пятніца, 10 лютага 2012, Менск 10:57

Грамадзтва

Італьянскія СМІ пра лёс альпійскага салдата ў Беларусі

Італьянскія выданьні зьмясьцілі некалькі публікацыяў, пра тых, каго доўгі час было прынята лічыць зьніклымі. Гэта салдаты Другой усясьветнай вайны, якія памерлі на тэрыторыі былога СССР.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Як пішуць італьянскія мэдыі, тое-сёе ўжо стала вядомым, дзякуючы нечаканаму падарунку беларускага прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі італьянскаму прэміеру Сыльвіё Бэрлюсконі ў «якасьці падзякі за першы за апошнія 15 гадоў афіцыйны візыт на Захад». Паводле Corriere della Sera, у дакумэнтах, сабраных у КДБ Беларусі і розных іншых архівах Беларусі і Расеі, утрымліваецца інфармацыя пра некалькі сотняў італьянцаў у СССР. Прыкладна 30 гісторый пра людзей, аб якіх цягам 60 гадоў нічога не было вядома іх сваякам.

...Нядаўна ў сямейнікаў італьянскага кляну Мафі, як яны самі кажуць, палягчэла на душы. Пасьля 60 гадоў актыўных пошукаў яны нарэшце даведаліся пра лёс свайго бацькі, дзядзькі, дзядулі, зьніклага ў гады Другой усясьветнай вайны на Ўсходнім фронце. Як вынікае з перададзеных у Італію архіўных матэрыялаў зь Беларусі, ваеннапалонны Стэфана Мафі, 1915 году нараджэньня, памер у кастрычніку 1945 году ў шпіталі ў Слуцку, на гэтай зямлі і быў пахаваны.

Пасьля сканчэньня Другой усясьветнай вайны сям’я Мафі пісала шматлікія лісты да італьянскага і савецкага кіраўніцтва з просьбай дапамагчы ім знайсьці Стэфана. У сваіх пэтыцыях Мафі неаднаразова падкрэсьлівалі, што іх сваяк не належаў да карнага фашыстоўскага фармаваньня. Ён быў прафэсійным высакаклясным воінам, альпійскім стралком батальёну «Эдола». Альпійскія стралкі, якія прайшлі ўсю вайну і дзейнічалі на ўсіх франтах, пасьпяхова вырашалі баявыя задачы ня толькі ў гарах, але ў любых іншых умовах.

Мафі таксама адзначалі, што іх бацька апынуўся ў палоне пасьля таго, як у верасьні 1943 паміж Італіяй ды краінамі антыгітлераўскай кааліцыі было падпісанае замірэньне. Менавіта гітлераўскія войскі пачалі масавае зьнішчэньне італьянцаў.Усіх італьянскіх вайскоўцаў з Альбаніі, Італіі, Югаславіі, Грэцыі ад канца 1943 году пачалі інтэрніраваць і завозіць у лягеры ваеннапалонных, якія знаходзіліся ў Беларусі і іншых кутках СССР. Апошняя зьвестка ад Стэфана Мафі да яго жонкі прыйшла ў 1944 годзе.

З СССР Мафі, як і іншыя італьянскія сем’і, атрымлівалі адказ: італьянскіх ваеннапалонных у гэтай краіне няма. Паводле некаторых гісторыкаў, адпраўку італьянскіх палонных на Радзіму затрымлівалі паводле палітычных прычынаў. У Італіі мелі пачацца выбары і аповеды пра жахі ў савецкіх лягерах тых, хто вярнуўся, маглі стаць перашкодай для добрых шанцаў італьянскіх камуністаў.

І толькі пасьля выбараў 1946 было аб’яўлена пра завяршэньне рэпатрыяцыі з СССР усіх італьянскіх ваеннапалонных. Сьведчаньні тых, каму ўдалося выжыць у савецкіх канцлягерах, былі жахлівымі.

Штомесяц тут ад тыфу, холаду і голаду паміралі тысячы італьянцаў. Назіраліся нават выпадкі канібалізму сярод палонных. Страты сярод італьянцаў былі неверагоднымі.

Як паведамляюць італьянскія СМІ, перададзеныя Менскам дакумэнты ўсяго толькі маленькая частка матэрыялаў, які сьведчаць пра лёс італьянскіх ваеннапалонных у СССР.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Belarus
29.01.2010 01:36
Страты сярод італьянцаў былі неверагоднымі...
_______________________________________
Можна падумаць што нашых палонных у іхніх лагерах цукеркамі каштавалі... Прыйшлі з Гітлерам разам , дык хай не трындзяць. Мне вам ссылку на Дэрыктывы немцаў аб абыходжанне з палоннымі і мясцовымі жыхарамі , а таксама на Матыр'ялы Нюрнбергу даць , ці самі знойдзеце ў сеціве? Брыдка чытаць падобныя навіны.

Імя:: лариса
29.01.2010 09:47
чисто совковая подлость - 60 лет держать закрытми эти архивы и игнорировать запросы блихких пропавшиз без вести.не исключаю, что этот вопрос был одной из мотивации первой встречи берлускони с лукашенко в риме.

Імя:: лариса
29.01.2010 11:24
2belarus
Брыдка чытаць падобныя навіны.
ну и не читайте! с вашим партизанским падходом неизвестно к чему сведена история 2-й мировой войны. да и на этом сайте вы и подобные вам пробуете установить порядки совка, когда всегда и обо всем полагалось судить тисключительно ветеранам великой отечественной. можно подумать, что кроме гитлеровских лагерей не было лагерей советских?!. а военного ремесла из-за того, что сталин уничтожил лучшие армейкие кадры и кинул на войну исключительно ополченцев, никто не отменял. почитайте про альпийских стрелков и, наверное, поймете, почему у красной армии в первые годы были такие колоссальные потери.
мне же статья очень понравилась. спасибо автору.
Адказаць

Імя:: Belarus
29.01.2010 14:48
Вы не зусім зразумелі мой адказ шаноўная. Ніхто ніякія новыя парадкі на гэтым сайце не ўстанаўлівае, а кожны выказвае сваю думку , падабаецца вам гэта ці не. Апошнім чынам я бачу нейкае не зусім здаровае захапленне акупантамі. На Ўкраіне ажывілі СС Галітчына і паставілі там помнік . Я не кажу аб УПА таму што гэта былі сапраўдныя патыёты сваёй краіны . Але выбачайце мяне называць эсэсаўцаў з Галітчыны патрыётамі.... Тое самае робіцца і ў Расеі з здраднікам Ўласавым , ён таксама стаў барацьбітом за дэмакратыю. зараз гэтая хваля дакацілася і да Беларусі толькі з больш выкручанага боку. Цяпер нямецкія, італьянскія і астатнія нацысты паустаюць ахвярамі злачыннага савецкага рэжыму. Маўляў добрыя хлопцы былі , завіталі да нас у госьці па суседску , а іх разз і ў лягер. Вы б спадарыня пацікавіліся лепш як абышліся з нашымі палоннымі і з іх пахаваннямі . Я ведаю об чым кажу . Зайдзіце на сайт пашуковых группаў http://srpo.ru/forum/index.php ды пачытайце аб ... тым як зносілі савецкія могілкі ў той самай Італіі, аб аперацыі Асфальт у Нарвегіі, аб вандалізму ў Венгріі ... а потым ўжо выказвайце сваё фі.
Дарэчы магілы вязняў турмы гестапа што была ў Лепелі і якіх немцы пастралялі пад час штурму Лепеля партызанамі ў 1943 не знойдзены да гэтага часу...
І апошняе ... я схіляю галаву перад тымі хто выстаяў ў той вайне і зламаў хрыбет нацыскай і фашістскай гадзіне!!!
Адказаць

Імя:: utyrf
30.01.2010 13:01

Цяпер нямецкія, італьянскія і астатнія нацысты паустаюць ахвярамі злачыннага савецкага рэжыму

Чаму “італьянскія нацысты”, калі размова ў тэксьце ідзе пра тое, як гітлераўцы ў канцы 1943 “пачалі інтэрніраваць усіх
італьянскіх вайскоўцаў з Альбаніі, Італіі, Югаславіі, Грэцыі і завозіць у лягеры ваеннапалонных, якія знаходзіліся ў Беларусі і іншых кутках СССР.

Ці такога не было?1 Ці вы нязгодныя з тым, што жудасныя ахвяры ў гады другой сусветнай у СССР адбыліся н е толькі з-за гітлера, але і з-за сталіна таксама?
Адказаць

Імя:: belaruska
30.01.2010 21:21
belarusu
ёсьць людзі, якія мусяць ваяваць - кадравыя вайскоўцы. з гэтай нагоды яны прымаюць прысягу.так было і так будзе. і трэба іх адрозьніваць ад карнікаў! калі прафесейныя вайскоўцы трапляюць у палон, то ў дачыненні да іх ва ўсім свеце мусяць ставяцца згодна з адпаведнымі жэнеўскімі канвенцыямі, заключанымі ў пачатку мінулага стагодзя. і ня трэба тут граць на струнах вэтэранаў!.
Адказаць

Імя:: Belarus
31.01.2010 23:52
Вы напэўна не зусім мяне зразумелі. Размова ідзе не пра прафісійных жаўнераў . Размова ідзе пра юрыдычныя акалічнасьці гэтай справы. Яны гэтыя італьянцы, немцы, румыны і г.д. ёсьць АКУПАНТЫ . Разумееце вы гэта. Можа самі па сабе яны і добрыя хлопцы, але калі яны ўзялі ў рукі зброю і удзельнічалі ў розных брудных справах, то яны ёсьць забойцы і душагубы і прабачёння ім няма. Можа хто зь іх страляў і забіваў маіх ці вашых родзічаў. А так як яны забоіцы , то спытайцеся ў сваёй бабулі , дзе іх трэба было пахаваць ці што зь імі трэба было зрабіць. Пра сталінскія лягеры падымаць тэму , мне падаецца, дарэмна. Гэта адбывалася ўжо апасьля Загаду аб каміссарах ,Загаду аб жыдах, Загаду аб асобых вайсковых зонах, Загаду аб юрысдыкціі Вермахта на акупаванай терыторыі, Загаду аб ваеннапалонных, Загаду аб новым эўрапейскім парадку і шмат іньшых людажерных загадаў ад якіх увогуле валасы паўстаюць дыбам на галаве... А выконвалі гэтыя загады нямецкія, італьянскія і іншыя жаўнеры... Паглядзіце фільм Ромма Звычайны фашызм , тады ў вас не будуць ўзнікаць падобныя пытанні... з павагай Беларус.
Адказаць

Імя:: Belarus
01.02.2010 00:02
Наконт карнікаў і прафісійных жаўнераў прайдзіцеся па гэтаму лінку , толькі адразу папярэджваю гэта жорсткая праўда вайны... http://users.livejournal.com/_zmei/143108.html