пятніца, 10 лютага 2012, Менск 10:49

Палітыка

Мілінкевіч супраць ізаляцыі Беларусі

Вяртаньне да ізаляцыі было б дрэнным для Беларусі – заявіў Аляксандар Мілінкевіч у часе сустрэчы са старшынём Эўрапейскага парлямэнту Ежы Бузэкам.

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Адначасова Мілінкевіч і Бузэк выказаліся за тое, каб эканамічная дапамога Менску ставілася ў залежнасьць ад хады дэмакратычных рэформаў у Беларусі. Гаворка вялася пра пазыкі з МВФ, Эўракамісіі і Эўрапейскага банку рэканструкцыі і разьвіцьця.

“Беларускія ўлады павінны зразумець, як шмат яны могуць згубіць, калі ня будуць шанаваць правы чалавека”, – заявіў Ежы Бузэк.

Паводле ягоных словаў, рэпрэсіі супраць СПБ на чале з А.Борыс, гэта адначасова рэпрэсіі супраць усёй дэмакратычнай супольнасьці ў Беларусі.

Мілінкевіч заклікаў таксама да супольнай палітыкі ўсіх краінаў Эўразьвязу ў дачыненьні да Беларусі.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: беларус
16.02.2010 20:31
Весела. Антыбеларускi рэжым САМ i правакуе сьвядома тыя канфлiкты, магчыма i з расейскае падачы, а мiлiнкевiч i тутака круцiцца-верцiцца. Не ён пераконваў Бузака ў тым, што "Беларускія ўлады павінны шанаваць правы чалавека", а Бузак яго..

Імя:: Алесь Крывіч-вайдэлот Горад:: Полацк
16.02.2010 21:18
Прычым тут ізаляцыя краіны і не дазвол Лукашэнка уязжаць у Ўразьвяз.Эўрапейскія палітыкі проста робяць усё толькі з пазыцыі сваіх інтарэсаў - грошаў.

Імя:: alkata
16.02.2010 21:23
А хтосьці чакаў іншага ад Мілінкевіча? Пакуль Мілінкевіч і Ко будуць кансультаваць ЭЗ, Лу будзе жыць і дурыць.

Імя:: антон
16.02.2010 23:46
интересная логика: чем больше антинародная власть будет душить людей, тем больше ей на это надо давать карт-бланш со стороны международного сообщества. пускать её в европу, поощряя тем самым такую политику. ну и кому это в первую очередь выгодно? естественно самому лукашенко и москве. милинкевичу пора закругляться говорить на западе от имени белорусов.

Імя:: ссылочки
17.02.2010 00:42
«Помощник президента России Сергей Приходько заявил, что в Кремле приветствуют решение Евросоюза пригласить президента Белоруссии Александра Лукашенко на саммит "Восточное партнёрство", который состоится в Праге 7 мая, передает «Газета.Ru» со ссылкой на ИТАР-ТАСС. Россия своих партнеров по ЕС всегда настойчиво убеждала в бесперспективности санкций и какой-либо изоляции в отношении дружественной нам Белоруссии. Мы рады, что в Брюсселе возобладал реализм в отношении Белоруссии». 17.04.2009

"Россия помогала Беларуси начать диалог с Европой. И мы считаем, что это правильно, так как страна не должна находиться в изоляции. При этом мы получаем еще один дополнительный голос в поддержку российскому голосу в европейских структурах. Речь о смене вектора российской внешней политики не идет, заявил во время пресс-конференции в Минске посол РФ Александр Суриков ." 11.06.2009

Імя:: 2 ссылочки
17.02.2010 14:53
Ну ясна. То бок Маскве, Лукашэнку i Мiлiнкевiчу трэба проста легалiзаваць на Захадзе антыбеларускую дыктатуру, а разам з ёй i ўсе е справы. Без анiякiх там правоў чалавека тым больш правоў беларусаў.

Імя:: АРТ Горад:: Х
20.02.2010 23:56
А мы супраць Мілінкевіча! Ганьба такому беларусу! Можа яшчэ насмеліцца і кандыдатам на прэзідэнцкія выбары вылучыцца?! Здраднік...
Адказаць

Імя:: Бузяк
22.02.2010 20:05
Хто Беларус? Міленкевіч? Прыглядзіцеся лепей....ён ніякой і ніхто.