субота, 04 лютага 2012, Менск 12:34

Грамадзтва

Настаўнікам загадалі выбіраць: партыя альбо праца

Настаўнікаў са школаў Менскай вобласьці, якія зьяўляюцца сябрамі зарэгістраваных у Міністэрстве юстыцыі партый, у абласным упраўленьні адукацыі папярэдзілі, што ім належыць выбраць: праца альбо сяброўства ў партыях. Настаўнікі апавялі, што былі ўражаныя паводзінамі кіраўніцы ўпраўленьня Таісы Данілевіч. Яна пагражала ім цяжкімі наступствамі.

Кіраўніца ўпраўленьня адукацыі Менаблвыканкаму Таіса Данілевіч.
x
Кіраўніца ўпраўленьня адукацыі Менаблвыканкаму Таіса Данілевіч.

Іншыя артыкулы на гэтую тэму

ПАМЕР ШРЫФТУ - +
У кабінэт кіраўніцы ўпраўленьня адукацыі Менаблвыканкаму кіраўнік мясцовага аддзелу адукацыі заходзіў са сваім настаўнікам, які «праштрафіўся». Іншыя чакалі сваёй чаргі ў прыёмнай і чулі ўсё, што адбывалася ў кабінэце.

У 12:30 там было 12 чалавек. Апошні выйшаў у 16:10.

Настаўніцу гісторыі з Талькі Натальлю Ільініч таксама запрасілі разам з кіраўніцай адпаведнага аддзелу адукацыі. Віна Натальлі палягала ў тым, што яна — сябра партыі БНФ.

«Я такога ніколі ня чула ў сваім жыцьці. На мяне так ніколі ніхто не крычаў... Начальніца, тры яе намесьнікі і яшчэ сакратар. Іх пяць чалавек. Да панядзелка трэба напісаць заяву аб выхадзе з партыі БНФ,
Да панядзелка трэба напісаць заяву аб выхадзе з партыі БНФ, а ў іншым выпадку — заяву аб звальненьні са школы.
а ў іншым выпадку — заяву аб звальненьні са школы. Казалі: „Вы ж у партыі БНФ. Яна ж апазыцыйная. Вы ў апазыцыі да прэзыдэнта, дзяржавы. Таму вы ня можаце працаваць у дзяржаўнай школе“.

Я пачала казаць, што партыя зарэгістраваная, але яны сказалі: „Не сьмяшыце мяне! Дэмакратыя! Канстытуцыя!“ Гэта калі казала, што згодна з Канстытуцыяй усе людзі могуць быць у партыях».

Спадарыня Ільініч прыгадала размову ў кабінэце загадчыцы з маладой настаўніцай зь Любані, якая зьяўляецца сябрам АГП.

«Крычала, каб яна не пасьмела балятавацца на выбарах. Крычала: «Ты будзеш бегчы бягом са сваім мужам зь Любані да свайго Ўрэчча! Я табе набалятуюся! Ты паставіш крыж на сабе і на працы ў сыстэме адукацыі!»

Я правяла там больш за тры з паловай гадзіны. Гэта нешта неверагоднае. Гэта тэатар абсурду. Побач са мной быў нейкі мужчына зь Нясьвіжа, настаўнік фізкультуры. Ён з КХП БНФ. Яна крычала, што наша дзяржава праводзіць вельмі добрую палітыку ў дачыненьні да дзяцей, маўляў, вунь колькі ў нас дзіцячых дамоў. «А што ваша партыя зрабіла? Што БНФ зрабіла?!» Я кажу: «Што ж яна зробіць, калі не ва ўладзе?»

Натальля Ільініч кажа, што ўсе настаўнікі былі вельмі ўражаныя.

«Там на паліцы стаялі чатыры кніжкі. Усе яны называліся „Правы чалавека“. Я спытала: „Можа, там яшчэ й Канстытуцыя ёсьць?“ Але калі я спрабавала казаць пра Канстытуцыю, то яны мяне адразу перабівалі».

Усім настаўнікам, якія зьяўляюцца сябрамі БНФ, АГП ды іншых зарэгістраваных партый, загадалі да панядзелка напісаць заявы — ці з партыі, ці з працы.

Натальля Ільіч казала, што спачатку ад дырэктаркі школы ў Тальцы патрабавалі, каб яна звольніла «апазыцыйную» настаўніцу, але тая адмовілася. Тады яе выклікалі ў абласное ўпраўленьне разам з кіраўніцай аддзелу мясцовага РАНА. Тая пасьля выхаду з кабінэта сп.Данілевіч выглядала зьбянтэжанай. Яна ціхім голасам сказала, што ня можа даць ніякага камэнтара.

«Хочуць рукамі дырэктараў зрабіць гэтую брудную працу. У мяне такое адчуваньне, што гэта зусім не законна».

Натальля Ільініч паведаміла, што шмат гадоў зьяўляецца сябрам БНФ і ёй будзе сорамна глядзець у вочы сваёй дачцэ, калі яна падасьць заяву аб выхадзе з партыі. Але яна кажа, што яшчэ ёсьць час і яна параіцца з дачкой.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Kalian Горад:: РУдзенск
15.01.2010 18:44
Натальля Iльiнiчна!
Не падавайце заяву. Калi пачнуць "капаць", то звяртайцеся у права-
абарончыя арганiзацыi, а потым у суд. Пабаяцца iсцi супраць закону.
Усе разумеюць, што за усё прыдзецца адказаць, калi ня сёння, то
заутра абавязкова.
Адказаць

Імя:: Монро
15.01.2010 21:46
А кушать ей до "завтрего" что прикажете? Или подождать светлого будущего? Или может работы и зарплату вы ей подкините?
Адказаць

Імя:: jane Горад:: Minsk
20.01.2010 13:52
да Вы перестаньте ныть о том, что кушать хочется и надо как-то выживать! если человек профессионал, он не должен бояться и не должен поддаваться на такие провокации. у меня была аналогичная ситуация, и своими увещеваниями ничего не добились. Могут даже уволить, без работы не останусь.
Наталья, покажите им дулю! если без конца потакать таким засранцам, общество превратиться в стадо, а потомкам будет некем гордиться. приспособленчество - это гнусно.

Імя:: Уладзь Горад:: Менск
15.01.2010 19:24
Тут тыпова падсудная справа і шмат сведак. Няўжо нашыя апазіцыйныя палітыкі і з імі зноў прамаўчаць як з Каваленкам і дадуць здушыць людзей? Гэй палітыкі, давайце, дзейнічайце.

Імя:: маэстра Горад:: Барысаў
15.01.2010 21:37
спадарыня Данілевіч ніколі не вылучалася інтэлігентнасцю... вось тут таксама гэтае хамства да людзей з вышэйшай адукацыяй і праявілася...хаця на месцы гэтых людей, я б звольнілася са школы...

Імя:: CЕНЯ Горад:: УЗДА
16.01.2010 14:20
А як быць з "Белай Руссю"? Таксама заявы на выхад трэба пісаць?

Імя:: Татьяна Горад:: Минск
16.01.2010 17:12
Интересные слова: "Да панядзелка трэба напісаць заяву аб выхадзе з партыі БНФ, а ў іншым выпадку — заяву аб звальненьні са школы". А как на счет третьего варианта - никаких заявлений под натиском не писать?..

Імя:: 2Монро
16.01.2010 18:27
Ня хлебам адзiным жыу чалавек - чытай,калi ласка, шаноуны, Монро Бiблiю. А асабiста i я дапамагу, i другiх папрашу, калi патрэбна будзе. Галоунае не баяцца.Свет не без добрых людзей. А Данiлевiч ня вечная, можа
i " турнуць" яе з пасады за такое...
Адказаць

Імя:: Монро
16.01.2010 20:41
Так это только Христос в Библии мог напоить/накормить людей, а мы смертные обязаны питаться чтобы жить. И никакая Библия вместо зарплаты, пищи нас не прокормит. Так что звиняйте, но

"Любовь приходит и уходит,
Но кушать хочется всегда".

Все остальное лирика.

Імя:: правдоруб Горад:: Вилейка
16.01.2010 22:34
Действия Данилевич попадают под ст. 191.2 УК РБ:"2.То же деяние ("1.Воспрепятствование осуществлению гражданином РБ права избирать и быть избранным,..."), совершённое группой лиц по предварительному сговору либо должностным лицом с использованием своих служебных полномочий, - накзывается ... лишением свободы до пяти лет."

Імя:: АРТ Горад:: Х
16.01.2010 23:49
Ніякія Данілевічы тут ні пры чым .Пры чым- толькі "лідар". Калі яго турнуць, то ўскія Даніленкі стануць шаўковымі. А так яна за доообры кавалак стараецца. Бо тое ж і ёй сказалі, што яна цяпер настаўнікам кажа. У нас адзін толькі чалавек перашкаджае жыць па Канстытуцыі.

Імя:: С Горад:: Валожын
17.01.2010 22:35
Упяклі Данілевіч перад выбарамі адпаведныя органы, дык яна і шукае і недобранадзейных працаўнікоў. Не трэба звяртаць ўвагі на іхныя выпады, пабрэшуць і супакояцца.

Імя:: Прававік Горад:: Мінск
21.01.2010 11:48
Ведаючы метады сп. Данілевіч, здзіўляцца не даводзіцца. Школа пераўтворана ў ідэалагічную ўстанову, таму прафесіяналізм настаўніка разглядаецца як нешта другаснае адносна ягоных уласных поглядаў, у тым ліку і на прыналежнасць да пэўнай партыі. А ўвогуле сёння трэба ўмець за сябе пастаяць. Законныя механізмы для гэтага ёсць (прафсаюз, працоўны арбітраж, дзяржаўныя органы, нарэшце суд). І не трэба казаць пра іх ненадзейнасць. Ніхто не ведае, што і хто спрацуе ў канкрэтнай сітуацыі. Быў сведкам, калі прафсаюз і працоўныя арбітры сапраўды абаранялі працоўныя правы тых, хто не падыходзіў наймальніку з прычыны палітычных поглядаў. А наконт Таісы Іванаўны варта ўжо задумацца тым, хто вызначае адукацыйную палітыку вобласці. Яе метады ўжо не спрацоўваюць і адназначна не ўпрыгожваюць абласную вертыкаль.