пятніца, 10 лютага 2012, Менск 10:41

Грамадзтва

Ваўкавыск: у дзіцячым цэнтры тэмпэратура 16 градусаў

Уначы яна апускаецца яшчэ ніжэй. Дзеці ўкрываюцца некалькімі коўдрамі, але гэта не ратуе ад холаду. Дырэктарка кажа, што сама нічога ня можа зрабіць.

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
У рэабілітацыйным дзіцячым цэнтры “Ваўкавыск”, што на вуліцы Кастрычніцкай, праходзяць рэабілітацыю дзеці з захворваньнямі органаў дыханьня і хрыбетніка.

Зараз там звыш 100 дзетак з Гарадзенскай і іншых абласьцей. Дырэктарка Натальля Чыканава сказала мне, што нізкая тэмпэратура — толькі на другім паверсе. Там, зь яе слоў, знаходзяцца толькі старшаклясьнікі — усяго 24 чалавекі.

Спадарыня Чыканава сказала нашаму радыё, што неаднаразова пісьмова і вусна зьвярталася да кіраўніцтва райвыканкаму і пра гэтую праблему там ведаюць, але даць ёй рады, з тэхнічных прычын, ня могуць.

Я зьвярнуўся да намесьніка старшыні Ваўкавыскага райвыканкаму Аляксандра Рудамётава, які адказвае за ацяпленьне ў горадзе. Зь яго слоў, ён нічога пра гэта ня ведае. Сёньня ж спадар Рудамётаў паабяцаў наведаць рэабілітацыйны цэнтар і ўва ўсім разабрацца.

Падрабязнасьці пазьней у нашым эфіры і на сайце
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: sanok666 Горад:: Walkawysk
13.01.2010 12:36
Ну і гнаць тады гэтага Г***мётава за такую адказнасьць.

Імя:: 12
13.01.2010 13:10
Пусть родители и сами дети этой больницы пишут жалобы в исполком и прокуратуру. Можно и в книгу "замечаний и предложений" больницы. Сразу зашевелятся.

Імя:: azchbeta Горад:: belarus
29.01.2010 14:07
Кніга "замечаний и предложений" - гэты для такіх, як вы. Пракуратура і суды ў нас таксама для такіх як вы, што ў гэта вераць. Нармальныя людзі ўжо даўно ведаюць, что "Яны" з сябе прадстаўляюць. Яны што хочуць, то і вырабляюць, а народ беспраўны.