чацьвер, 09 лютага 2012, Менск 21:39

Грамадзтва

Задайце пытаньне Аляксею Янукевічу

Сёньня пасьля 22.30 госьцем “Начной Свабоды” будзе старшыня Партыі БНФ, кіраўнік аргкамітэту сьвяткаваньня Дня Волі Аляксей Янукевіч.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +

Збор удзельнікаў сьвяткаваньня Дня Волі прызначаны на чацьвер 25 сакавіка на пляцоўцы каля Нацыянальнай Акадэміі навук. Далей плянуецца шэсьце па праспэкце Незалежнасьці да сквэру імя Янкі Купалы, дзе замоўлены мітынг. Адпаведную заяўку падалі ў Менгарвыканкам.


Свае пытаньні Аляксею Янукевічу вы можаце задаць у камэнтарах да гэтага артыкулу.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Яўген Мурашка
18.03.2010 19:55
Сп. Янукевіч.
Што дае "Усходняе партнэрства" беларускаму народу?
Адразу папярэджу, што казаць пра паляпшэньне, або адмену візавага рэжыму, не выпадае. Таму што Эўропа ніколі не пагадзіцца на прыток іншаземнай працоўнай сілы. Напрыклад, у Нямеччыне сваіх 3,5 млн беспрацоўных
Па другое:
Няўжо Вы разлічваеце, удзельнічая у "Эўранэсце" , што голас нашых назіральнікаў будзе пачуты сярод тых пытаньняў якія турбуюць прадстаўнікоў іншых краін?
І увогуле, аб чым вы збіраецеся там казаць - аб правах чалавека, ці аб правах беларускай нацыі, якая на грані зьнішчэньня?
Зараньне, дзякуй за адказ.
З павагй.
Я.Мурашка, старшыня аргкамітэту Беларускага Міжнароднага Дэмакратычнага Руху.

Імя:: Яўген Горад:: Гродна
18.03.2010 20:25
Як спадар Аляксей пракаментуе сітуацыю вакол Саюза палякаў? Як наогул партыя БНФ ставіцца да польскай меньшасці?

Імя:: Павал Горад:: Берасьцейшчына
18.03.2010 20:41
Добры вечар, спадар Аляксей.
Як прасоўваецца справа ініцыятывы аб рэфэрэндуме па мытных пошлінах? Якая плануецца колькасьць сябраў ініцыятыўнай групы? Ці не выключаеце Вы магчымасьць ціску з боку ўладаў на сябраў ініцыятыўнай групы і якія захады Партыі БНФ будуць прадугледжаны па іх абароне?
Якая верагоднасьць таго, што Лукашэнка сам можа адмяніць падвышэньне мытаў, аб чым кажуць некаторыя аналітыкі?

Імя:: Павал Горад:: Берасьцейшчына
18.03.2010 20:51
Распавядзіце, калі ласка, аб дзейнасьці Партыі БНФ у рэгіёнах (па-за Менскам). У чым посьпехі, а ў чым няўдачы, на Вашу думку, рэгіянальных структураў Партыі?
Якая праца будзе ў дальнейшым праводзіцца па падтрымцы рэгіянальных структураў з боку кіраўніцтва Партыі?
І над чым рэгіяналам трэба больш працаваць самім?

Імя:: Павал Горад:: Берасьцейшчына
18.03.2010 21:07
Я з ліку маладых сябраў Партыі БНФ. І мяне цікавіць, як аб'яднаць сябраў Партыі (і тых, хто за Янукевіча, і тых, хто за Баршчэўскага), зрабіць так, каб паміж намі было меней недаверу і ўзаемных нападаў? У нас жа адныя на ўсіх, КАНСЕРВАТЫЎНЫЯ, каштоўнасьці. Чаму ж мы забываемся на іх у супольных нападках адзін на аднога, дзелячыся на прыхільнікаў аднаго ці другога партыйнага лідэра?

Імя:: Навак Горад:: Вiцебск
18.03.2010 21:13
Алексей, прокомментируйте высказывание британского премьер-министра Бенджамина Дизраэли: "Колонии не перестают быть колониями лишь потому, что они получили независимость". Дзякуй.

Імя:: zdanek
18.03.2010 23:15
Калі ж з'явіцца нармальны сайт?
і чаму прэсслужба партыі не працуе актыўна? дзе заявы партыі па важных пытаннях, па нейкіх актуальных падзеях, каментары на інтэрв'ю лідараў іншых партый, дзярж.службоўцаў?

не прыхільнік БХД, але іх сайт і служба працуюць па мойму лепш за адпаведныя ў іншых партый

Імя:: Яўген Мурашка
21.03.2010 07:50
Шаноўная, рэдакцыя!
Дзе адказы сп. Янукевіча, на пастаўленныя пытаньні?
З павагай.