Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горадня: новы генконсул на дзень Канстытуцыі 3 траўня


Новы генэральны консул Польшчы Анджэй Хадкевіч.
Новы генэральны консул Польшчы Анджэй Хадкевіч.

Сёньня ў Горадні былі адзначаныя ўгодкі Канстытуцыі Рэчы Паспалітай, прынятае 3 траўня 1791 году. Афіцыйна быў прадстаўлены новы генконсул Польшчы Анджэй Хадкевіч, які дагэтуль працаваў ва «Вспульноце польскай».

На мерапрыемства прыехаў з Варшавы сэнатар Богдан Юзаф Пашкоўскі. Музэй Войска Польскага ў Беластоку прадставіў выставу, прысьвечаную прыняцьцю канстытуцыйнага акту. Мерапрыемства наладзілі супольна Генэральнае консульства Рэспублікі Польшча і Саюз палякаў на чале з Анжалікай Борыс.

Прысутныя прамаўлялі на тэму Канстытуцыі 3 траўня, гаварылі пра яе важнасьць ня толькі для палякаў, а і для беларусаў, для ўсіх эўрапейцаў. Перад сабранымі сьпявалі дзяўчаткі з хору «Каляровыя ноткі», які арганізаваны ў гарадзенскай школе з польскай мовай навучаньня. Пасьля гэтага ў былым бэрнардынскім касьцёле адбылося набажэнства з нагоды дня Канстытуцыі 3 траўня, а затым у драмтэатры — канцэрт хору Вармінска-Мазурскай філярмоніі з Ольштыну.

На выставе, прысьвечанай дню Канстытуцыі 3 траўня.
Вэтэраны Арміі Краёвай Францішак Шамрэй (зьлева) і Альфонс Грудзевіч, які прыехаў зь Ліды. Яны належаць да вэтэранскай арганізацыі пры СПБ на чале з Анжалікай Борыс.
Сэнатар Богдан Пашкоўскі.
Вэтэран Арміі Краёвай Вераніка Сэбасьцяновіч.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG