субота, 04 лютага 2012, Менск 13:42

Палітыка

Мілінкевіч ідзе на прэзыдэнта

Лідэр руху "За свабоду" Аляксанда Мілінкевіч заявіў, што будзе ўдзельнічаць у наступных выбарах прэзыдэнта. Ён заявіў пра гатовасьць не толькі да выбараў, але і да вулічнага пратэсту: "Калі няма дэмакратыі на ўчастках для галасаваньня, то дэмакратыя рэалізуецца на вуліцы".

Аляксандар Мілінкевіч
x
Аляксандар Мілінкевіч
ПАМЕР ШРЫФТУ - +

Лідэр руху "За Свабоду!" Аляксандар Мілінкевіч сабраў у гатэлі "Эўропа", журналістаў, грамадзкіх дзеячаў і палітыкаў, каб заявіць аб тым, што ён вырашыў балятавацца кандыдатам на прэзыдэнцкіх выбарах 2011 году. Палітык прадставіў тэзісы сваёй перадвыбарчай праграмы, якія насілі назву "Зробім Беларусь сапраўднай Эўропай".

Спампаваць

Праграма ўяўляе сабой у палітычным пляне правацэнтрысцкі погляд на разьвіцьцё краіны, у эканамічным пляне – лібэральны. Мілінкевіч выступае, у прыватнасьці, за вяртаньне да Канстытуцыі 1994 году, за далучэньне Беларусі да Эўрапейскага зьвязу, за магчымасьць продажу зямлі, за адмову ад пабудовы ўласнай АЭС, а ўзамен прапануе палітыку энэргазьберажэньня.

У замежнай палітыцы Мілінкевіч заклікае да палітыкі добрасуседзтва і падрыхтоўкі Беларусі да далучэньня да Эўразьвязу. У вайскова-палітычнай галіне ён выказаўся за нэўтральны статус Беларусі.

Сваю стратэгію Аляксандар Мілінкевіч выказаў наступным чынам: альбо ўлада сумленна праводзіць выбары, альбо народ выходзіць на дэманстрацыі пратэсту. Ён нагадаў уладзе, што было ў Румыніі і Чэхіі. Мілінкевіч таксама заявіў, што разьлічвае на падтрымку сябраў партый і ўдзельнікаў Беларускага народнага блёку, грамадзкіх арганізацый і грамадзянскай супольнасьці, і асабліва на моладзь, якая далучыцца да ягонай кампаніі.

За час усяго выступу Аляксандар Мілінкевіч толькі аднойчы ўзгадаў Аляксандра Лукашэнку, зазначыўшы, што ён прыйшоў да ўлады на хвалі барацьбы з карупцыяй, але цяпер карупцыя пануе ў грамадзтве. А таксама адказаў на пытаньне пра Зянона Пазьняка, сказаўшы, што хацеў бы, каб той вярнуўся ў Беларусь.



Тэзісы да праграмы А. Мілінкевіча. “Зробім Беларусь сапраўднай Эўропай!”


Перад тым, як агучыць свае намеры, палітык разам з жонкай Інай Кулей памаліліся ў касьцёле і ў Петрапаўлаўскай царкве.

З касьцёлу Аляксандар Мілінкевіч і Іна Кулей накіроўваюцца на прэзэнтацыю тэзісаў


У касьцёле


Аляксандар Мілінкевіч
Нарадзіўся ў 1947 годзе ў Горадні.

Скончыў Гарадзенскі пэдінстытут і асьпірантуру Інстытуту фізыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Кандыдат фізыка-матэматычных навук.

Стажыраваўся ва ўнівэрсытэце Монпэлье (Францыя, 1980) і Каліфарнійскім унівэрсытэце (ЗША, 1998), прайшоў курс навучаньня у эўрапейскім цэнтры дасьледаваньня праблемаў бясьпекі ў Гарміш-Партэнкірхэне (ФРН, 2000).

У 1980-1984 гадох загадваў катэдрай Сэтыфскага ўнівэрсытэту (Альжыр), быў дацэнтам Гарадзенскага ўнівэрсытэту (1978-1980, 1984-2000).

Быў намесьнікам старшыні гарвыканкаму Горадні з 1990 па 1996. Заснавальнік і кіраўнік грамадзкай арганізацыі “Ратуша”.

У 2001 годзе быў кіраўніком перадвыбарчага штабу кандыдата на прэзыдэнта Сямёна Домаша.

Краязнаўца, знайшоў пахаваньне апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, рэстаўраваў найстаражытнейшы ў Эўропе гарадзенскі вежавы гадзіньнік.

Валодае ангельскай, францускай і польскай мовамі.

Былы кандыдат у прэзыдэнты Беларусі на выбарах 2006 году.

Старшыня руху “За свабоду”.
 

Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Тамтэйшы Горад:: Альфа-Цэнтаўра
03.05.2010 13:33
Дзіўна, мне здавалася, што Мілінкевіч праваслаўны. Можа я чаго пераблытаў, але ж ён падчас кампаніі 2006 распавядаў, што паходзіць зь беларускай праваслаўнай сям'і. Па мне дык бяз розьніцы, якое ён мае веравызнаньне, але ці дзядзька часам ня круціць вала?
Адказаць

Імя:: Віталь Збароўскі Горад:: Менск
03.05.2010 14:58
Згодна сьвецкай эўрапейскай норме, вы мусіце адзьдзяляць палітыку ад рэлігіі. Якая розьніца, якой ён веры? Можа ён спэцыяльна завітаў у касьцёл, каб вы тут сядзелі і тэарэтызавале з тае нагоды. А лепей паглядзіце на ўчынкі гэтага рэжымнага дзеяча, колькі шкоды ён нанёс Беларусі.
Адказаць

Імя:: Тамтэйшы Горад:: Альфа-Цэнтаўра
03.05.2010 15:31
Калі б вы, шаноўны Віталь, прачыталі мой камэнтар перш чым камэнтаваць, вы бы заўважылі, што мне па барабану, якой ён веры. Ніякай "шкоды" гэтага дзеяча я пакуль што не заўважыў, асаблівай карысьці таксама не, але надзея яшчэ ёсьць (таму я і напісаў). Дадам да гэтага, што я "сяджу" ня тут, а там, і лічу такі пачатак кампаніі вельмі сур'ёзнай памылкай.
Адказаць

Імя:: Віталь Збароўскі Горад:: Менск
03.05.2010 23:38
Калі вам так хутка адбіла памяць, то ўзгадайце, як рэжымны дзяяч Мілінкевіч адвёў пратэстны натоўп да вечнага агню, каб "не здарылася чаго" (зь ім і рэжымам).

Імя:: SlaDa Горад:: Miensk
03.05.2010 13:39
2 Tамтэйшы. Так, Мілінкевіч праваслаўны, Іна - каталічка. Перад касьцёлам ён быў у Петрапаўлаўскай праваслаўнай царкве. Не ўпэўненая, што там дазволілі здымаць
Адказаць

Імя:: Тамтэйшы Горад:: Альфа-Цэнтаўра
03.05.2010 14:45
Дзякуй за інфу. Паўтаруся - мне ўсё роўна, хто якога вызнаньня. Толькі калі палітык такога ўзроўня дэкляруе прыналежнасьць да царквы, а пасьля пачынае выборчую кампанію ў касьцёле (менавіта гэта зьявілася ў мэдыях) - гэта выглядае прынамсі крыху дзіўна, а да гэтага дае ідэальную нагоду да крытыкі ў стылі "дык ён жа ня наш, ён жа паляк". На вялікі жаль, вельмі шмат хто ў сёньняшняй РБ такую "крытыку" праглыне бяз роздуму. З шацункам да спадара Мілінкевіча, але я лічу, гэта вельмі сур'ёзная PR-памылка. Так яму і перадайце :)
Адказаць

Імя:: Антось
03.05.2010 15:41
Мілінкевіч пачаў з царквы. Проста Свабода пра гэта не напісала.

Імя:: Яўген Горад:: Менск
03.05.2010 13:55
мяне таксама хрысьцілі ў праваслаўнай царкве, але хаджу менавіта ў касьцёл

Імя:: BABER Горад:: MAGILEU
03.05.2010 14:15
1. Што рабіў Мілінкевіч у касьцёле? Ён жа праваслаўны???!!!
Губарэвічу энд компані -2-ка. Большасьць насельніцтва лічаць сабе праваслаўнымі, адсюль простая рэмінісцэнцыя: католік? з гродзеншчыны? -- ПАЛЯК!
2. Піяр на рэлігіі -- вельмі дрэнна, у прынцыпе. Ня будзьце лукашэнкамі. Губарэвічу, Лагвінцу і др. зноў 2-ка.
Пачатак дрэннаваты (што і чакалася)
Адказаць

Імя:: Хтосьці Горад:: Дзесьці
03.05.2010 15:11
Слыш, ВАВЕR, у нас ня "Большасьць насельніцтва лічаць сабе праваслаўнымі", а большасьць (каля 80%) З ТЫХ, ХТО ЛІЧЫЦЬ СЯБЕ ВЕРУЮЧЫМІ (50%(!) жыхароў краіны). Калі матэматык -- палічы, колькі гэта % АД УСІХ беларусаў. Вельмі часта ў нас гэта блытаюць.
Адказаць

Імя:: BABER Горад:: MAGILEU
03.05.2010 16:04
Слыш, хтосьці, па-першае: хаміць не трэба, гэта не карысна.
Па-другое: большасьць, гэта большасьць, як не лічы, хоць абсалютная, хоць адносная.
Посты ранейшых таварышаў (пра якія я не ведаў, калі пісаў свой) даводзяць, што гэты крок Мілінкевіча, дакладней яго "кансультантаў" быў памылковы.
Сам лёзунг кампаніі пра еўропу ў Беларусі таксама адмоўны. Народу вельмі хутка і даходліва патлумачаць, што такое "яўропа": паглядзіце на Латвію, ужасьць!
Карацей, пачатак даўнаўскі. Губарэвічы-Лагвінцы -- лохі палітычныя.

Адказаць

Імя:: Зьміцер Горад:: Магілеў
03.05.2010 17:48
Спадар Мілінкевіч - хрысціянін!
Добра, што ен вырашыў ісці на выбары. Будзе сапраўдны кандыдат!!!
Адказаць

Імя:: Хтосьці Горад:: Дзесьці
04.05.2010 04:23
Эх, зямляк, прабач, хаміць не зьбіралася.
А з матэматыкай у мяне бяда, але палічыць не палянілася ў адрозьненьне ад Вас, спадар BABER.
80% ад 50% жыхароў краіны -- гэта толькі 40% ад 100%.
Калі 100% = 9 473 600 (на 1 красав. 2010г.), тады 50% = 4 736 800 -- атэісты, іншыя 50% = 4 736 800 -- веруючыя, ЗЬ ІХ -- 80% = 3 789 440 -- праваслаўныя, а гэта -- 40% ад УСІХ 100% = 9 473 600.) Увогуле атрымліваецца ня большасьць...
Адказаць

Імя:: Віталь Горад:: Ваўкавыск
04.05.2010 14:21
Ніякага піяру тут ня бачу: кожную справу трэба пачынаць з малітвы, а тым больш такую.

Імя:: Віталь Збароўскі Горад:: Менск
03.05.2010 14:22
І вось чарговы фальшывы спэктакль - і вось рэжысэр выпускае на сцэну сваіх лялечак. Але вышэйшая школа Станіслаўскага не дапаможа супраць праўды. Байкот!
Адказаць

Імя:: ясень Горад:: Менск
03.05.2010 15:38
Спадар Мілінкевіч - срозь фальшывая асоба. Таму: толькі байкот1
Адказаць

Імя:: Зяноній
03.05.2010 20:00
Байкот - гэта ваш кандыдат?
Адказаць

Імя:: Віталь Збароўскі Горад:: Менск
03.05.2010 23:35
Наш нацыянальны лідэр Зянон Пазьняк - лепшы беларус! Ён заклікаў нас да байкота. І мы яго арганізуем, каб вызваліць Бацькаўшчыну! Ніхто на фальшывыя выбары! Толькі байкот!
Адказаць

Імя:: Мазэпа
04.05.2010 15:33
Ну дзе ваш Зянон? Якога хрэна тады сядзіць і клоціцца за бугром?Мо ён там забальзамаваны і не старэе? Яму ў каторы раз Лёс дае магчымасьць увайсьці ў адну і тую ж ваду!!! Чаму ня йдзе???Друшляг ты Збароўскі.
Адказаць

Імя:: Віталь Збароўскі Горад:: Менск
06.05.2010 18:03
Нішто не замінае быць ня горшым за яго тут, у Беларусі! :-р

Імя:: Why Горад:: Gomel
03.05.2010 14:23
Цікава, а чаму Мілінквіч у 2006г. сцвярджаў, што ен праваслаўны? Калі так хутка перахрчваюцца, то што тады казаць аб палітычных поглядах. Меленькія "хітрыкі" нараджаюць вялікую хлусню. З гэтага і Лукашэнка пачынаў. Асабіста мне ўсероўна якое веравызнанне, але калі ідзе кан'юктурны падыход, то тады падтрымліваць такога палітыка не жадаю. Прыйдзе да ўлады і будзе рабіць тое, што пажадае, ды наўрад ці будзе вяртаца да Канстытуцыі 1994г. ужо відавочна, што спакуса "кірваць па царску" возме верх.

Імя:: Палітык Горад:: Менск
03.05.2010 14:24
Так, гэта добра, што Вы рашуча заявілі аб сваей дзейнасці! І гэта на сам рэч добры крок на будучыню. Трэба тады Вам пачынаць дзейнічаць, каб хутка перамагчы гэты савецкі усталяваны палітычны рэжым.
Сення усе грамадзяны своей краіны разумеюць, што трэба безумоўна ну хоць камусці змяніць гэту ўладу, бо так большь нам жыць нельга, як мы жывем зараз!
Таму спадар Мілінкевіч на Вас уся надзея!


Імя:: Димыч
03.05.2010 14:46
Кіраўнік руху "За свабоду" Аляксанда Мілінкевіч заявіў, што будзе ўдзельнічаць у наступных выбарах прэзыдэнта.
=====================

Да не на выборы он идет! Как можно идти на выборы, когда в стране давным давно выборов нет, есть назначение во власть. Милинкевич идет зарабатывать деньги. И не более того. Пожелаем же ему успехов развести на бабки западных спонсоров.:))

А вот то, что он банально врет своим гражданам- это очень плохо. Это ему аукнется. Ну, да Бог ему судья.

Адказаць

Імя:: Хто скраў комп?
03.05.2010 15:43
Дзімыч. Залезь пад лаўку і брашы адтуль. Задраў ты нас са сваім Мілінкевічам. Толькі байкот!
Адказаць

Імя:: Алег Горад:: ЦЭНТРАЛЬНЫ
03.05.2010 16:50
Харэ там брахаць на Димыча, гэты чэл рэальна вызначае абстаноўку Рухе "За Свабоду".
Адказаць

Імя:: Лявон
03.05.2010 20:01
Алег, бабло за скрадзены комп на дваіх распілілі?
Адказаць

Імя:: Віталь Збароўскі Горад:: Менск
03.05.2010 16:10
Ён не наш грамадзянін, а пэрсона нон-гранта ў Беларусі - ён, як і многія яму падобныя фігуры, будзе пазбаўлены беларускага грамадзянства.
Адказаць

Імя:: Баран Горад:: Баранавічы
03.05.2010 16:31
Димыч, а как по вашему может сегодня выглядеть кандидат? Про какие бабки речь? Лука ездил в Австрию с семейством, Абельской и Журавковой не за свои. И ничего. Общество молчит. Если Милинкевич использует для своих целей деньги Австрии тоже будет ничего. Батьке надо сходить с дистанции и передать власть тому, кому пожелает. Общество устало от лжи, кольки и иже с ним.

Імя:: Бенедзікт
03.05.2010 15:30
Выдалілі мой першы пост...
Хай, магчыма гэта паспрыяе дзейнасьці спадара Мілінкевіча...

Імя:: люты Горад:: краіна
03.05.2010 16:15
Як мне гэта ўсё напамінае 1994г.:то піньжак парвалі, то нешта там з стюардэсай.

Імя:: Бойкот спектаклю!
03.05.2010 17:07
Ни на какого президента он не идёт. Он идёт обеспечить видимость законности 4-ых выборов гражданина Лукашенко и спустить пар в свисток. И ВСЕ ЭТО ЗНАЮТ. В том числе и на Радио Свобода.
Адказаць

Імя:: borat
03.05.2010 20:02
Падтрымаем кандыдата ад БХД!
Адказаць

Імя:: БХД
04.05.2010 04:28
Шчыры Дзякуй!!.

Імя:: ядзя Горад:: гародня
04.05.2010 16:31
Абараніць Беларусь ад усіх хаўруснакаў рэжыму можа толькі БАЙКОТ! І толькіБАЙКОТ!