Яе першы пераклад на ангельскую зь беларускай мовы быў надрукаваны ў мюнхэнскай газэце «Бацькаўшчына» ў 1957 годзе. Вера Рыч пераклала Купалу, Коласа, Багдановіча, Гаруна, Цётку, Бядулю, Арсеньневу, Крапіву, Геніюш, Гілевіча, Барадуліна, Іпатаву ды іншых.