пятніца, 10 лютага 2012, Менск 01:10

Грамадзтва

Радзіна: “Спэцназаўцы ўскідвалі руку ў гітлераўскім вітаньні”

Міліцыя канфіскавала каля дзясятка кампутараў у офісе “Хартыі-97”, рэдактарку сайту гэтай арганізацыі Натальлю Радзіну пабілі па твары. Яна зьбіраецца здымаць пабоі.

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Пасьля таго як сьледчыя і спэцнаўцы пакінулі офіс “Хартыі-97”, Наталья Радзіна распавяла “Свабодзе” вынікі міліцэйскай “спэцапэрацыі”.

“Сканфіскавалі восем сыстэмных блёкаў. Прычым, з парушэньнем Крымінальна-працэсуальнага кодэксу, паколькі адмовіліся запісваць сэрыйныя нумары кампутарнай тэхнікі ў пратакол. Яны іх проста запакавалі ў цэляфанавыя пакеты з-пад сьмецьця. Заляпілі пячаткай і пайшлі”.

Натальля Радзіна падчас ператрусу пацярпела сама:
Пачалі мяне піхаць, нанесьлі ўдары ў вобласьць скроні і ў вока. У выніку разьбілі вока.


“У мяне ўжо здаравенны фінгал пад вокам, я, натуральна, буду здымаць пабоі. Пакуль ня ведаю, хто канкрэтна гэта зрабіў, таму што яны па-бандыцку зьбеглі зь верхніх паверхаў, калі я падыходзіла да дзьвярэй. Накінуліся на мяне ў той момант, калі я працягнула руку, каб зачыніць дзьверы. Пачалі мяне піхаць, нанесьлі ўдары ў вобласьць скроні і ў вока. У выніку разьбілі вока. І толькі потым, пасьля гэтага, яны прад’явілі пастанову пра ператрус.

Але самае бязьмежжа пачалося пасьля таго, як да супрацоўнікаў Ленінскага РУУС далучыліся двое ў вязаных масках з проразямі. Калі я запытала – хто яны такія – яны ў адказ выкідвалі руку ў гітлераўскім вітаньні. Прычым, рабілі гэта шмат разоў”.
 
 
 
 
 
 
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Михась Горад:: Менск
16.03.2010 18:43
Вот они плоды так называемой "либерализации".Интересно, где сейчас прячутся моральные уроды, которые называли Лукавого диктатора бывшим?.Им, конечно, это все не болит...

Імя:: Алесь Горад:: Менск
16.03.2010 19:12
Что-то не вяжется. Если эта девушка на фотках избита, то где синяки и кровоподтеки? Пусть в больничке снимет побои.

Імя:: Ганна
16.03.2010 19:45
Гэта ўжо не міліцэйскі бандытызм - гэта ўжо сапраўдны фашызм!

Імя:: Ананім
16.03.2010 19:49
А дзе фінгал?
Адказаць

Імя:: Ананім Горад:: Беларусь-Polska
17.03.2010 20:48
http://www.svaboda.org/content/article/1986486.html

Імя:: Radykal
16.03.2010 20:47
Калі я запытала – хто яны такія – яны ў адказ выкідвалі руку ў гітлераўскім вітаньні. Прычым, рабілі гэта шмат разоў.

Ёсьць багата сьведчаньняў таго, што спэцыяльныя адзінкі МУС "выхоўваюцца" у духу рускага нацызму (у тым варыянце, які прадугледжвае пакланеньне Гітлеру й Сталіну). Ґенэрал Сиваков, які некалькі гадоў таму асьмеліўся на Беларусі апублікаваць "твор" Гітлера (дарэчы, акурат у часапісе для спэцадзінак), замест папраўчых прац на хіміі займаецца выхаваньнем моладзі ў Акадэміі МУС. Зьяўляліся зьвесткі, што асабовы склад спэцадзінак набіраецца паводле этнічнага прынцыпу, у выніку чаго прыкладна 50% складаюць этнічныя расейцы (у агульнай популяцыі - прыкладна 10%). Трэба меркаваць, што зараза рускага нацызму зьявілася ў сілавых ворганах, сярод йіншага, і таму, што ўжо шмат гадоў на кіраўнічыя пасады туды прызначаюцца выключна іміґранты з краін, дзе рускі нацызм шырака распаўсюджаны ў васяродзьдзі офіцэраў.

Імя:: Gleb Горад:: Orsha
17.03.2010 06:16
Спасибо , Наташа!
Отличный сайт.
"Свабода", расскажите об этой талантливой девушке.
А то всё храбрецы Милинкевичи да Янукевичи.
Адказаць

Імя:: Зямлячка
18.03.2010 13:13
Трымайцеся, Наталля! Чым можам-дапаможам, бо без такіх як Вы-будзе цяжка.

Імя:: Прохожий Горад:: Менск
17.03.2010 10:58
Опаньки, а что за карта на стене на второй фотке? Неужели в Белоруссию входит комплекс Великих озер и полуостров Флорида?


Ай-яй-яй :)
Адказаць

Імя:: Беларуска Горад:: М
17.03.2010 20:46
А дзе ў Вас увогуле ў сьвеце існуе краіна пад назвай "БелОрусСИЯ"? Гэта, пэўна, недзе ў Расеі?..
Адказаць

Імя:: Ананім
18.03.2010 13:11
2беларуска: Не, Беларусь ў ЗША :)))

На мапе відаць, за Натальляй :)
Адказаць

Імя:: 2 Прохожий
17.03.2010 21:25
З мапай сапраўды аблом у iх выйшаў. Але ж чым адрозьнiваецеся вы? У вас у кабiнецiке вiсiць напэўна мапа РФ, цi што яшчэ хутчэй СССР:))
Адказаць

Імя:: PanSportsmen Горад:: Минск
19.03.2010 10:15
У нас только "напэуна", а у вас уже ВИСИТ совсем не белорусская карта!
И не скажешь по обыкновению, что БТ насмотрелся, СБ начитался или КГБ подбросил.
Адказаць

Імя:: Gleb Горад:: Orsha
17.03.2010 22:16
Правильно.
У нас в офисе босс повесил офишу "The Beatles".
Это не их ли любимая песня "Купалинка"?
Если вы скажете что нет, что они не из Беларуси, то, как истинный патриот, завтра сниму.
И порву.
Сделаю то, что, когда-то, Александр Григорьевич сделал с флагом.
Даже под угрозой увольнения.
Нечего на иностранцев смотреть.
Только на своих.