пятніца, 10 лютага 2012, Менск 10:55

Грамадзтва

На прэзыдэнцкай лыжні сканаў чыноўнік

Сёньня на новых могілках прыгараднай ля райцэнтру Глыбокае вёскі Харашкі адбылося пахаваньне старшыні Абрубскага сельсавету гэтага ж раёну 56-гадовага Васіля Арлоўскага.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +

Напярэдадні чыноўнік змушаны быў удзельнічаць у так званай прэзыдэнцкай лыжні, падчас якой раптоўна памёр. Мэдыкі канстатавалі, што ў немаладога мужчыны была арытмія сэрца.

Васіль Арлоўскі працаваў у сельскай гаспадарцы. Быў старшынём калгасу імя Энгельса, які некаторы час назад далучылі да СПК “За Радзіму”. У апошнія некалькі гадоў спадар Арлоўскі ўзначальваў Абрубскі сельсавет Глыбоцкага раёну. Жыў у вёсцы Шунявічы. Без галавы сям’і засталіся жонка нябожчыка і тры ягоныя дачкі.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Ganna Горад:: Brest
07.02.2010 14:54
Czytajce "Zouty piasoczak" Wasila Bykawa.

Імя:: Яніна Горад:: Баранавічы
07.02.2010 17:41
Усё гэта нагадвае позьнярымскія забавы Калігулы, Камода ды іншых збачэнцаў. Тады таксама зьдзекваліся ня толькі з рабоў і прасталюдзінаў. Імпэратар надзяваў дурацкія каўпакі на сэнатараў і патрыцыяў. Венцаносны хам куражыўся, цкаваў людзей. А потым, калі ён валіўся, да яго ніхто ня меў літасьці...

Імя:: Ягор Фядзюшын Горад:: Мінск
08.02.2010 00:40
Васіль Арлоўскі быў шчырым, добрым, светлым чалавекам. Любіў літаратуру, дапамагаў у любых тэхнічных пытаннях, калі прыходзіла такая неабходнасць. Калі яго перавялі ў Шунявічы, нам яго не хапала. Тое, што яго забіла гэтак зв. "абавязалаўка" - злачынства і дурасць вертыкалі, калі зверху да самага нізу не глядзяць на магчымасці, а патрабуюць адно паслухмянства. У несвабодным грамадстве чалавек -- вінцік. Шкада, што Васіля больш няма. Спачуванне яго сям'і -- і ўсім, хто вымушаны ісці на "прэзідэнцкую лыжню" ці яшчэ якую чарговую дурасць...

Ягор Фядзюшын

Імя:: Жанна Горад:: Минск
08.02.2010 09:56
я не думаю што гэтага дзядзюка прывялі на лыжню пад дулам пісталета
мне здаецца калі не было сілаў то можно было б і не бегчы з апошняй моцы - чыста сымбалічна папрысутнічаць
але будуць паміраць а за свае крэсла чыноўніка трымацца
як бы не пасунулі