пятніца, 10 лютага 2012, Менск 09:54

Палітыка

Кіраўніцтва Эўрапарлямэнту адклала дату паседжаньня Эўранэсту з-за Беларусі

Заплянаванае на 24 сакавіка першае паседжаньне Парлямэнцкай Асамблеі "Ўсходняга партнэрства" (Эўранэст) перанесенае. Новая дата пакуль не ўстаноўленая.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +

Як паведаміла польскае інфармацыйнае агенцтва РАР, рашэньне адносна таго, хто ад Беларусі павінен заняць 10 месцаў у Эўранэсьце – выключна дэмакратычная апазыцыя (паводле рэкамэндацыі парлямэнцкай дэлегацыі па фармаваньні ПА) альбо таксама і прадстаўнікі беларускага Нацыянальнага сходу (паводле прапановы сацыялістаў) – мусіла зацьвердзіць 11 сакавіка Канфэрэнцыя старшыняў Эўрапарлямэнту. У Канфэрэнцыі прадстаўленыя сьпікер Эўрапарлямэнту, а таксама старшыні палітычных групаў (фракцый). Аднак, у выніку адсутнасьці сярод парлямэнтароў агульных падыходаў і кампрамісаў, Канфэрэнцыя пастанавіла, што разгляд гэтага пытаньня адбудзецца не раней як праз месяц.

Паводле прадстаўніка парлямэнцкага Левага дэмакратычнага альянсу Багуслава Ліберадзкага, напярэдадні ў кулюарах парлямэнту прапаноўваліся самыя розныя варыянты. Сацыялісты настойвалі на тым, каб да Беларусі ў Эўранэсьце ўжываліся тыя ж правы, што і дачыненьні да іншых пяці краін-удзельніц. Тым больш, што такое патрабаваньне ў сваім адкрытым лісьце выказалі і кіраўнікі парлямэнтаў Азэрбайджану, Армэніі, Грузіі, Малдовы і Ўкраіны. Кансэрватары выступалі за тое, каб усе месцы занялі прадстаўнікі дэмакратычнай апазыцыі.

Сам Ліберадзкі і некаторыя іншыя былі за тое, каб беларускія месцы былі разьмеркаваныя паміж дэпутатамі і апазыцыянэрамі.
"Мы лічым, што было б лепш пачаць працу з беларускім парлямэнтарамі, чым ставіць пад сумнеў увесь праект Эўранэсту”, падкрэсьліў парлямэнтар ад Левага дэмакратычнага альянсу.

Тым часам старшыня Эўрапарлямэнту Ежы Бузэк, паводле крыніцы РАР, сказаў на паседжаньні Канфэрэнцыі наступнае: “З майго ўласнага досьведу ў “Салідарнасьці” запрашаць прадстаўнікоў улады “ня ёсьць добра”.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Мiхась Горад:: Менск
12.03.2010 00:34
Интересные сейчас псевдо-левые в Европе.По сути они поддерживают реакционный авторитарный режим и его холуев.Думаете не понимают?
Да нет, понимают.Просто выродились и осталось только одно название.

Імя:: Мікола Горад:: ЭЗ
12.03.2010 06:15
У ЭП налезла мноства камуністаў з былога камуністычнага блёку, заходнія аматараў сталінскага сацыялізму, усіх масцей лібералаў, што кормяцца на грошы Газпрому і гэтыя "левакі" ратуюць дасягненьні сацыяліста Рыгоравіча з калгасных нораў у РБ. Дзіўна, што ЭП ніяк не уцяміць скасаваці візавы тэрор для беларусаў і так заклапочаны не пакрыўдзіці правадыра калгасьнікаў якога не раз абвесьціў нелігітымным і арганізатарам фальшавань выбараў і рэфэрэндумаў. 26 ганебна пустых рэзалюцый ЭП па Беларусі за 16 год панаваньня Рыгоравіча гэта ўжо медыцынская праблема ўсяго ЭП.