пятніца, 10 лютага 2012, Менск 05:23

Грамадзтва

Гарадзенская завея: ні з двара, ні ў двор…

Гарадзеншчына змагаецца з наступствамі шматдзённых сьнегападаў. Камунальныя і дарожныя службы не спраўляюцца са сьнегам. Многія вёскі застаюцца адрэзанымі ад сьвету.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +
У нядзелю ДАІ Гарадзенскай вобласьці праз СМІ ўпрошвала вадзіцеляў, каб тыя не выяжджалі з-за дрэннага надвор’я і стану аўтадарог. У абласным цэнтры ў той дзень ЖКГ не спраўлялася з расчысткай дарог, а ў дварах усё наагул занесена.

На “Цэнтральным” рынку ў Горадні абваліўся дах, пацярпела адна гандлярка, яе завезьлі ў шпіталь. Дах зачапіла машына, але відавочцы кажуць: абваліўся ён таму, што ніхто яго не ачышчаў ад сьнегу.



На трасе Ваўкавыск-Баранавічы недалёка Зэльвы пацярпеў легкавік, які з двума пасажырамі ўрэзаўся ў вялікі грузавік. Усе, хто быў у легкавіку, загінулі. Інспэктары ДАІ кажуць, што кіроўца ня справіўся з кіраваньнем з-за стану дарогі.

У Мастах дэпутат райсавету Зьміцер Кухлей з раніцы пісаў скаргі ў ЖКХ, бо ў ягоным мікрараёне заваленыя сьнегам дарогі і праезды ня чысьцяць.

Кухлей: “Машыны, якія заехалі ў двор, цяпер выехаць ня могуць, бо занесеныя сьнегам. А гэты сьнег павінны ж вычышчаць і вывозіць”.

У вёсцы Альхоўка Астравецкага раёну, са слоў аднае жыхаркі, дарогу на трасу яшчэ расчышчаюць, а вось у дварах наагул не прайсьці.

Спадарыня: “Мы неаднойчы зьвярталіся ў ЖКГ і казалі, што за грошы, якія мы плацім, у гарадах прыбіраюць і пад’езды таксама, сьнег расчышчаецца, лёд… а мы тут чысьцім усё самі. Хто раніцай першы выходзіць, людзі ў хлявах трымаюць скаціну, то яны і чысьцяць. А так, каб у двары тратуары пачысьціць — у нас сьнег так і ляжыць, мы толькі сьцежачку пратоптваем”.

А ў Слоніме людзі чакаюць паводкі, якая можа паўтарыць падзеі 1958 году. Мясцовы журналіст Сяргей Чыгрын кажа, што сьнегу выпала шмат, але камунальныя службы зь ім яўна не спраўляюцца.

Чыгрын: “Асабліва засыпаныя сьнегам мікрараёны. Да прыкладу, на вуліцы Брэсцкай — вялікі мікрараён, а ня чысьцяцца ні пад’езды да дамоў, ні тратуары — усё занесена сьнегам”.

Уздоўж Шчары і каналу Агінскага людзі рыхтуюцца да паводкі, са слоў Чыгрына, самі. У МНС журналісту паведамілі, што таксама распрацавалі плян эвакуацыі людзей. Пытаюся — а што было ў 1958 годзе?

Чыгрын: “Вось адна сланімчанка мне згадвала, што іх хату за чыгункай папросту перакуліла вадой. Замосьце — старая частка гораду — цалкам была залітая вадой. Другі слонімец распавядае, што ўсе масты змыла, у дамах пазмывала печы. Па вуліцах Агінскага і Чкалава людзі плавалі на лодках”.




Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Яўген Мурашка
15.02.2010 18:19
Было сказана:
"...У Мастах дэпутат райсавету Зьміцер Кухлей з раніцы пісаў скаргі ў ЖКХ, бо ў ягоным мікрараёне заваленыя сьнегам дарогі і праезды ня чысьцяць...."
Пісаць скаргі, вельмі лёгка. Бачу, што нікому не прыходзіла у галаву вельмі простая думка - Узяць рыдлёўкі і расчысьціць сваі двары? Такая незвычайная сітуацыя назіраецца па усёй Эўропе і там людзі не чкаюць дапамогі, робяць усе магчымае, каб дапамагчы камунальным службам у гэтым пляне.
Я далекі ад думкі, што ЖКХ, нічога не робяць, а сядзяць у цяпле і ужываюць гарбату.
Адказаць

Імя:: Andrei Горад:: Berascie
15.02.2010 23:22
Згодзен.
Колькі час не было такой зімы? Дык бярыце рыдлеўкі у рукі.
Нажаль усе чакаюць і пакутваюць але трымаюцца стойка.
Што сам і зрабіў - набыў рыдлеўку да снегу і адкідваю, раблю праезд.
І дарэчы не заўважаю шмат дзяцей якія гуляюць у снезе, мабыць бацькі не пушчаюць ці не цікава ім шалець у сугробах у наш час...
Адказаць

Імя:: Валера Горад:: Горадня
15.02.2010 23:29
Правільна. усіх гэтых дармаедаў трэба выганяць на вуліцы з лапатамі. сядзяць у цёплых кабінетах і ўсё нешта папісваюць. вунь, Рыгоравіч, не саромеецца і з рыдлёўкай на бібліятэцы папрацаваць.