Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экспэрт: “Фізычна вэнэсуэльская нафта ня зьявіцца ў Беларусі”


Візыт Аляксандра Лукашэнкі ў Вэнэсуэлу і пагадненьне аб пастаўках вэнэсуэльскай нафты мы папрасілі пракамэнтаваць Густава Каранэля (Gustavo Coronel), колішняга сябра ўправы вэнэсуэльскай дзяржаўнай нафтавай кампаніі Petroleos de Venezuela.


Інтэрвію ўзяў карэспандэнт цэнтральнай службы навінаў нашага радыё Майкл Гіршман.

Карэспандэнт: “Выступаючы ў вэнэсуэльскім парлямэнце, прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка сказаў: "Мы дамовіліся з прэзыдэнтам Вэнэсуэлы, што ўсё, што маюць беларусы, дамо і вам". Калі вы чуеце такога тыпу рыторыку, што вы адчуваеце? Што, па-вашаму, робіць ваш прэзыдэнт, афіцыйна сустракаючыся з такога тыпу людзьмі?”

Каранэль:
“Мая першая думка такая: прэзыдэнт Уга Чавэс вымушаны шукаць саюзьнікаў у іншай частцы сьвету, таму што насамрэч ён вельмі хутка страчвае саюзьнікаў на сваім паўшар’і. Візыт прэзыдэнта Беларусі сьведчыць, што Чавэс застаецца даволі ізаляваны ў сваёй частцы сьвету. Цяпер ён вымушаны падтрымліваць кантакты з прэзыдэнтам Зімбабвэ Робэртам Мугабэ, прэзыдэнтам Беларусі
Уга Чавэс вымушаны шукаць саюзьнікаў у іншай частцы сьвету, таму што насамрэч ён вельмі хутка страчвае саюзьнікаў на сваім паўшар’і.
Аляксандрам Лукашэнкам ды прэзыдэнтамі Сірыі і Лібіі”.

Карэспандэнт: “Чаму Чавэс заключыў дамову з Лукашэнкам пра пастаўкі нафты? Таму, што яму патрэбна ўзбраеньне і вайсковае абсталяваньне зь Беларусі ці, можа, таму, што Лукашэнка карыстаецца такой самай анты-амэрыканскай рыторыкай, як і ён?”

Каранэль: “Галоўная прычына гэтай дамовы, безумоўна, палітычная. Чавэс хоча паказаць Злучаным Штатам, што ў яго ёсьць саюзьнікі ў іншых частках сьвету. А адзінай рэччу, якой ён можа замацаваць такія саюзы, зьяўляецца нафта. 80 тысяч барэляў на дзень — гэта нязначная колькасьць нафты, калі возьмем пад увагу, што Вэнэсуэла здабывае 2,3 мільёна барэляў на дзень. Я падазраю, што Чавэс зацікаўлены ня так у атрыманьні грошай, як зброі і вайсковай дапамогі, пра якую гаварыў Лукашэнка. А Лукашэнка гаварыў пра пастаўкі ў Вэнэсуэлу сыстэмаў супрацьпаветранай абароны. Для вэнэсуэльцаў гэта вельмі дрэнная навіна, бо яна абазначае, што Вэнэсуэла будзе працягваць гонку ўзбраеньняў. Мішэньню, натуральна, зьяўляецца Калюмбія, якую Чавэс называе "Ізраілем Лацінскай Амэрыкі”.

Карэспандэнт:
“Беларусь ня мае доступу да мора. Вэнэсуэльскую нафту можна пастаўляць у Беларусь праз Літву або Латвію. Наколькі практычнай вам падаецца гэтая дамова аб пастаўках вэнэсуэльскай нафты?”

Каранэль: “Ня трэба абавязкова думаць, што гэтыя 80 тысяч барэляў нафты на дзень будуць вэнэсуэльскімі. Таму што з пункту
Праўдападобна, у Беларусь будзе пастаўляцца расейская нафта.
гледжаньня пастаўкі, як вы заўважылі, гэта вельмі складанае пытаньне. Праўдападобна, у Беларусь будзе пастаўляцца расейская нафта. Я ня ведаю, у якіх палітычных адносінах знаходзяцца цяпер Беларусь і Расея, але ў кожным разе — гэта будзе нафта з краіны, якая знаходзіцца бліжэй да Беларусі, чым Вэнэсуэла. Чавес проста прадасьць абяцаную Лукашэнку нафту той трэцяй краіне за нешта іншае. Фізычна вэнэсуэльская нафта ня зьявіцца ў Беларусі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG