Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парлямэнт Таджыкістану адмовіўся ад расейскай мовы


Парлямэнт Таджыкістану цалкам адмовіўся ад выкарыстаньня расейскай мовы ў справаводзтве. Адпаведныя папраўкі былі прынятыя ў закон “Аб нарматыўна-прававых актах Рэспублікі Таджыкістан”.

Як падае “Интерфакс”, верхняя палата парлямэнту – Сэнат – прагаласавалі за зьмены ў законе адзінагалосна.

Летась таджыцкі парлямэнт на прапанову прэзыдэнта Эмамалі Рахмона, які раней адмовіўся ад славянскага канчатку свайго прозьвішча, прыняў закон “Аб дзяржаўнай мове”. Гэты закон цалкам ня згадвае пра расейскую мову, за якой ў Канстытуцыі краіны замацаваны статус “мовы міжнацыянальных зносін”.

Паводле новага закону аб мове, кожны грамадзянін Таджыкістану абавязаны ведаць дзяржаўную мову, а ўсе ўладныя структуры, уключна з судамі і мясцовымі органамі ўлады, цяпер прымаюць заявы ад грамадзянаў выключна на таджыцкай мове.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG