пятніца, 10 лютага 2012, Менск 10:11

Грамадзтва

“Славянскі гей-парад” плянуе заехаць у Менск

У Менску актывісты барацьбы за правы сэксуальных меншасьцяў зьбіраюцца правесьці гей-парад. Пра гэта Інтэрфаксу паведаміў прадстаўнік аргкамітэту «Славянскага гей-параду» Мікалай Аляксееў.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Паводле крыніцы, аргкамітэт ужо правёў у Менску паседжаньне, на якім датай правядзеньня гей-параду было абрана 15 мая.

Мэта акцыі — падтрымка талерантных адносінаў і забесьпячэньне правоў і свабодаў асобаў гомасэксуальнай арыентацыі ў Беларусі і Расеі, перадае Інтэрфакс словы Мікалая Аляксеева з аргкамітэту «Славянскага гей-параду».

Паводле крыніцы, актывісты «Славянскага гей-параду» маюць намер у блізкім часе падаць заяўку на правядзеньне гей-параду ў Менскі гарвыканкам.

Дагэтуль усе спробы беларускіх геяў правесьці дазволеныя публічныя акцыі заканчваліся няўдала.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Войша
08.02.2010 19:45
Заўжды радыя, госьцекі даражэнькія!
Менск вялізны, хопіць на ўсіх, віва!
Андросенка, пазнач у справаздачы.

Імя:: Korj Горад:: Менск
08.02.2010 20:49
"гомасэксуальнай арыентацыі ў Беларусі і Расеі"
Ня тую дату! Трэба абавязкова 2 красавіка!

Імя:: Бабілён Горад:: Менск
08.02.2010 21:48
Абавязкова прыму ўдзел!

Імя:: Алесь* Горад:: Менск
09.02.2010 01:09
А шоў будзе бескаштоўнае, ці квіткі набываць трэба???

Імя:: Миронов Константин
09.02.2010 07:48
Думаю,что власти разрешат его в угоду "дружественной" европе.Геи не посягают на власть,не критикует её,и лишний раз можно будет ,попрошайничая, сказать,что "мы в центре европы"