пятніца, 10 лютага 2012, Менск 06:26

Культура

Вечарына “Беларускага кнігазбору” адбылася ў фае Палацу мастацтва

Ураньні 17 сакавіка стала вядома, што вечарына з нагоды выхаду 50 тамоў выдавецкай сэрыі «Беларускі кнігазбор» адмененая адміністрацыяй Палацу мастацтва, дзе яна плянавалася. Аднак людзі ўсё роўна прыйшлі і правялі імпрэзу ў фае і на прыступках будынку.

Удзельнікі адмененай вечарыны на ганку Палаца Мастацтва.
ПАМЕР ШРЫФТУ - +

А 18-й да Палацу мастацтва прыйшло некалькі сотняў чалавек, аднак пабачыўшы на яго дзьвярах абвестку, што «па тэхнічных прычынах» вечарына не адбудзецца, многія разьвярнуліся назад. Але блізу ста прыхільнікаў «Беларускага кнігазбору» у чаканьні імпрэзы прабаўлялі час сьпевам «Пагоні».

А затым на прыступках зьявіўся паэт Уладзімер Някляеў, які меўся быць вядоўцам вечарыны.

Уладзімер Някляеў
«Гэта робіцца ўжо нават сьмешным: от як толькі дзе нешта беларускае, што не да спадобы ўладам, адразу катастрофа, адразу рамонт... Але мы не павінны на гэта зважаць, мы павінны ісьці сваім шляхам. Гэтыя 50 тамоў пераважваюць усю тую макулятуру, якую панапісвалі з 94 году ўсе разам узятыя пісакі сёньняшняй улады. Я не разумею чаму, але факт ёсьць факт, што да гэтай пары ўлада вядзе вайну з нацыянальнай інтэлігенцыяй. Яна ня можа пазьнішчаць яе, як рабілася гэта ў Курапатах, таму яна кінулася забараняць, адмяняць. Але нельга адмяніць Купалу і Коласа, Рыгора Барадуліна і Васіля Быкава, Генадзя Бураўкіна і Ніла Гілевіча, нельга адмяніць нікога з тых, хто выйшаў ужо ў „Беларускім кнігазборы“, і хто выйдзе пасьля».

Спадар Някляеў падарыў ініцыятару і нязьменнаму кіраўніку сэрыі Кастусю Цьвірку мабільны тэлефон, каб той мог у выпадку новых экстрэмальных сытуацый апэратыўна пра гэта паведаміць грамадзкасьці. Спадар Цьвірка паабяцаў прысутным, што нягледзячы ні на якія сытуацыі, выданьне лепшых твораў беларускай літаратуры за ўвесь час яе існаваньня будзе працягвацца.

Кастусь Цьвірка з новым тэлефонам.

«Мы ў палітыку ня лезем. Наша палітыка, самая важная палітыка — выданьне „Беларускага кнігазбору“, нашай спадчыны, клясыкаў нашай літаратуры. Мы хочам паказаць, што ў нас вялікая літаратура і што мы — вялікі народ».

Акадэмік Радзім Гарэцкі зьвярнуў увагу на тое, што ва ўсе часы беларускія літаратары цярпелі перасьлед, які часта пераходзіў у дзяржаўны тэрарызм:

«Як бачым і цяпер тое ж самае. Як гэта назваць? Гэта, безумоўна, дзяржаўны тэрарызм, вось тое, што не даюць спакойна пагаварыць нават пра літаратуру».

Паэт Анатоль Вярцінскі прачытаў верш, прысьвечаны расстраляным беларускім пісьменьнікам, а знаны саліст беларускай опэры і кіраўнік «Беларускай капэлі» Віктар Скарабагатаў прасьпяваў жартоўную песьню Манюшкі.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: MIECZYSŁAW JAKUB Горад:: RYMANÓW - POLSKA
17.03.2010 23:01
Gratuluję wydania 50 tomów Białoruskiego Księgozbioru. Wasza postawa to dla narodu wzór jak trzeba wytrwać i zwyciężyć !
Адказаць

Імя:: навіцкі Горад:: Беларусь
18.03.2010 08:56
Гэныя імпрэзы адміністрацыя адмыслова зрывае. Калі не кожную, дык праз адну. Месяц не прайшоў, як у Трактарным ДК не пусьцілі нават па квіткох. Няма аніякай лібэрызацыі, ёсьць патрэба ў эўракрэдытах.
Адказаць

Імя:: Ананім
18.03.2010 17:40
Мне падаецца, вечарыны, прысьвечаныя Кнігазбору, ніхто не зрываў.
Гэта гэтым разам, пабачыўшы Някляева на чале кампаніі "Гавары праўду!", нехта вырашыў, што трэба адцяць палітычнага (ужо!) дысыдэнта ад публікі.
Няўжо Мілінкевіч і пасьля будзе размаўляць пра лібералізацыю?

Імя:: АНДРЭЙ
18.03.2010 03:24
Наш Лукашэнка баицца адукаваных людзей. Яны яго палохаюць,як людзи, якия пагражаюць ягонай уладзе, людзи, яких любиць народ.
Адказаць

Імя:: w`nrf
18.03.2010 10:44
Няма жыцця, правоў няма.Закон, вядомаж тое- “дышла”,
Я не баюся, хоць сама не раз ўжо бачыла як- “выйшла”

Зла-Чынца паламаў Закон, змяніў замкі на доме вашым
Й дэманструе “по свойму”, што гаспадар ён душам нашым?

Уставай, сусед, мой брат, уставай! Ўжо смерці варта -нам хавацца
Байструк народзіў байструка.А раб-раба народзіць, братцы!

Няўжо дарма, няўжо дарма безліч пакладзена ахвяраў?
За мужыкоў малюсь штодня: “выбаў ад страхаў, Божа-правый!

Пачуй,мой сябр, так прагне Бог! Свабода лёгка не даецца
Здабытая праз боль тваю яна ж Народу застанецца.
Адказаць

Імя:: Iven
18.03.2010 17:38
Тут нават не ў Лукашэнку справа, а ў чынавенстве, якое перастрахоўваецца, каб па шапцы не далі.
Але перастрахоўвацца за кошт Кнігазбору - нейкае глупства.

Імя:: Яраслаў Мальдзіс Горад:: Мінск
18.03.2010 05:30
Дзе 50, там 200...
http://nation-sos.info/index.php?option=com_content&task=view&id=393&Itemid=

Імя:: Тамаш Горад:: Івянец
18.03.2010 08:14
Гэтыя 3-4 здымкі і скупыя радкі вартыя каб зь імі пазнаёмілася ўся Беларусь. ТОлькі мне казалі, што і Гарэцкі, і асабліва Някляеў выступалі куды больш моцна і канкрэтна як гэта пададзена ў «вольнага» карэспандэнта...
Чакаем наступных 100 тамоў са спадчыны нашай эўрапэйскай літаратуры! Віншаваньні ўсім хто ўжо здзейсьніў высокі чын!

Імя:: Гамяльчук
18.03.2010 08:26
Сьмеху варта як улада баiцца беларускага слова. Усё, што адбылося - перамога сапрауды культурнай праявы над хлусьнёй i страхам. Малайцы, творцы! Вы - сiла!

Імя:: Байкот выбарам без выбару
18.03.2010 08:49
Віншую выдаўцоў, аўтараў збору, нас усіх, хто трымаецца роднай мовы і чытае творы на роднай мове. Ганьба уладам. Ганьба і вялікая непавага да манкуртаў, што селі на пачэсныя месцы ва уладзе, ганьба лукашэнцы, які збарнкрутаваў не толькі як прэзідэнт,але як чалавек.

Імя:: Язэп
18.03.2010 09:31
Гэта звычайны генацыд!
Усё беларускае пад забаронай! :-(
Адказаць

Імя:: aka
18.03.2010 17:42
Ды ня ўсё пад забаронай!
Праблема менавіта ў тым, што палічылі, што там брацьме ўдзел магчымы кандыдат у прэзыдэнты. Вось і перастрахаваліся.

Імя:: Прысутны Горад:: Менск
18.03.2010 09:47
Весці вечарыну меўся Міхась Скобла,але У.Някляеў аказаўся спрытнейшым у новых абставінах.
Адказаць

Імя:: цётка
18.03.2010 12:21
вашыя кпіны не да часу і не да месца...калі Вы Беларус, канешне...А іншых "прысутных" па "зову службы", дзякуем з гары: пайшлі вон!
Адказаць

Імя:: strannik13
18.03.2010 17:37
Якая розьніца, хто меўся, галоўнае, што Някляеў змог выратаваць мерапрыемства. Ведзь нараніцу, адразу пасьля забароны, увогуле казалі пра тое, што вечарына не адбудзецца.
Малайцы, што зымправізавалі.

Імя:: таксама прысутны Горад:: Менск
18.03.2010 10:11
Ага, спрытнейшы... Узяў на сябе адказнасць. Калі б не ён, увогуле нічога б не адбылося. Усе стаялі, не ведаючы, што ў такіх варунках рабіць.

Імя:: Раман Максімчук Горад:: Менск
18.03.2010 10:23
Усё правільна сказаў Уладзімер Някляеў: нелегітымнай ўладзе перашкаджаюць беларусы, тыя хто не забыўся на тое, што ён - беларус. Як бы не хацелася некаторым акупанцкім сілавікам і лукашысцкай зграі нарабіць новых "Курапат", то ўжо часы не тыя. Не могуць фізычна прыбраць інтэлігенцыю, дык забараняюць саму творчасьць і дзейнасьць інтэлігенцыі. Нельга ўжо і беларускага слова сказаць на вуліцы. Усё пад забаронай. Беларуская культура перажывае сапраўдны этнацыд-генацыд. Я бы менавіта так выказваў форму бягучага становішча, менавіта гэтыя два слова ў пары. Чаму? Таму што беларуская культура ўжо рэпрэсуецца цяжарам русыфікаваных пакаленьняў, якія ўжо на генэтычным узроўні не ўспрымаюць беларускую культуру. Беларускія душы атручаныя каланіяльнай культурай, цэлыя беларускія сем'і гадуюцца на каляніяльны капыл: перарабляюцца ў форму маўклівага эканамічнага і культурнага раба, які служыць толькі інтарэсам злачыннай групоўкі, якая трымае ўладу і суадносна адпавядае інтарэсам унутраных акупацыйных сіл, дзейнасьць якіх накіравана толькі на адно - поўнае рабаваньне беларускай гаспадаркі і знішчэньне беларускай дзяржаўнасьці.
Выклікам на гэта можа быць толькі наша ўзмацнёнае ў некалькі разоў супраціўленьне, адпаведнае ўзмацненьню рэпрэсіяў на беларусаў. Добрым прыкладам зьяўляецца правядзеньне мерапрыемстваў "на вуліцы". Забаранілі, выключылі сьвятло, электрычнасьць, не пусьцілі ў памяшканьне - тады стаяць на прыступках, стаяць на вуліцы, і ўсё-ткі правесьці гэтае мерапрыемства. Ніякіх крокаў назад! Ніколі не разыходзіцца па хатах!

Імя:: Зося Горад:: зь Ліды
18.03.2010 15:01
Я.Купала: " Зь ярмом даў і песьню чужынец".... А большасць беларусаў дагэтуль іх сьпявае, забыўшыся на сваё, роднае слова! Хто вам перашкаджае размаўляць усюды на сваёй мове? Я дык размаўляю і нікога не баюся, і са мной пачынаюць па-беларуску размаўляць нават тыя, хто можа й забыўся на тое, што ён ёсьць беларус! Хай баяцца тыя, каго можа вы баіцёся. Калі забараняюць - разумеюць небясьпеку для сябе, зрусіфікаваных манкуртаў.
Зьдзівіў мяне падчас аднаго сусьветнага з'езду беларусаў у Мінску адзін "барацьбіт", які ледзь не больш за ўсіх крычаў пра беларускую мову, а як зайшоў падсілкавацца ў кавярню, дык загаварыў на расейшчыне.....Сорам!

Імя:: eolonir
18.03.2010 17:36
Шкада, што гэта адбылося позна паводле часу: так бы болей мінакоў, пабачыўшы натоўп на сходах Палацу мастацтваў, задумаліся б, што адбываецца.

Імя:: eolonir
18.03.2010 17:43
Увогуле, калі забаранілі праз расьпіяраныя інтэрнаўтамі палітычныя амбіцыі Някляева - то сорам і ўладзе (якая змагаецца з паэтамі), і інтэрнаўтам, якія разьдзьмулі пра няіснуючыя палітычныя амбіцыі

Імя:: eolonir
18.03.2010 17:44
Не пасьпеў дапісаць папярэдні камэнтар :-)

Някляеў піша на сваім блогу: у прэзыдэнты не іду. Ня вераць. Гэта што, агульная звычка нічому ня даваць веры? Дык калі пісьменьнікам ня вераць - то каму тады можна?