пятніца, 10 лютага 2012, Менск 00:40

Палітыка

У Эўранэст зь Беларусі запросяць толькі апазыцыю

Сёньня ў Брусэлі адбылася сустрэча Бюро Эўранэста, на якой абмяркоўваўся фармат удзелу шасьці краін "Усходняга партнэрства" ў Парлямэнцкай асамблеі "Эўразьвяз - Усходняе суседзтва" (EURONEST PA, EU-Neighborhood East Parliamentary Assembly).

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Эўрадэпутат Яцэк Сарыюш-Вольскі сказаў Свабодзе, што ў Эўранэст запросяць па 10 дэпутатаў з Армэніі, Азэрбайджану, Грузіі, Малдовы і Ўкраіны, а зь Беларусі 10 назіральнікаў ад апазыцыйных сілаў і ад грамадзянскай супольнасьці.

Спадар Сарыюш-Вольскі дадаў, што пакуль у Беларусі ня будзе дэмакратычна выбранага і міжнародна прызнанага парлямэнту, у Эўрапарлямэнце Беларусь будуць прадстаўляць толькі назіральнікі.
Яцэк Сарыюш-Вольскі

Эўрадэпутат таксама паведаміў, што Эўрапарлямэнт мае намер выслаць місію ў Беларусь, хутчэй за ўсё ў лютым, каб вызначыць склад групы назіральнікаў, якая будзе прадстаўляць Беларусь у Эўранэсьце.

Наконт таго, паводле якіх правілаў сфармуецца згаданая група беларускіх назіральнікаў у Эўранесьце, Сарыюш-Вольскі сказаў наступнае:

"Агульна кажучы, ідэя ў нас такая, каб запрасіць па адным прадстаўніку зь пяці апазыцыйных партыяў — камуністаў, сацыял-дэмакратаў, кансэрватараў, лібэралаў і хрысьціянскіх дэмакратаў — ды пяць прадстаўнікоў грамадзкіх рухаў, такіх як Рух за Свабоду, незалежныя журналісты, незалежныя прафсаюзы, рэлігійныя меншасьці, нацыянальныя меншасьці. Гэта папярэдняя канцэпцыя, якая будзе абмяркоўвацца падчас працы місіі Эўрапарлямэнту ў Беларусі".

Першае паседжаньне Парлямэнцкай асамблеі "Эўразьвяз-Усходняе суседзтва" прызначана на 24 сакавіка.

Аляксей Янукевіч
Старшыня партыі БНФ Аляксей Янукевіч называе рашэньне Эўрапарлямэнту запрасіць у Эўранэст толькі апазыцыю цалкам слушным. На яго думку, супрацоўніцтва ў «Эўранэсьце» прадстаўнікоў апазыцыйных сілаў і грамадзянскай супольнасьці магчымае ў самых розных галінах. Чытаць далей...
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Дзядзька
27.01.2010 17:28
Калi гэта так - то гэта проста дзiкунства. Трэба выходзiць з такiх "партнерствау" ды трымацца ад iх падалей.
Ну добра, есць спрэчкi вакол дэмакратычнасцi абрання ПП НС.Але гэтыя „апазыцыйныя партыi ды арганизацыi" дакладна ня мае анiякага дачынення да парлментарызму.
Кали iх сапрауды кудысь запросяць замест афицыйных парламентарыяу - гэта будзе азначаць ня толькi плявок у тваале и прадэманструе, штогэта не нармальны дэмакратычны форум, а шабаш геяу ды наркаманау
Адказаць

Імя:: мазэпа
27.01.2010 18:31
І чаго ты дзядзька сюды заходзіў? Мо сказаць што хацеў?
Адказаць

Імя:: Дзяруга
27.01.2010 18:35
Рэжыму і Лукашэнке асабіста і трэба пляваць у твар, ці вы лічыце, што зь ім лабызацца трэба?

Імя:: джынджыч
27.01.2010 17:46
ёпта, гэта ж ужо было вядома! ( http://euroradio.fm/by/1106/reports/43346/ )
Адказаць

Імя:: Вэб-рэдактар
27.01.2010 18:18
Рашэньне было прынятае сёньня.

Імя:: Ананім
28.01.2010 05:45
И поехал человек без профессии, без специальности, без работы бороться за Беларусь.

Імя:: Дзядзька
28.01.2010 09:55
Дзяругу
Кал Вы лiчыце, што трэба пляваць у Лукашэнку ды ягоны рэжым - пачнiце з сабе. Бо Вы таксама частка гэтага рэжыму. Ды не у апошнюю чаргу дзякуючы у тым лiку и Вашай дзейнасцi i пазыцыi (як i iншых асобау) рэжым выглядае менавiта так.
А Лукашэнка з'яуляецца прэзыдэнтам не таму, што ен нешта падтасавау на якiмсцi выбарчым участку (што яшчэ спрэчна), а таму, што яго падтрымлiвае пераважная большасць беларускага народу.
Ягоны рэйтынг у некалькi дзесяткау разоу перавышае рэйтынг усей так званай апазыцыi разам узятай. Гэта цвердзяць нават незалежныя ды заходнiя сацыелогi.
Тыя ж сацыелагi фiксуюць, што сацыяльная база падтрымкi Прэзыдэнта мяняецца. Яго зараз падтрымлiвае большасць адукаванага ды гарадскога насельнiцтва. Гэта значыць, што у А.Лукашэнк з'явiлася шмат свядомых прыхiльнкау, якiя уласным розумам усвядомлi карыснасць ды неабходнасць ягонай палтыкi.
А т.зв. Апазыцыю падтрымлiваюць у большасцi маргiналы ды некаторыя аматары экзотыкi.
Так што, можа сеняшнi рэжым у чымсцi недасканалы, але замянiць яго няма чым.
А калi Беларусь афiцыйна запрошана ва усходняе партнерства, то удзельнiчаць у ягоных мерапрыемствах павiнны тольк афiцыйныя структуры, а не клоуны. U тым лiку у Еауранэсце. Гэта вам не сходы адс.

Імя:: Павел
29.01.2010 00:34
Рэжым, Рэжым, ці не можна нешта іншага прыдумаць?

Больш арыгінальнага.

Імя:: Gleb Горад:: Orsha
29.01.2010 05:55
Куда это вас понесло, товарищ Дзядзька.
Кого вы слушаете?
Каких-то там независимых и заграничных социологов.
Александр Григорьевич сколько раз в своих речах приказывал что бы не слушали их.
Он называл из "Слугами Вшивых Блох."
Вся напасть,гадость и гниль прёт из заграницы. Западной.
И от этой независимой нечести.
Надо, иногда, читать "Cборник речей и мыслей Александра Григорьевича"
А не только слушать ,что твердят эти независимые и иностранные растлители молодёжи.
Александру Григорьевичу такое слушание явно не понравится.
Ну, а если вы, всё-таки, обратитесь к зависимым и неиносраным социологам, то они вам подтвердят, что Лукашенко поддерживают только образованный Милинкевич и городской Янукевич.
А также образованный Дзядзька.
И , возможно.( не успели опросить) городская Цётка.
И всё.
Правда и социологи всегда на стороне Александра Григорьевича.
Это вам не собрания АДС.