Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пасьля 22.30 госьцем праграмы "Начная Свабода" будзе адзін з ініцыятараў кампаніі недаверу галоўнаму трэнэру зборнай Беларусі па хакеі Міхаілу Захараву.


Ініцыятары кампаніі лічаць выступ зборнай на Алімпіядзе ў Ванкувэры нездавальняючым. У адмысловай заяве гаворыцца, што менавіта пры Захараву склалася заганная сыстэма, калі ў галоўнай камандзе гуляюць “блатныя”, а тыя, хто насамрэч заслужыў гэта сваёй гульнёй, з асноўнага складу выціскаюцца.

Падпісанты звароту мяркуюць: паколькі дэкляраваная напярэдадні Алімпійскага турніру задача-мінімум — трапіць у васьмёрку наймацнейшых — пад кіраўніцтвам Міхаіла Захарава дасягнутая не была, то цалкам справядлівым уяўляецца сыход трэнэрскага штабу ў адстаўку.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG