субота, 04 лютага 2012, Менск 13:42

Палітыка

Рыгор Кастусёў пойдзе ў прэзыдэнты ад партыі БНФ

29 траўня у Доме культуры МТЗ прайшоў нечарговы Зьезд Партыі БНФ. Адным з галоўных пунктаў парадку дня "Фармат удзелу Партыі БНФ у будучых прэзыдэнцкіх выбарах". Аднак рэвізійная камісія партыі не прызнае гэты сход зьездам.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +

15.35 Зьезд скончыў сваю працу

15.20 Зьезд прыняў заяву з нагоды зьбіцьця Зьмітра Пармона, а таксама патрабуе распачаць крымінальную справу ў дачыненьні да супрацоўнікаў спэцслужбаў. Таксама ўдзельнікі зьезду выказаліся супраць распрадажу дзяржаўнай маёмасьці – Белтрансгазу і нафтапераапрацоўчых прадпрыемстваў.

15.10 Кіраўніком перадвыбарчага штабу Рыгора Кастусёва абраны Аляксей Янукевіч.

Рыгор Кастусёў
Нарадзіўся 17 красавіка 1957 году ў вёсцы Цяхцін Бялыніцкага раёну. Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію. У 1988 годзе абраны на пасаду дырэктара саўгаса "Іскра" Бялыніцкага раёну. З 1995 году працаваў дырэктарам Шклоўскага раённага вытворчага аб'яднаньня ЖКХ. У 2001 годзе вымушаны быў сыйсьці з пасады пад ціскам уладаў з-за працы ў камандах кандыдатаў ад дэмакратычных сілаў.

Ад 2008 году супрацоўнік ТАА "СтройАрком г.Санкт-Пецярбург.

Актыўна займаецца грамадзкай і палітычнай дзейнасьцю з 1989 году. Сябра партыі БНФ. Тройчы абіраўся дэпутатам мясцовых саветаў. У 2004 і 2008 гг. быў кандыдатам у дэпутаты у ПП НС.

Жанаты, мае траіх дзяцей. Жыве ў Шклове.
 

14.50 Аляксей Чарняеў прадставіў праект Перадвыбарчай плятформы партыі БНФ. Праект прыняты за аснову

14.45 Рыгор Кастусёў абраны прэтэндэнтам у кандыдаты ў прэзыдэнты ад Партыі БНФ.  За кандыдатуру Рыгора Кастусёва прагаласавала 150 удзельнікаў зьезду, супраць – 13.

14.30 Па інфармацыі Эўрарадыё, прадстаўнік "Моладзі БНФ" з Маладзечна Валянцін Цішко падаў пісьмовую прапанову аб выключэньні з партыі цяперашняга старшыні моладзевай філіі Андруся Крэчкі і Франка Вячоркі. Аляксей Янукевіч заявіў, што на сёньняшнім зьезьдзе гэтая заява разглядацца не будзе — у пазачарговага зьезду іншая задача. Да гэтага пытаньня зьвернуцца падчас чарговага пасяджэньня сойму, якое плянуецца правесьці праз 2 тыдні.

13.25
Рыгор Кастусёў адказаў на пытаньні ўдзельнкіаў зьезду, зараз раздалі бюлетэні, хутка пачнецца безальтэрнатыўнае галасаваньне галасаваньне за кандыдатуру кандыдата ў прэзыдэнты ад партыі БНФ.

Рыгор Кастусёў
13.15
  З трох мяркуемых кандыдатаў застаўся адзін. Спадар Мальчык зьняў сваю кандыдатуру.
Вырашана, што без прысутнасьці Баршчэўскага не вылучаць яго. Да таго ж, спадар Баршчэўскі казаў, што без яго згоды не дапусьціць ніякіх вылучэньняў.

Нарэшце спадар Кастусёў пагадзіўся на вылучэньне яго кандыдатуры. Ён падзякаваў за давер і зараз выступае з прамовай.


12.50 Пачалося вылучэньне кандыдатаў у прэзыдэнты ад партыі БНФ. Паступілі прапановы: Рыгор Кастусёў, Сяргей Мальчык, Лявон Баршчэўскі.


12.20 Пасьля справаздачы з падсумаваньнем выступіў Аляксей Янукевіч:


“Я шкадую, што зараз тут няма Лявона Баршчэўскага і Вінцука Вячоркі. Я гатовы з імі тут размаўляць, прасіць, каб яны далучыліся. Але рашэньне прымаецца тут і зараз.

На апошнім зьезьдзе быў прыняты курс на аднаўленьне партыі. Я выступіў за рэформы. Зьезд даручыў мне вярнуць партыю ў грамадзтва. Праз паўтары гады адбудзецца справаздачна-выбарчы зьезд, і я прыму любое яго рашэньне. Калі абяруць іншага старшыню, я не буду казаць пра рэйдэрства партыі, не буду дзяліць маёмасьць, зьвяртацца ў Мін'юст. Я прыму любое рашэньне.

Што да вылучэньня свайго кандыдата, то трэба ісьці да людзей, бо БНФ – адказная палітычная сіла. Мы вылучым свайго кандыдата і мы выступаем за аб’яднаньне дэмакратычных сілаў. Я веру, што ў нас ёсьць шанцы”.




12.01 Падчас зьезду некаторыя дэлегаты выказваюцца адносна сытуацыі ў партыі.

Выступіў сябра “Моладзі БНФ” Валянцін Цішко, які паведаміў, што пасьля гэтага зьезду рыхтуецца зьезд "Моладзі БНФ", дзе пад кіраўніцтвам Крэчкі і “ценявога” Франка Вячоркі будуць сфармаваныя перадвыбарчыя штабы Лявона Баршчэўскага.

Цішко сказаў, што лічыць гэтую працу часткі "Моладзі БНФ" раскольніцкай, якая вядзе да распаду партыі, і заклікаў прыняць захады аб спыненьні раскольніцкай працы моладзі БНФ.

Бальшыня дэлегатаў выказваюцца за ўдзел партыі БНФ у выбарах.





11.40 У спрэчках выступілі Тамра Маскалёва з Магілёву, Сяргей Мальчык з Горадні, які падчас свайго выступу падкрэсьліў, што свайго кандыдата вылучаць неабходна, і неабходнае аб'яднаньне партыі вакол свайго кандыдата.Сяргей Мальчык адзначыў, што ня лічыць, што сёньня адбываецца зьезд, а лічыць, што гэта сход. Ён выказаў шкадаваньне, што не прысутнічае Лявон Баршчэўскі, які быў названы на папярэднім сходзе магчымым кандыдатам ад партыі БНФ у прэзыдэнты.

Сяргей Панамароў
Сяргей Мальчык

Аляксей Чарняеў падкрэсьліў у сваім выступе, што перш за ўсё трэба ўздымаць аўтарытэт партыі.

Баршчэўскі: “Гэта ня сьведчыць пра палітычную мудрасьць такога кіраўніцтва”

Лявон Баршчэўскі
Лявон Баршчэўскі, які не прысутнічае на зьезьдзе, так камэнтуе сытуацыю:

“Там сабралася тая частка БНФ, якая сябруе з рухам “За свабоду” і мае такое падвойнае сяброўства. Яе права праводзіць сходы, але такое права маюць і іншыя сябры партыі. Але такі сход не можа быць названы зьездам, таму што вядомых людзей – аўтараў праграмы Фронту, якія былі ў дэпутацкай фракцыі Фронту і ўвогуле ствараюць сапраўдны імідж БНФ, іх практычна на гэтым сходзе няма, наколькі я ведаю, таму ён не можа называцца паўнавартасным зьездам”.

Паводле Баршчэўскага, год назад у БНФ быў такі сход, але ў адрозьненьні ад гэтага, туды мог трапіць любы жадаючы. “Абмяркоўвалі тую ж праблему – стратэгія партыі падчас падзей, якія зьвязаны з прэзыдэнцкімі выбарамі, што набліжаюцца. Прынялі свае рэкамэндацыі, бо гэта не маглі быць прынятыя рашэньні. Я не думаю, што ёсьць патрэба паўтараць яшчэ адзін такі самы сход, бо гэта будзе падобна да расколу партыі, а мы расколу не хочам”, - кажа Лявон Баршчэўскі

“Шкада, што кіраўніцтва партыі не заняла нэўтральную пазыцыю, а далучылася да адной групоўкі. Гэта ня сьведчыць пра палітычную мудрасьць такога кіраўніцтва”, - адзначыў спадар Баршчэўскі.


11.20 Ва ўсіх выступах у спрэчках - заклапочанасьць сытуацыяй унутры партыі. Часта ўжываецца слова раскол.

11.10 Прынятая пастанова аб прынцыпах удзелу ў прэзыдэнцкіх выбарах.

Удзельнікі зьезду пастанавілі:

  • вылучыць кандыдата ў прэзыдэнты з ліку сябраў БНФ,
  • да 1 ліпеня сфармаваць выбарчы штаб,
  • працягваць кансультацыі з дэмакратычнымі арганізацыямі пра магчымасьць выхаду на адзінага кандыдата.


10.55. Пачаліся выступу ўдзельнікаў зьезду. Сяргей Панамароў з Клецку заявіў, што "у першую чаргу нам трэба ратаваць партыю. Былое кіраўніцтва развальвае партыю. А выбары гэта другаснае. Мы не можам зараз ісьці на выбары. Партыя слабая. А падтрымаць мы павінны рух "За Свабоду" Мілінкевіча. Таму зараз асноўнае -  ратаваць партыю, дамаўляцца з тымі сябрамі партыі, які не разам з намі".

10.50. Паводле Мандатнай камісіі на зьездзе зарэгістравана 172 кандыдаты. Усяго было абрана на з'езд 205 дэлегатаў.


10.30. Зацьверджаны склад мандатнай, рэвізійна і падліковай камісій, а таксама рэглямэнт. У складзе прэзыдуюму старшыня БНФ Аляксей Янукевіч і яго намесьнік Рыгор Кастусёў.

"Задача з'езду - вылучыць свайго кандыдата ў прэзыдэнты. Гэта партыя не рабіла з 1994 году", - заявіў кіраўнік партыі БНФ Аляксей Янукевіч падчас свайго выступу з адкладам аб палітычнай сітуацыі.

"На прэзыдэнцкіх выбарах Партыя БНФ будзе змагацца на двух франтах - супраць Лукашэнкі і прарасейскага кандыдата".

Паводле Янукевіча, гэтыя прэзыдэнцкія выбары будуць мець адну адметную асаблівасьць: Расея на гэтых выбарах не будзе падтрымліваць Лукашэнку, перадае БелаПАН. "Крэмль і Лукашэнка пачалі сапраўдную вайну. З такой сытуацыяй вялікая верагоднасьць ўдзелу ў выбарах прарасейскага кандыдата. У яго будуць ўкладзены сур'ёзныя фінансавыя і інтэлектуальныя рэсурсы", - адзначыў Янукевіч.


У парадак дня ўключаныя наступныя пытаньні:

  • прыняцьце пастановы аб удзеле партыі БНФ у прэзыдэнцкіх выбарах;
  • вылучэньне кандыдата ў прэзыдэнты ад партыі БНФ;
  • прэзэнтацыя і зацьвярджэньне праекту перадвыбарчай плятформы партыі - “Свабода і адказнасьць. Эканамічны рост. Незалежнасьць. Эўраатлянтычны выбар”.

Таксама заплянаваны выступ кандыдатаў у прэзыдэнты ад партыі БНФ. У раздадзеных матэрыялах ёсьць падрабязная даведка пра Рыгора Кастусёва. Можна меркаваць, што менавіта ён будзе вылучаны ў кандыдаты на выбарах.

Сярод удзельнікаў зьезду няма Вінцука Вячоркі, Віктара Івашкевіча, Лявона Баршэчўскага.



Паводле лідэра партыі Аляксея Янукевіча, будзе абмеркаванае пытаньне ўдзелу ў прэзыдэнцкіх выбарах і, магчыма, кандыдатура, якую Партыя БНФ будзе падтрымліваць.

Вінцук Вячорка, актывіст гэтай партыі і колішні старшыня, у адказ сьцьвярджае, што 29 траўня адбудзецца ня зьезд, а сход часткі сяброў партыі БНФ. Такую ацэнку вынесла рэвізійная камісія гэтай партыі, прычым аднагалосна.

Менская гарадзкая арганізацыя БНФ пастанавіла пагадзіцца з рэвізійнай камісіяй і мерапрыемства гэтае зьездам не лічыць, гэтаксама як не лічыць абавязковымі для сябе ягоныя рашэньні, і ўдзелу ў ім ня браць.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары. Старонка з 2
Імя:: Ales Горад:: Менск
29.05.2010 11:36
 Нешта я не бачыў там 172 дэлегата. Максымум 110.
Адказаць

Імя:: прысутны
29.05.2010 12:07
вы мандаты відаць выдавалі?
Адказаць

Імя:: Димыч
29.05.2010 15:15
Съезд представительный, более 200 делегатов. Я на нем присутствовал в качестве гостя. Оспорить его легитимность Вечерке будет сложно. А вообще, Борщевский, Вечерко, Ивашкевич, Ходыко в очередной раз проиграли. Будут колоть БНФ в очередной раз, вот увидите.
Адказаць

Імя:: Zmicer Горад:: Mensk
29.05.2010 12:16
Treba lepej liczyc`. Use narmaleva kol`kasc` esc`!
Адказаць

Імя:: дэлегат
29.05.2010 12:22
А вы адкуль лічыце? Можа быць вы не там сядзіце :)

Імя:: Андрэй Горад:: Менск
29.05.2010 11:40
Цікава, што гэтым разам ніякіх перашкодаў у знаходжанні памяшкання не выявілася. :)
Адказаць

Імя:: туташні
29.05.2010 12:08
з чаго вы ўзялі, што не было перашкодаў з памяшканнем? адно памяшканне, у якое падавалі заяўку, адмовіла.
Адказаць

Імя:: Аляксей Нікалайчык
29.05.2010 18:29
Каманда Янукевіча прыйшла да кіраўніцтва са скандалам. Пасьля цьмяная гісторыя з аўтарэферэндумам: зацята гарлалі, кляліся, што будзем рабіць... завалілі. Нягледзячы на гэта, пошліны застануцца на ранейшым узроўні. Плянавалася, што адбудзецца рэфэрэндум, народ скажа слова і пошліны застануцца на ранейшым узроўні. Аднак спецслужбы проста пабачылі, што БНФ нават ініцыятыўную групу сабраць ня ў стане, проста ня сталі іх павышаць.

А наконт зьезду і яго легітымнасьці - больш пытаньняў чым адказу. Бнф Янукевіча пайшоў на калябарацыю. Трэба гэта прыняць як факт, і змагацца за вяртаньне сапраўднага Фронту
Адказаць

Імя:: з народу Горад:: менск
29.05.2010 20:52
У чым канкрэтна калябарацыя? Кажыце факты!

А ярлыкі вешаць усе мастакі.
Адказаць

Імя:: аўтамабіліст Горад:: Менск
29.05.2010 20:54
Прабачце, вы ў якой рэальнасьці існуеце? Ініцыятыўную групу па аўтарэферэндуму сабралі, падалі на рэгістрацыю і ў рэгістрацыі адмовілі. Пагугліце, калі ня ведаеце інфармацыі па пытанню над якім разважаеце і робіце высновы.
А на конт калабарацыі, вы б расказалі тут і зараз, з кім, якім чынам і прадстаўце доказы, калі ласка. Бо плявузгаць, гэта звыклая манера, а доказы прадстаўляць не ўмееце.
Вяртанне Фронту, куды? у якім выглядзе? што для вас Фронт? Якім ён павінен быць? Толькі пры старшынстве Вінцука? І якія рэальныя палітычныя крокі рабіў Фронт пры старшынстве Вячоркі? За яго старшынсва, ніводнага разу не было вылучынага ПАРТЫЙНАГА кандыдата ў прэзідэнты. Гэта па вашаму вернасьць Фронту? Ці зліў пад усіх?
Спадзяюся на вашыя адказы, калі ня тут, то ў сваёй галаве. І вяртайцеся да рэальнасьці. На вуліцы 2010 год, азірніцеся!
Адказаць

Імя:: Оглянувшиеся на зад
01.06.2010 06:25
Аглянулися. Вы были правы на улице точно 2010 год.
Видим Кастусёва Рыгора Президентом на FordPinto 1972 года выпуска. Который ему продал Янукевич подешёвке. За $38000. Пока больше ничего не видно. А что вы видите?
Адказаць

Імя:: спадару
01.06.2010 15:15
Янукевіч не гандлюе машынамі, а ў Кастусёва дакладна не форд. Не туды глядзіце, спадар.
Адказаць

Імя:: заўвага
30.05.2010 09:49
ініцыятыўную групу па рэферэндуму сабралі і падалі на рэгістрацыю, але рэжым яе не зарэгістраваў. пачытайце навіны, вы абвінавачваеце кіраўніцтва Партыі ў бяздзейнасьці, але самі пры гэтым не валодаеце інфармацыяй. Посьпехаў.
Свабода, хопіць цэнзураваць каменты, бяз абразаў, а ставіць каменты з абвінавачваннямі ў супрацоўніцтве з ГБ. нейкая ў вас дзіўнаватая цэнзура

Імя:: Андрэй Горад:: Менск
29.05.2010 11:44
І яшчэ цікава, што у з’ездзе прымае удзел у 2 разы менш людзей, за мінулы з’езд. І крыху менш, чым тады прагаласавала за Янукевіча.
Адказаць

Імя:: дэлегат
29.05.2010 12:12
а вам нічога не гавора "Нечарговы" Зьезд, ён не справаздачна - выбарчы. Усе нечарговыя зьезды Партыя малыя, мінулы нечарговы 11тый зьезд, быў у летку 2008ага, дзе вырашаўся ўдзел Партыі ў парламенцкай кампаніі, Зьезд праводзіўся ў памяшканні сядзібы Партыі і налічваў вылучаных дэлегатаў меньш за сотню. Вас гэта ніколі не смучала? Ці вы толькі зараз зацікавіліся колькаснымі складамі Зьездаў Партыі?
Адказаць

Імя:: Аляксей
29.05.2010 13:01
Колькасьць меншая, бо квота вылучэньня іншая, бо зьезд не справаздачна-выбарчы. Справа тэхнічная, у вячоркавы часы бывалі зьезды й па 1 чал. ад вобласьці! Так што, ня варта разводзіць панылую прапаганду.

Імя:: Лявон
29.05.2010 11:50
Cвабода відавочна падтрымлівае раскольнікаў.

Імя:: Свабода
29.05.2010 11:55
На Свабодзе яшчэ і цэнзура? Дакладна трэба пісаць у дзярждэп.

Імя:: Яўген Мурашка
29.05.2010 12:02
Каб ахмурыць сяброў партыі сп.Янукевіч выбраў пэўны тактычны захад. Абіраюць Р.Кастусёва, потым ён здымаецца на карысьць Мілінкевіча, які закліча сяброў партыі працаваць на гэтага спадара. ПБНФ становіцца закладнікам недобрасумленнай гульні сп.Янукевіча.
Адказаць

Імя:: киноман
29.05.2010 12:17
Ой, тут нас тушёночная невеста взяла и раскусила, что же мы сейчас делать будем!?" /Цитата. Даун-Хаус/

Імя:: Вэб-рэдактар
29.05.2010 12:03
Паважаныя наведнікі сайту. Згодна правілаў форуму Свабоды, на сайце не публікуюцца камэнтары, якія нясуць у сабе абразу. Любыя спрэчкі, заўвагі і камэнтары дапускаюцца толькі ў карэктнай форме.
Адказаць

Імя:: гаварашчы праўду
29.05.2010 12:19
не праўда! выстаўляеце, толькі тыя каментары, якія вам зручна. Свабода неаб'ектыўны рэсурс.

Імя:: Sviedka Горад:: Miensk
29.05.2010 12:12
Год назад на сходзе, які падтрымаў вылучэнне прэтэндэнтам у кандыдаты Баршчэўскага, быў зарэгістраваны 251 удзельнік з 31 горада (мястэчка) Беларусі.. І тое мерапрыемства ніхто зьездам нават называць не зьбіраўся.
У гэтым выпадку зборка тым больш на зьезд яўна ня цягне. Акрамя Баршчэўскага, Вячоркі, Івашкевіча, там няма ні Голубева, ні Садоўскага, ні Сямдзянавай, ні Гусака, ні Марачкіна, ні Арлова, ні кіраўніка моладзі БНФ, ні шмат каго з даўно вядомых фронтаўцаў-0рэгіяналаў. Усё нагадвае пясочніцу, у якой бавяцца і дарослыя людзі.
Адказаць

Імя:: дэлегат
29.05.2010 12:44
некаторыя з пералічыных сьвядома не прыйшлі на Зьезд, хоць і зьяўляюцца дэлегатамі. Ведаеце чым Зьезд Партыі адрозьніваецца, ад сходаў Лявона Баршчэўскага?-Працэдурай вылучэння. Лявон Пятровіч заклікаў усіх, у тым ліку і сяброў Партыі Статкевіча, а на сённяшні Зьезд вылучаліся дэлегаты праз сходы, парадак вылучэнне быў зацьверджаны Соймам, і Зьезд скліканы Соймам, сход Баршчэўскага быў не падтрыманы Соймам-гэта парушэнне статутных нормаў.
Таму не параўноўвайце агурок з пальцам, сход сяброў Лявона Пятровіча і нечарговы Зьезд Партыі, дарэчы, аб яго скліканні(Зьезда) настойвалі і сам Баршчэўскі і Вячорка, пад час Чарговага верасьнёўскага Зьезду 2009году.
з.ы. Хопіць пісаць гучныя прозьвішчы, Садоўскі, Голубеў, пры ўсёй павазе, але сёння яны ніводнага подпісу зьбіраць не будуць, ні за каго, нават за Баршчэўскага, таму што гонару шмат для іх такімі надзённымі справамі займацца. А подпісы хай жэўжыкі зьбіраюць? Гэтыя сьветлыя ўмы даўно ўжо не даюць канструктыўных парадаў партыйцам, а толькі раскольніцкія лісты падпісваюць. Колькі можна? Займіцеся кантруктыўнай дзейнасьцью.
Адказаць

Імя:: Яўген Мурашка
29.05.2010 13:35
Было сказана:
Імя:: дэлегат
"..Займіцеся канструктыўнай дзейнасьцью...."
Канструктыўна, гэта як?
Разбурыць маналіт партыі і па частках распрадаць, як берлінскі мур, па часткам?
Адказаць

Імя:: дэлегат
29.05.2010 20:58
Разбурэннем маналіту Партыі якраз і займаюцца тыя, хто пішуць лісты расколу, пішуць лісты і званяць у Міньюст, зьвяртаюцца на БТ, і гэта робіць не янукевіч, а Малей, Крэчка, і слаўныя Фронтаўцы, якія гатовы разарваць Партыю на кавалкі, абы яна не засталася нікому, акрамя іх.
пачніце працаваць на Фронт, а не толькі на сваё імя ў ім. Былое кіраўніцтва робіць усё насуперак новаму кіраўніцтву, і нават, калі б новае кіраўніцтва звергла рэжым, былое кіраўніцтва абвінаваціла іх у здарадзе, і вы б у сваім каментары напісалі бы, што Янукевіч - калабарант і гэта такі хітры ход.
Адказаць

Імя:: З залі
29.05.2010 14:08
Дык яны і займаюцца: працуюць, пішуць, робяць выставы, канферэнцыі навуковыя..Сапраўды подпісы збіраць не іхняя справа...Бо яны-найбольшы скарб нашай арганізацыі, нацыі. Але яны не цураюцца штодзеннай працы і сустрэчаў..некаторыя з пералічаных на лютым марозе подпісы збіралі, бо перамога над хлусам можа быць асягнута менавіта ЯСНЫМ СЛОВАМ КАНКРЭТНЫМ, дытак-твар у твар ...Аднак, Вы, наколькі памятую, на апошніх выбарах у офісе грэліся, ды тую перамогу, якая была блізка, здалі разам з хлуслівым вашым босам...
А калі кажаце пра канструктыўнасць, то перш за ўсё зрабіце рахунак уласнага сумлення...мо й што -нешто зразумееце, ва уселякім разе забачыце у каго агурок замест ..."пальца"
Адказаць

Імя:: дэлегат
29.05.2010 17:14
вы спачатку даведайцеся з кім размаўляеце, каб прад'явы кідаць. я наш скарб партыйны ведаю не па чутках, яны нават не здолелі подпісы за спадара Вячорку на парламенцкіх выбарах зьбіраць, прыйшлося бегаць жэўжыкам з Моладзі БНФ, і я там быў. Пішуць яны, і выставы робяць, толькі не на карысьць партыі ці ейнага іміджу, а на карысьць чаго заўгодна іншага. Старэйшае пакаленне фронтаўцаў наракаюць на маладзейшых у тым, што тыя не такія нацыяналісты, не такія партыйцы, не такія ўвогуле, а самі выражаюць сваю незадаволенасьць у форме: Вы маладыя здраднікі! Бяз доказна, бяз аргументаў. Гэта паводзіны не дарослых людзей, а невыхаваных дзяцей, капрызных і нявыхаваных.
Адказаць

Імя:: Аляксей Нікалайчык
29.05.2010 18:37
Без Садоўскага, Баршчэўскага, Вячоркі, Голубева, Арлова- Фронт - гэт ане Фронт
Адказаць

Імя:: Вадзім Горад:: Браслаў
29.05.2010 19:06
Гэта выглядала б смешна: Садоўскі, Голубеў, Баршчэўскі збіраюць подпісы... Тое, што яны ў камандзе кандыдата ў прэзідэнты прынясе больш падтрымкі і подпісаў чым Вы, шаноўны дэлегат збярэце за тры дні. І я лічу ненармальным, што Вы навальваецеся на гэтых знатных для партыі асобаў... А вось цяперашняе кіраўніцтва лічыць, што Моладзь павінна быць рукамі і нагамі партыі: Моладзь павінна разносіць улеткі і ня ўлазіць у справы партыі - вось стаўленне сучаснага кіраўніцтва ПБНФ да Моладзі,
Адказаць

Імя:: дэлегат
29.05.2010 21:03
і я лічу, што моладзь рукі і ногі Партыі, і калі Моладзь БНФ ідзе на раскол і на канфрантацыю з Партыяй, то значыць яе шлях у іншым месцы, не ў межах партыі.
разважая пра дэмакратыю, не забывайцеся на партыйную дысцыпліну.
Складана заклікаць людзей існуючых у ільлюзіях азірнуцца навокал, вы змагаецеся за галасы народа ці за што? Ваш народ слаба будзе рэагаваць на імёны Садоўскі і Голубёў, яму цікава, што Фронт прапануе зараз і цяпер для яго(народа) будучыні.
Адказаць

Імя:: сябра Моладзі БНФ
30.05.2010 09:58
Свабода, выстаўляйце каментары.
Моладзь БНФ-партыйная камісія, і мусіць падпарадкоўвацца партыйнай дысцыпліне і выконваць рашэнні Сойму. Моладзь і ёсьць рукамі і нагамі Партыі і іх галоўная місія разносіць ўлёткі і вучыцца. А больш за ўсё крычаць, пра тое, што хочуць нешта вырашаць у Моладзі БНФ тыя хто скончыў два з паловай курса ЖурФака, тры курса МехМата, і два курса завочцы БДУІРА, і працягваць сваю нармальную адукацыю не маюць жадання. Час калі Рэвалюцыі рабілі недавучкі скончаны, зараз недавучкі не ў цане, нідзе не ў цане. У некаторых сяброў Моладзі не хапае смякалкі, каб надрукаваць трафарэты для расьцяжак ашчадна, ці магчыма такім людзям давяраць прыняццё стратэгічна важных рашэнняў Партыі?
Адказаць

Імя:: сябру (?) Моладзі БНФ
31.05.2010 00:42
Калі вы сапраўды "сябра Моладзі БНФ", то мусіце ведаць, хто і чаму выключыў Ф.Вячорку і іншых хлопцаў з вучобы. А наконт "моладзі як рук і ног партыі" - толькі адзін прыклад. Раней старшынёй культурнай камісіі БНФ быў Аляксей Марачкін. А цяпер заведуе дзяўчынка, якая ня можа зьвязаць пісьменна двух слоў на любой мове, малавядомая зьдзяйсьненьнямі на культурнай і любой іншай ніве, затое ад душы мацярыцца і разважае на пікантныя тэмы ў сваім адкрытым для чытачоў ЖЖ. Вось такое "прачечная? міністерство культуры!" ў цяперашняй партыі БНФ. Быць у такіх рукамі-нагамі?!
Адказаць

Імя:: Клімовіч Аляксандра
31.05.2010 08:34
Да незнаёмца, які разважае пра Культурніцкую Камісію.
І раскажыце, калі ласка, падрабязьней пра мой жж? А яшчэ, калі ласка, падрабязьней пра тое, чаму, паважаны мной і любімы Аляксей Марачкін, адмовіўся быць старшынём Культурніцкай Камісіі па прычыне занятасьці. І пра тое, што да мяне, старшынём Культурніцкай Камісіі быў Франак Вячорка, адукацыя якога далёкая ад культурніцкай. І скажыце, калі ласка, якім чынам я, зьяўляючыся сакратаром Культурніцкай Камісіі ўвесь час пакуль старшынстваваў Франак, не магла зьвязаць дзьвух словаў? Скончыла Беларускі Дзяржаўны Універсітэт Культуры і Мастацтваў, па спецыяльнасьці тэатральная рэжысура. А імпрэзы культурніцкая камісія праводзіць, апошняя была Ноч Палітычнай Рэкламы, пашукайце інфармацыю ў інтэрнэце.
А пра тое, як я, па вашаму меркаванню, "мацерюсь", распавядзіце мне падрабязьней, а лепш, прадастаўце аўдыёзапіс. І калі ласка, назавіце сябе.
з.ы. Калі мой жж такі непрыстойны, як вы апісалі, то чаму Радыё Свабода прапанавала мне ўдзел у Дне Блогера за люты? Я мяркую, што адвязных мацершчыннікаў рэдактары ў аблогу не запрашаюць.
зз.ы. А вось мне, як яшчэ і сябру Моладзі, не пачутках вядома як Франака адлічылі, і аб гэтым, мне падаецца, ніхто не спрачаўся. А вось аб тым, што Франак замест таго, каб працягнуць атрыманне адукацыі (завочка - не адукацыя, а атрыманне дыплома) займаецца разьездамі па суполках і настройваннем людзей супраць новага Партыйнага кіраўніцтва. Выдатная дзейнасьць для маладога чалавека.
Адказаць

Імя:: пададдзел ачысткі
31.05.2010 15:31
Нейкі незразумелы наезд на культурніцкую камісію, відавочна нешта персанальнае. Камісія ж нейкага істотнага палітычнага значэньня не мае – для БНФ гэта іміджавая праца, убаку ад дзейнасьці партыі як палітычнай структуры. Канешне, у часы вінцука камісія выконвала яшчэ і пэўную функцыю ў схеме партыйнага фандрэйзінгу, была той самай “прачечнай”  . Цяпер гэтая лавачка зачынілася, дакладней, пераехала па месцы сёньняшняй працы вячорак. Нічога страшнага ў тым няма.

Як слушна заўважана – усімі паважаны Марачкін ад гэтай пасады адмовіўся. Ну што ж, тыповы жэст для прадстаўнікоў старой каманды. І баршчэўскі, і вінцук, і ўсё старое кіраўніцтва вырашыла заняцца сваімі ўласнымі праектамі – на здароўе. Прызначылі кіраўніком камісіі чалавека з профільнай адукацыяй, намесьніцу старшыні моладзі БНФ Здаецца, яна была і раней намеснікам кіраўніка той камісіі? Пры старым кіраўніцтве? Прынамсі памятаю што імпрэзы культурніцкія яна ў той час вяла, і справаздачу аб працы камісіі на сойме дакладала. Было некалькі імпрэзаў-выставаў, далей напэўна прыйдзе досьвед, будзе больш, якасьней і разнастайней.


Адказаць

Імя:: usus
31.05.2010 15:51
хм. а якімі культурніцкімі дасягненьнямі вядомая гэтая прыўкрасная камісія была вядомая ў часы франака? ці займаліся яны там чымсьці апроч продажу крадзеных галівудзкіх фільмаў?

штосьці мне падказвае, што рэжым кіне франака фячорку за краты менавіта за парушэньне аўтарскіх правоў :) і гэта будзе жутчайшы палітычны перасьлед.
Адказаць

Імя:: лоер
31.05.2010 18:42
так кіраўніком камісіі працуе дзяўчына, якая, здаецца, была намесьнікам кіраўніка пры старшынстве баршчэўскага. пра яе свабода яшчэ пісала, што яна скончыла інстытут культуры па спецыяльнасьці тэатральны рэжысэр. так што нічога незвычайнага - камісія на чале з спецыялістам з профільнай адукацыяй. а старыя фронтаўскія дзеячы масава адмовіліся ад сяброўства ў камісіях, і на партыю не працуюць.
Адказаць

Імя:: цётка
29.05.2010 23:20
дэлегат...Вы разважаеце, так сама як Лукашенка, калі кажа пра повышеніе проізводітельності труда. Зразумела, што пакуль Вы не ў стане зразумець тое, што пішуць і кажуць прафесара...У тым Ваша праблема й праблема пакалення выхаванага лукашэнкаўскім часам. Чым хутчэй зразумееце, што ў будаванні Незалежнасьці і Свабоды, перад усім трэба КУЛЬТУРА. Без культуры-чалавек застаецца у цемры, што у штодзеннасьці мы называем хамствам.
Адказаць

Імя:: З залі
29.05.2010 23:23
Вы самі тут ўсё так дакладна патлумачылі, што дадаць няма чаго....Бо пісаць Вы пэўна навучыліся, а вось чытаць, відавочна-не.
Адказаць

Імя:: Аляксей
29.05.2010 13:21
Я быў на тым сходзе, пра які вы кажаце - не было там і паўтары сотні. Гэта сп.Баршчэўскі сам "налічыў" гэтак, кхм, вольна. Нават з улікам, што там былі і несябры БНФ.
Адказаць

Імя:: Віктар
29.05.2010 14:08
Чым болей часу мінае, тым імклівей расце спіс Баршчэўскага.

Імя:: З залі
29.05.2010 13:48
Паважаныя удзельнікі нам прапанавана перадвыбарчая плятформа БНФ-"Свабода і адказнасьць..."....Я думаю, што мы перад усім павінны з адказнасцю навучыцеся ставіцца да ўласнай арганізацыі...ЗАРАЗ НА СХОДЗЕ НАС-СЯБРАЎ ПАРТІ БНФ ДЭЗЫНФАРМУЕ кіраўніцтва. Янукевіч-Губарэвіч-Лабковіч і іх куратары кажуць нам, як галасаваць...І пэўна ўжо вырашылі хто пераможа. Але тады як звычайна перамагае Лука...У залі няма тых, хто сапраўды складае гонар нашай партыі. АДКАЗНАСЦЬ гэта перад усім самастойнае цвярозае рашэнне. Шмат каго тут адзін маладзен назваў "обезьянамі"....Калі вы такімі сабе не лічыце-зыходзьце з гэтага ганьбячага імя БНФ сходу, ці галасуйце з адказнасцю не перад куратарамі перад уласным сумленнем.
Адказаць

Імя:: дэлегат
29.05.2010 17:18
Губарэвіч увогуле не выступаў :)))
Хопіць ісцерыць спадар з залі, пасля бойкі кулакамі не машуць. трэба было ісьці і выступаць, а абязьянамі ніхто нікога не называў, не трэба хлусіць
Адказаць

Імя:: Mobilnaya suwiaz
29.05.2010 22:43
a nawoszta wystupac-mozna ciaper on-lain sms rassylku rabic...i kirawac pracesam....
Адказаць

Імя:: карыстальнік
30.05.2010 15:11
а вам напісалі? ці зноў бяздоказныя абвінавачванні?
Адказаць

Імя:: Аляксей
29.05.2010 18:12
Як там з "куратарамі", я ня ведаю, але санітары тут некаторым вельмі патрэбныя.

Імя:: Anatol Starkou
29.05.2010 13:48
Аляксей Янукевіч: "На прэзыдэнцкіх выбарах Партыя БНФ будзе змагацца на двух франтах - супраць Лукашэнкі і прарасейскага кандыдата".

Па-першае, амаль гэтыя ж словы я чуў два дні таму ад спадара А.Мілінкевіча тут у Брукліне, падчас яго сустрэчы з намі, беларусамі Ню Ёрку. Глядзіце тут http://by.milinkevich.org/news/data/ic_77/6047/

Па-другое, мне здаецца, што такія мэты ёсць памылковыя для партыі БНФ, бо "как корабль назовешь так он и поплывет". Таму стратэгічная мэта павінна быць адна - ПЕРАМОГА на выбарах, а тактычных можа быць некалькі. Гэта я да таго, каб не накіроўвалі ўсе рэсурсы супраць Lu & RU. Бо, напрыклад, "прарасейцаў" у кандыдатах можа быць некалькі. А Lu... жыве ў кожным з нас, у тым ліку ў чальцах падліковых камісіяў.

Трэццяе. Відавочна, што самастойна кандыдат ад партыі БНФ не пераможа - я не магу ўявіць перамогу ад партыі, якая не адзіная, не моцная, і таму, хутчэй за ўсё накірунак спадара Янукевіча ў бок супрацоўніцтва на выбарах з Рухам ЗА СВАБОДУ! правільны.

Імя:: беларус
29.05.2010 14:17
Баршчэўскі, Хадыка і Вячорка хітра гнуць так, каб упісацца ў схему Калякіна-Някляева. Сталі кліентурай наменклатурнага, прарасійскага крыла апазіцыі. Чаго толькі ні зробіш, каб захаваць месцайка пад сонцам.
А ўсё ж кандыдаты правага, патрыятычнага крыла - гэта Мілінкевіч і з ім Рымашэўскі і Міхалевіч.
Вось і думайце, чые інтарэсы адстойвае "рэвізійная камісія".
Адказаць

Імя:: З залі
29.05.2010 14:39
Хадыка, Баршчэўскі, Вячорка- "прарасейскія"? Ну тады ты такі-ж ."беларус", як Хадыка прыма-балерына Вялікага тэатру.

ЗЫ: А дзірку на пагонах не круці-у босаў тваіх грошы скончыліся
Адказаць

Імя:: дэлегат
29.05.2010 17:21
тобок тут свабода лічыць, што каментар не ўтрымлівае ў сябе некарэктных закідаў. Спадар З залі, дзіркі ў пагонах вы відаць круціце, бо дужа вас клоніць у гэты бок. На воре і шапка горіт
Адказаць

Імя:: mabilnaya suwiaz
29.05.2010 22:44
Aj-jaj...wor i szapka-geta welmi pa-naszamu
Адказаць

Імя:: дэлегат
30.05.2010 15:12
можа вы яшчэ мяне ў нечым хочыце абвінаваціць? слухаю заўвагі

Імя:: тутака Горад:: Сталица
29.05.2010 14:42
зараз сяджу у зали, каб тут было 110 чалавек, то я поуны идыет
Адказаць

Імя:: дэлегат
29.05.2010 17:22
вы відаць у іншай залі. вяртайцеся, мы ўсе ў ДК МТЗ, Даўгабродская 24

Імя:: viasioly delegat Горад:: Miensk
29.05.2010 14:46
Padobna, shto bylym lideram BNF, nie hapae vytrymki i pavagi da demakratychnyh pracedurau. Sami siabe nie nadta napruzhvali pracaj pa arganizacyi z'ezdau, kali zvuzhali pradstaunictva regienau.

Імя:: Anatol Starkou
29.05.2010 14:55
Паважаныя сябры партыі БНФ,

У мяне да вас адна просьба = адно пажаданне:
КАЛІ ЛАСКА, ПІШЫЦЕ ПАД СВАІМІ САПРАЎДНЫМІ ІМЁНАМІ.
Адно гэта дзеянне, на маю думку, дасць вам дадатковыя сілы духу неабходныя для пераможцаў.

Пакіньце ўсім астатнім магчымасць хавацца за нікамі, а самі - я, ты, ён, яна - адчуйце асалоду і адказнасць ад волі, ад свабоды на СВАБОДЕ, як першага кроку грамадства да беларускай дэмакратыі.

З павагай,
A.S.

Імя:: ales Горад:: minsk
29.05.2010 15:01
Nu kali kaza tutaka Starkou, to use zrazumela, Milinkevich pakazau sjabe u 2006 godze. Sjabry, ni stupaice na adny i tyjaz grabli dvoichy...

Імя:: дэлегату Горад:: Жодзіна
29.05.2010 15:33
дай Бог цэламу інстытуту рабіць столькі колькі зрабіў і робіць Садоўскі для БНФ. І артыкулы, і кніга, і першы палітычна падняў тэмы высялення прыватнага сектара і лёсу праблемных прадпрыемстваў, і выязджаў у рэгіёны як эксперт.Такія знакамітыя людзі не так подпісы павінны зьбіраць, а як лідэры думкі пераконваць сваімі публікацыямі і прамовамі дзесяткі і сотні тысяч. Але, пэўна, дэлегату гэта нецікава. А пра з'езд.. ды нават адсутнасьць рэвізійнай камісіі сярод дэлегатаў паказвае яго "легітымнасьць".
Адказаць

Імя:: дэлегат
29.05.2010 17:26
дык што здарылася зараз? чаму зараз спадар Садоўскі для Фронта нічога не робіць? Таму што старшыня не па ягонаму густу? Гэта дзіцячы садок, такія паводзіны не дастойны паводзінаў такіх паважных і разумных людзей. Тут пытанне ўзьнікае, што для людзей важней, хто кіраўніцтва, ці Партыя, Партыя ў нас адна, а кіраўніцтва гэта справа пераменная. Шкада што для таго каб зразумець такія простыя рэчы, не дастаткова такога розуму як у Садоўскага, Голубева, Баршчэўскага, Вячоркі, Хадыкі
Адказаць

Імя:: Ананім
30.05.2010 06:43
Потому что Садовский достаточно уважает себя что бы находится в зале с прислужниками Лукашенко-Милинкевича.
Адказаць

Імя:: дэлегат
30.05.2010 15:14
доказы, спадар Ананім. А ўвогуле пытанне было ў тым, чаму Садоўскі і іншыя больш не працуюць на Фронт. Ці калі нам не падабаецца прэзідэнт мы перастаем працаваць на Беларусь? дык тут тая ж сітуацыя, камусьці не падабаецца кіраўніцтва, і яны перастаюць працаваць на Партыю.
Адказаць

Імя:: Ананім
02.06.2010 07:02
Если руководство партии служит Лукашенко, то зачем работать на такое руководство и на такую партию.

Імя:: Адзін з15?
29.05.2010 15:57
Рыгор, ну няўжо хвіліна такой "славы" для цябе важнейшае за гонар шчырага чалавек? Ну хто ты такі, дзядзька, з чым ты выйдзеш да людзей? З мытам за аўта? Ці з ...о, нават не ведаю, ХТО ты, хоць у адной партыі знаходзімся...А сапраўды=ХТО ён -Рыгор Кастусёў????
Адказаць

Імя:: удакладненне
29.05.2010 19:11
Вас было 13.

Імя:: З залі
29.05.2010 16:13
Феніта ля Камедыя...

Імя:: Sarnacki Горад:: Miensk
29.05.2010 16:16
На мінулагодні сходзе ў чэрвені я рэгістраваўся 218-м, калі пасяджэнне пачыналася, бо ехаў з дзяжурства. Але пасля яшчэ рэгістрацыя працягвалася.
Адказаць

Імя:: назіральнік
29.05.2010 17:28
у чэрвені быў сход усіх, там былі і жук і жаба, як кажуць, і нават сябры партыі Статкевіча. Аб чым вы кажыце 218ый?
Адказаць

Імя:: Віктар
29.05.2010 17:46
Рэгістраваліся наступным, пасля Статкевіча?
Цудоўны сход, дзе ад імя БНФ выступае і жук і жаба.

Імя:: ne zrazumeu Горад:: Mensk
29.05.2010 16:17
A dze nam. starshyni Lialkou?
Ci kamanda Mihalevicha hety "ziezd" praignaravala?..
Dasvedchanyja, padkazhyce.
Адказаць

Імя:: Лявон
29.05.2010 17:44
Людзі Мілінкевіча байкатавалі з'езд.
Адказаць

Імя:: Антось Койпіш
29.05.2010 18:33
Я не пасьпеў на зьезд, а то б я вам там даў усім, паганцы!
Адказаць

Імя:: Койпішу
29.05.2010 19:12
бяз цябе абыйшліся Антоне.
Адказаць

Імя:: Койпіш Антон Горад:: Менск
30.05.2010 15:23
Паважаныя мадэратары!
Апошнім часам я ўжо некалькі разоў заўважыў, як зьяўляюцца камэнтары, напісаныя ад майго ймя, але да якіх я ня маю аніякага дачыненьня.
Прашу па магчымасьці прысякаць гэта. Бо я сам пішу ці чытаю камэнтары да навінаў надзвычайна рэдка...
Дзякуй вялікі!
Адказаць

Імя:: назіраючы
30.05.2010 16:51
ды тут і ад Лявона Баршчэўскага пішуць, таму не пераймайся)))
Камэнтары. Старонка з 2