Слухаць

Цяпер у эфіры

Наступная праграма

АНКЕТА СВАБОДЫ

Янка Запруднік

ХРОСНЫ БАЦЬКА



  ДЗЕНЬ БЛОГЕРА

Палітыка

Літоўцы пратэстуюць супраць Беларускай АЭС

Праект першага рэактара Беларускай АЭС.

Праект першага рэактара Беларускай АЭС.

05.03.2010 06:03
Тацяна Поклад

Літоўскія палітыкі і прадстаўнікі грамадскасьці зьвярнуліся ў Эўрапарлямэнт з пратэстам супраць плянаў Беларусі пабудаваць АЭС у 23-х кілямэтрах ад мяжы з Літвой. Зварот быўў зроблены пасьля грамадскіх слуханьняў аб ацэнцы ўплыву будучай беларускай АЭС на навакольнае асяродзьдзе, якя прайшлі ў Вільні на пачатку гэтага тыдня, і якія не пераканалі літоўцаў у бясьпечнасьці станцыі.

Апрача справаздачы па ацэнцы уплыву на асяродзьдзе, Беларусь таксама падрыхтавала і апублікавала адказы на пытаньні розных краін адносна плянаванай АЭС. Літва задала 39 пытаньняў, але адказы зь Беларусі не задавальняюць літоўскіх абаронцаў прыроды, грамадзкасьць і палітыкаў. Саўлюс Пікшрыс, кіраўнік літоўскага Таварыства аховы прыроды і помнікаў культуры «Atgaja»:

«Я даволі добра азнаёмлены са справаздачай уплыву на навакольнае асяродзьдзе і нават з некаторымі вэрсіямі гэтай справаздачы, і таксама з пытаньнямі Міністэрства аховы навакольнага асяродзьдзя Літвы да беларускага боку і зь яго адказамі. З гэтых адказаў (беларускага боку) я знайшоў хіба пару вартых увагі. Іншыя пытаньні праігнараваныя, некалькі абзацаў размоваў аб нічым і нават узятыя фразы з рэклямных буклетаў «Росатама».

У часе грамадскіх слуханьняў у Вільні спэцыялісты беларускага Мінэнэрга не пераканалі аўдыторыю ў бясьпецы будучай АЭС з экспэрымэнтальным рэактарам па расейскім праекце. На знак пратэсту частка аўдыторыі пакінула залю, у іх ліку і старшыня Камітэта па ахове асяродьдзя Сойма Літвы Ёнас Шымэнас.

«Тое, што тут адбываецца — абсурд. Па-першае, моладзь не разумее па-расейску, а арганізатары не забясьпечылі пераклад, пра што можна гаварыць?! Гэта размова глухога з нямым. Прапанавалі сёньня выслухаць, заўтра пачытаць, і паставяць плюсік — сустрэча адбылася. Імпрэза была, але мы нічога не пачулі. Гэта непарадак, тым больш што ў залі знаходзіўся віцэ-міністар аховы асяродзьдзя (Аляксандрас Сруогіс). Думаю, мы запатрабуем палітычнай адказнасьці гэтага міністэрства»,– заявіў старшыня Камітэта па ахове асяродьдзя Сойма Літвы, які пакінуў залю на знак пратэсту.

Літоўскі парлямэнтарый Гінтарас Сангайла застаўся на слуханьнях, але і ён перакананы, што нельга верыць запэўніваньням Беларусі ў бясьпецы будучай АЭС:

«Гэта такая сфэра, што нам ня варта падзяляцца — гэта важна ўсім, і адной, і другой дзяржаве. Нас не задавальняе справаздача аб ацэнцы ўплыву на асяродзьдзе, тым больш, што з досьведу Чарнобыльскай аварыі бачна, што пададзеныя Беларусьсю лічбы на выпадак аварыі не адпавядаюць рэчаіснасьці. Беларусь запэўнівае, што ўсё будзе нармальна. Але тэхнічныя адкіды ў Вяльлі прыплывуць да нас, і няма яснасьці адносна захоўваньня радыёактыўных адкідаў. Падобна, у незразумелых тэхнічных умовах яны будуць захоўвацца там на месцы, недзе у 10 км ад вёскі Гярвяты. Я ужо не кажу пра культурна-гістарычную і прыродную каштоўнасьць рэгіёна, пра зоны адпачынку. Сапраўды, пляцоўку для пабудовы АЭС Беларусь абрала няўдалую».

Літоўскія ўдзельнікі слуханьняў, у іх ліку і парлямэнтары, і прадстаўнікі мясцовых органаў улады, прагаласавалі за зварот у Эўрапарлямэнт з нэгатыўнай ацэнкай слуханьняў. У звароце сярод іншага заявілі, што зробяць усё магчымае, каб Літва не прызнала задавальняючымі вынікі грамадскіх слуханьняў па ацэнцы ўплыву Беларускай АЭС на асяродзьдзе.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
     
Камэнтары
Імя:: Марына Горад:: Бабруйск
05.03.2010 12:41
Хоць адна навіна, якая дае надзею на тое, што абміне нас гэтая жудасная будова атамнай станцыі! Пасля слуханняў у Астраўцы восенню мінулага года здавалася, што гэтага кашмару ўжо не перадухіліць...Замкнутае кола. Людзі нібы сляпыя і глухія. Калі не мае розуму кіраўніцтва нашай краіны і народ у большай колькасці, застаецца спадзявацца, што Еўрасаюз спыніць гэтае злачынства супраць чалавецтва.
Калі была год таму на Астравеччыне, малілася да Бога: не дапусці, Божа, гэтага злачынства...Працягваю маліцца і заклікаю ўсіх, каму неабыякавы лёс нашай краіны, да супольнай малітвы у гэтай інтэнцыі...

Імя:: Генадзь Горад:: Масква
05.03.2010 12:58
Любая пляцоўка на Беларусі будзе мець экалагічны і гістарычны аспект.АЭС будаваць трэба і як мага хутчэй, бо есьць дзяржаўныя патрэбы.Гэта фактар энергетычнай незалежнасьці.Расейцам ў гэтай справе давераць нельга ,літоўцаў слухаць ветліва і ўсе- гэта ня іх справа.Расейцы не зацікаўлены у будаўніцтве АЭС, бо тады Беларусь саскочыць з газавай іглы.
Адказаць

Імя:: Марына Горад:: Бабруйск
05.03.2010 15:33
Менавіта таму, што любая пляцоўка будзе мець экалагічны аспект, як Вы і адзначылі, нельга дазволіць яе будаўніцтва.
Якія дзяржаўныя патрэбы? І аб якой незалежнасці ідзе мова, калі на будаўніцтва будуць запазычаны вялікія грошы, якія яшчэ невядома калі і якім коштам будуць выплачаны?
І, так здаецца, што нельга казаць, што будаўніцтва АЭС у Беларусі - гэта не справа літоўцаў. Той факт, што АЭС плянуюць будаваць у Астравецкім раёне, на адлегласці 50 км ад Вільні, дае поўнае права літоўцам ня толькі выказаць сваё меркаванне, але і прыкласці ўсе намаганні для спынення гэтага жудаснага праекту. І дзякуй Богу, што так, таму што, паўтаруся, здаецца, што беларускі народ сляпы і глухі, і верыць абяцанням таннай электраэнергіі, новых працоўным месц, высокіх заробкаў і г.д. А аб чым, сапраўды, думаць людзям у іх цяперашнім становішчы...? Аб экалогіі? Ці аб тым, што будзе знішчаны самы чысты куток краіны? Ці можа аб культурнай спадчыне Астравецкага раёна?...
Дарэчы, калі расейцы не зацікаўлены ў будаўніцтве АЭС, як Вы сцвярджаеце, чаму ж быў абраны расейскі праект? Чаму расейцы бяруцца будаваць АЭС?....

Імя:: Ананім
05.03.2010 13:12
Calkam padtrymlivaju litoùski bok. Navat my, tutejshyja, nie viedajem: dzie zastanucca tyja vykidy uranavyja, a tearytychnyh dumak bagata... A naogul, nie ujaùlajecca: jakimi grashyma Bielarus' zbirajecca budavac', eksplutavac', likvidavac' toje, na shto niama ANIJAKAGA dosviedu?!

Імя:: Viales Горад:: Rečyca
05.03.2010 15:36
Аб якой энэргетычнай незалежнасьці можа ісьці размова?! А дзе мы будзем браць паліва для гэтай станцыі?! Наколькі мне вядома, ў Беларусі яно не здабываецца...і зноў жа нам прыйдзеццка купляць яго ў Расеі. І яшчэ, хто-небудзь думаў аб тым, што рабіць з адпрацаваным палівам? Дзе яго захоўваць? Ды й кошт захоўваньня велізарны, а захоўваць яго трэба не 5-10 год, а ўсе 500-1000 і болей!!! АЭС - гэта мінулае, яе нельга будаваць на Беларусі, ды й вогуле дзе-небудзь у сьвеце. Ёсьць дастаткова шмат альтэрнатыў!!!

Імя:: Michal Zaleski Горад:: Mensk
05.03.2010 15:42
А чаго літоўцы супроць ркскай станцыі ў Нёманскім раёне не пратэстуюць. Яе ж расейцы раней завершаць будаваць, чым у нас пачнуць. А пасля таго мы ім не спатрэбімся. І будзе тут цуд некранутай прыроды...
     

Прадукты і паслугі:

ПадкастRSSMobile