пятніца, 10 лютага 2012, Менск 11:03

Палітыка

У Ізраілі асуджаюць паводзіны свайго міністра ў Менску

Вядучыя выданьні Ізраілю выступаюць з рэзкай крытыкай паводзінаў міністра турызму Стаса Місежнікава ў часе яго афіцыйных візытаў у Гішпанію, Аргентыну, Бразылію і Беларусь. Прэса абвінавачвае міністра ў зрыве дзелавых сустрэчаў, адпачынку і забавах у працоўны час, што, паводле журналістаў, наносіць вялікую шкоду ізраільскай дзяржаве.

Стас Місежнікаў
x
Стас Місежнікаў
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Місежнікаў, які актыўна выступае за ўвядзеньне паміж Ізраілем і Беларусьсю бязьвізавага рэжыму, наведаў краіну летась у ліпені. У часе сустрэчы зь беларускімі афіцыйнымі асобамі ён заявіў, што скасаваньня візаў можна чакаць ужо ў 2010 годзе. Адпаведную заяву міністар турызму зрабіў і сёлета ў студзені на пленарным паседжаньні ў Кнэсэце.

Тым часам, аналізуючы сёньня візыт Місежнікава ў Менск больш чым паўгадавой даўніны, выданьне Наaretz, спасылаючыся на крыніцу ў МЗС Ізраілю, піша:

«Аднак падчас паездкі ў Беларусь, яшчэ некалькі месяцаў таму, міністар дзіўна паводзіў сябе».

Паведамляецца, што МЗС Ізраілю настойліва раіў міністру перанесьці тэрмін сваёй паездкі зь пятніцы на панядзелак, каб не зрываць дзелавыя сустрэчы з-за шабату — сьвятога для габрэяў дня суботы. Аднак міністар праігнараваў гэтую параду.

Місежнікаў прыляцеў у беларускую сталіцу ў пятніцу ў другой палове дня. За некалькі гадзін да пачатку шабату ён правёў дзьве дзелавыя сустрэчы. Адна зь іх, зь беларускім калегам, прайшла на роднай Місежнікаву мове (ён паходзіць з былога СССР). Гэтая сустрэча скончылася сумеснай вячэрай.

Такім чынам, рэшту пятніцы, суботу і нядзелю міністар правёў у Менску, займаючыся прыватнымі справамі і сустрэчамі, прычым «за кошт падаткаплатнікаў», падкрэсьлівае выданьне.

Прыводзячы выпадкі забаваў міністра ў іншых краінах, журналісты называюць такія паводзіны «ганебнымі».
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Ананім
02.02.2010 17:49
«за кошт падткаплатнікаў»
Адказаць

Імя:: Рэдактар Горад:: Прага
02.02.2010 17:52
Дзякуй за заўвагу, выправілі

Імя:: хочу в израиль
02.02.2010 19:21
Евреи хотят свалить этого министра. Тогда наши надежды на безвизовые поездки накроются. В политике всё всегда м во многом зависит от одного конкретного человека. Будет министром не бывший советский, а кто-то другой, подобных инициатив не будет.

Імя:: не хачу ў ізраіль
03.02.2010 13:35
цікава, ці пасодзяць?