэзыдэнцкіх выбарах, апытаныя назвалі Лукашэнку, Мілінкевіча, Казуліна, Сяргея Гайдукевіча (таксама былога кандыдата ў прэзыдэнты і прыхільніка Лукашэнкі), а таксама прэм’ер-міністра Сяргея Сідорскага. Сідорскі заняў 5 месца ў рэйтынгу, хаця ён і не заяўляў аб сваім жаданьні ўдзельнічаць у выбарах 2011 году.

На думку былога міністра працы Аляксандра Саснова прычына адноснай папулярнасьці Сідорскага палягае ў яго вядомасьці і ягоным іміджу.

Пра што сьведчаць апытаньні


З дасьледаваньня НІСЭПД вынікае 3 высновы. Першае, гэта тое, што хаця Лукашэнка і застаецца самым папулярным палітыкам у краіне, ён не набірае большасьць у першым туры дэмакратычных выбараў. Калі будзе другі тур (апошні раз ён быў на выбарах 1994 году), то супернік Лукашэнкі, атрымаўшы доступ да мэдыяў, стаў бы відавочным прэтэндэнтам на прэзыдэнцкую пасаду ў будучыні.
Гэта непрыемны сцэнар для Лукашэнкі, які аддае перавагу таму, каб прадстаўляць апазыцыю прадстаўніком ізаляваных групаў меншасьці.

Другое, тое, што прыкладна роўная колькасьць рэспандэнтаў выказваецца на карысьць сувязяў з ЭЗ і Расеяй, прычым абодва накірунку не з’яўляюцца занадта папулярнымі. Сэнс гэтага фэномэну палягае, відаць, у тым, што перавага надаецца гарманічным адносінам з суседзямі, пры гэтым прыярытэт аддаецца ўнутранай палітыцы. Больш за 62% лічаць, што паляпшэньне эканамічнага становішча з’яўляецца больш важным, чым забесьпячэньне незалежнасьці краіны.

Усё большая колькасьць людзей лічаць, што Беларусь ужо перажыла эканамічны крызіс.
Па-трэцяе, дасьледаваньне паказала, што ўсё большая колькасьць людзей лічаць, што Беларусь ужо перажыла эканамічны крызіс, нягледзячы на кароткатэрміновае пагаршэньне іх фінансавага становішча.

Гэта – ключавое пытаньне для кандыдатаў у прэзыдэнты ад апазыцыі. Улада прадухіляе паўнамаштабнае ўзьдзеяньне крызісу шляхам запазычаньня грошай (у асноўным з Масквы, захаваньнем старых галінаў вытворчасьці, а таксама прапагандысцкай кампаніяй пад нацыяналістычнымі лёзунгамі і крытыкай кіраўніцтва Расеі.

Урэшце беларусы – практычныя людзі, і калі яны ня бачаць пэрспэктывы паляпшэньня жыцьця ад альтэрнатывы, то яны пераабяруць Лукашэнку, хаця дасьледаваньне паказала, што яны ня вельмі задаволеныя як ягоным кіраўніцтвам, гэтак і дзейнасьць такіх інстытутаў, як міліцыя, суды і падатковыя органы.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Віталь Збароўскі Горад:: Менск
27.07.2010 17:46
Мне па боку хто і што там напісаў,
Бо я аб'яўляю небесам:
рэжыму ня будзе, рэжыму болей ня будзе!.. :)

А я на фальшывыя выбары не іду.
Толькій байкот!!! У заходніх аналітыкаў на гэта мазгоў бракуе - тупыя заходнія мазгі. Байкот! Байкот! Байкот!
Адказаць

Імя:: заходнія мазгі
27.07.2010 21:58
Вашыя камэнтары яскрава сьведчаць пра тое, што вашыя ўсходнія мазгі таксама ня часта напружваюцца.
Адказаць

Імя:: Ананім
28.07.2010 05:27
Снимем с себя последнюю рубашку, лишь бы Великого не депортировали. Слава тебе, о Великий!!! Своим сиянием, ты затмеваешь Солнце. Ра и те кто помельче преклоняют пред тобой колено. Ты только молви, и мы дружно возвестим твою волю, о Великий!!!

Імя:: Ян Здольны
27.07.2010 20:10
Віталь Збароўскі, цалкам з вамі салідарны!
Жыве Беларусь!